Вайна Рэчы Паспалітай са Швэцыяй (1600—1611)
Вайна́ Рэ́чы Паспалі́тай са Швэ́цыяй у Інфля́нтах 1600—1611 гадо́ў была працягам спрэчкі Швэцыі і Рэчы Паспалітай за землі былой Лівонскай канфэдэрацыі, якая стала лягічным працягам дынастычнай барацьбы за швэдзкі каралеўскі трон 1598—1600 гадоў паміж Карлам Сёдэрманляндзкім і Жыгімонтам Вазам.
Вайна ВКЛ са Швэцыяй 1600—1611 гадоў | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Вайна Рэчы Паспалітай са Швэцыяй 1600—1611 гадоў | |||||||||||
Гусарыя — галоўная ўдарная сіла войска ВКЛ і Польшчы | |||||||||||
| |||||||||||
Супернікі | |||||||||||
Швэцыя | Рэч Паспалітая | ||||||||||
Камандуючыя | |||||||||||
Карл Карлсан Юленьельм, Карл IX, Андэрс Ленартсан, Ёахім Фрыдрых фон Мансфэльд, Ян Насаўскі, Арвід Эрыксан Столярм | Ян Караль Хадкевіч, Юрген Фарэнсбах, Крыштап Радзівіл «Пярун», Ян Замойскі, Станіслаў Жаўкеўскі | ||||||||||
Прычыны
рэдагавацьПасьля сьмерці ў лістападзе 1592 году караля Швэцыі Югана ІІІ ягоная карона перайшла да ягонага старэйшага сына і правамоцнага спадчыньніка Жыгімонта Вазы, караля Рэчы Паспалітай. Пасьля каранацыі Жыгімонта Вазы і ягонай жонкі ўтварылася пэрсанальная унія Рэчы Паспалітай і Швэдзкага каралеўства. Але ў выніку інтрыгаў ягонага дзядзькі Карла герцага Сёдэрманляндзкага, які ўзначаліў лютэранскую апазыцыю, кароль прайграў бітву пад Лінчэпінгам 1598 году і страціў асабісты дамэн — Фінляндыю ў 1599 г., пасьля чаго быў распрацаваны новы праект нападу сіламі Інфлянцкай земскай службы на чале зь Юргенам Фарэнсбахам на Эстляндыю і Фінляндыю. Пытаньне ўскладнялі прэтэнзіі Жыгімонта ІІІ Вазы на швэдзкі сталец, паколькі Жыгімонт ІІІ Ваза не жадаў пераходзіць у лютэранства і вызнаваў сябе каталіком, тады як швэдзкая арыстакратыя была згодная толькі на лютэранскага манарха.
Вайна
рэдагавацьШвэдзкі наступ
рэдагавацьУ лістападзе 1599 войскі герцага Карла Сёдэрманляндзкага захапілі Нарву, а да сакавіка 1600 занялі Эстляндыю, прымусіўшы мясцовую шляхту прысягнуць Карлу. У Рэвэлі і Нарве 19 жніўня 1600 г. высадзілася швэдзкае войска ў 10 000 жаўнераў, да якога далучылася эстляндзкая шляхта і сялянская пяхота, агулам — 14 000. Агульнае кіраўніцтва ажыцьцяўляў Карл Сёдэраманляндзкі. Войскамі Рэчы Паспалітай у Інфлянтах на загад караля быў прызначаны ваявода вэндэнскі Юрген Фарэнсбах, які меў 2400 наёмных жаўнераў (з 800 гусараў і 1000 пяхоты). Калі да яго дабраліся падмацаваньні ад гораду Рыгі, інфлянцкага паспалітага рушаньня і татараў ВКЛ, сілы Рэчы Паспалітай дасягнулі 4500 жаўнераў.
Пасьля сканчэньня канцэнтрацыі 13 верасьня швэдзкія войскі рушылі на Інфлянты, яны падзяліліся на 2 групы: адна — з Рэвэлю на Парнаву і другая — з Нарвы на Дэрпт. Сілы Рэчы Паспалітай былі замалыя, каб адбіцца, але здолелі перамагчы швэдаў у сутычцы 29 верасьня пад Каркусам, аднак Парнава была страчана (17 кастрычніка), Фэлін — (3 лістапада), 6 студзеня 1601 году. Пасьля ўдалай для войска ВКЛ бітвы пад Кесьсю 7 студзеня 1601 г. войска ВКЛ разышлося па краі і пачало жорстка рабаваць насельніцтва. Мясцовыя жыхары пачалі спрыяць швэдам, і неўзабаве тыя занялі Вольмар.
У лютым 1601 швэды дайшлі да Дзьвіны і Рыгі (абаронай кіраваў Юрген Фарэнсбах), а 28 сакавіка аблажылі Какенгаўз. Мескі пасад здаўся 1 красавіка, і баранілася толькі пяхота ВКЛ на замку. Швэды блякавалі замак 2600 жаўнерамі, а асноўныя сілы адвялі на 30 км на ўсход ад гораду — да Эрляа. Там Карл Сёдэрманляндзкі перадаў кіраўніцтва свайму пазашлюбнаму сыну Карлу Карльсану Юленьельму, а сам зьехаў у Швэцыю.
Храналёгія бітваў
рэдагаваць- 1600 — бітва пад Каркусам (29 кастрычніка)
- 1600 — бітва пад Лімбажы (15 лістапада)
- 1601 — бітва пад Кесьсю (7 студзеня)
- 1601 — бітва пад Эргле (2 чэрвеня)
- 1601 — бітва пад Кокенгаўзам (23 чэрвеня)
- 1601 — аблога Вольмару (18 кастрычніка — 18 студзеня)
- 1602 — аблога Фэліну (25 сакавіка — 17 траўня)
- 1602 — бітва пад Рэвэлем (30 чэрвеня)
- 1602 — аблога Белага Каменю (31 траўня — 30 верасьня)
- 1603 — бітва пад Ракверы (5 сакавіка)
- 1604 — бітва каля Белага Каменю (25 верасьня)
- 1605 — бітва пад Кірхгольмам (27 верасьня)
- 1608 — аблога Дынамэнту (жнівень)
- 1609 — аблога Парнавы (28 лютага — 2 сакавіка)
- 1609 — бітва пад Салісам (23—24 верасьня)
- 1609 — бітва каля Даўгаўгрывы (6 кастрычніка)
Літаратура
рэдагаваць- Mała Encyklopedia Wojskowa, 1967, Wydanie I.
- Stanisław Herbst, Wojna Inflancka 1600—1602, wyd. II, Inforteditions 2007.
- Leszek Podhorodecki, Rapier i koncerz, Warszawa 1985, ISBN 83-05-11452-X
- Paweł Jasienica, Rzeczpospolita Obojga Narodów. Srebrny Wiek, Warszawa 1982, ISBN 83-06-01093-0.
- Henryk Wisner, Kircholm 1605. Warszawa 2011, Bellona, ISBN 978-83-11-12034-1.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- List o oblężeniu zamku dynamentskiego w Inflanciech do iasnie wielmożnego pana Chrisztopha Moniwida na Dorostaiach, marszałka … W.X. Litewsk. … od namiestnika … dynamentskiego pana Gabriela Bialozora, dzierzawce nowomłynskiego dnia 22 miesiąca Octob. w roku 1605 pisany — Białozor, Gabriel(недаступная спасылка)
- Nowiny z Inflant o sczęslivvey porazce, ktora sie stała nad Karolusem ksiazęciem sudermanskim przez … Iana Karola Chotkievvicza nayvvyzszego hetmana W.X.L. dnia 27 Septemb. vv dzien s. Stanislavva roku 1605(недаступная спасылка)