Авіньён

места ў Ваклюзе (Францыя)

Авіньён (па-француску: Avignon, па-аксытанску: Avinhon) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнта Ваклюз у Правансе (рэгіён Праванс-Альпы-Лазурны бераг), на левым беразе ракі Роны. Адзін з найвыбітнейшых і адначасова прыгажэйшых гарадоў Францыі.

Авіньён
Avignon
Авіньён
Blason ville fr Avignon (Vaucluse).svg
Герб Авіньёну
Рэгіён: Праванс-Альпы-Лазурны бераг
Дэпартамэнт: Ваклюз
Плошча: 64,78 км²
Насельніцтва: 90 305 (2013)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 43°56′58″ пн. ш. 4°48′32″ у. д. / 43.94944° пн. ш. 4.80889° у. д. / 43.94944; 4.80889Каардынаты: 43°56′58″ пн. ш. 4°48′32″ у. д. / 43.94944° пн. ш. 4.80889° у. д. / 43.94944; 4.80889
Авіньён на мапе Францыі
Авіньён
Авіньён
Авіньён
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.avignon.fr

ГісторыяРэдагаваць

У старажытнасьці Авіньён быў сталіцай гальскага племені кавараў і яшчэ да гэтага часу захаваў шматлікія рэшткі рымскай эпохі. У Сярэднявеччы вобласьць Авіньёну належала папам, якія кіравалі ёй праз свайго віцэ-легата й толькі паводле мірнай дамовы ў Талентына ў 1797 годзе павінны былі канчаткова саступіць яе Францыі. Побач з горадам знаходзяцца залежы пяску добрага якасьці, які й сёньня судамі вывозяць на экспарт у Італію для вытворчасьці шкла. У Сярэднявеччы продаж пяску для шкла прыносіў папства добры прыбытак.

У царкоўнай гісторыі Авіньён мае вялікае значэньне, бо на працягу 69 гадоў з 1309 па 1378 служыў месцазнаходжаньнем папаў, зь якіх Клімэнт V, па загадзе Філіпа IV перанёс суды сваю рэзыдэнцыю з Рыма. Але й пасьля гэтага пэрыяду, вядомага пад назвай «Авіньёнскага палону папаў» да 1409 году горад зьяўляўся рэзыдэнцыяй многіх непрызнаных папаў.

НасельніцтваРэдагаваць

Горад Авіньён ў XIV стагодзьдзі налічваў 100 тысяч жыхароў, пасьля рэвалюцыі лік зьменшыўся да 17 тысячы, а ў 2008 годзе колькасьць жыхароў склала 90 109 чалавек.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць