17 сакавіка
дата
← сакавік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
2024 год Усе дні |
17 сакавіка́ — 77-ы дзень году (76-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 290 дзён.
Падзеі
рэдагаваць- 45 да н. э. — апошняя перамога Юліюса Цэзара
- 1569 — у Заблудаве (Падляшша) выйшла з друку Эвангельле Вучыцельнае
- 1597 — кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Віцебску Магдэбурскае права і мескі герб
- 1776 — Амэрыканская рэвалюцыя: брытанскія войскі адступаюць з Бостану
- 1861 — у Турыне абвяшчаецца стварэньне Італьянскага каралеўства
- 1899 — публікацыя клясычнае нэапалітанскае песьні «O Sole Mio!»
- 1917 — у Кіеве ўтварылася Цэнтральная рада
- 1937 — прыняцьце закону СССР, які пазбавіў сялянаў свабоды перамяшчэньня
- 1948 — падпісаны Брусэльскі пакт пяці дзяржаваў, створаны абарончы Заходнеэўрапейскі саюз
- 1959 — Далай-лама мусіў уцячы з Тыбэту ў Індыю
- 1969 — Голда Мэір, дзяцінства якой прайшло ў Пінску, заступіла на пасаду прэм’ер-міністра Ізраілю
- 1991 — Рэфэрэндум аб ператварэньні і захаваньні СССР
Нараджэньні
рэдагаваць- 1600 — Аляксей Трубяцкой, гербу Пагоня Літоўская — апошні князь Трубяцкога княства ў межах Рэчы Паспалітай і пасьля ў граніцах Расеі
- 1746 — Ян Давід Голанд, нямецкі кампазытар і дырыгент, прыдворны капэльмайстар Караля Станіслава Радзівіла, выкладнік музыкі ў Віленскім унівэрсытэце
- 1789 — Вінцэнці Бучынскі, беларускі філёзаф і багаслоў
- 1808 — Шыман Канарскі, удзельнік паўстаньня 1830—1831 гадоў, дзяяч вызвольнага руху
- 1865 — Габрыэль Нарутовіч, першы прэзыдэнт Польскай Рэспублікі, займаў пасаду ўсяго 5 дзён, з 11 сьнежня па 16 сьнежня 1922
- 1876 — Майсей Лейбоўскі, габрэйскі мастак
- 1900 — Яфрэм Карнейчык, беларускі гісторык
- 1948 — Ўільям Гібсан, канадзкі пісьменьнік, родапачынальнік літаратурнага жанру «кібэрпанк»
Сьмерці
рэдагаваць- 1040 — Гаральд I, кароль Ангельшчыны
- 1713 — Юрай Янашык, славацкі легендарны збойца
- 1807 — Казімер Нарбут, асьветнік, філёзаф і настаўнік, сябра ордэна Піяраў
- 1928 — Антон Брадоўскі, расейскі й беларускі нумізмат
- 1951 — Альбэрт Паўловіч, беларускі паэт-гумарыст, драматург, перакладчык і мастак
- 1985 — Мікалай Гусараў, кіраўнік ЦК КПБ з 1947 да 1950 году
- 1999 — Міхась Біч, беларускі гісторык
- 2007 — Джон Бэкус, амэрыканскі навуковец, адзін з стваральнікаў мовы праграмаваньня FORTRAN
- 2012 — Шэнуда III Александрыйскі, патрыярх
- 2015 — Аляксандар Руцкі, беларускі доктар, акадэмік НАН Беларусі
- 2017 — Дэрэк Ўолкат, Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры (1992)
- 2020 — Эдуард Лімонаў, расейскі пісьменьнік і палітычны дзяяч