10 сакавіка
дата
← сакавік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
2024 год Усе дні |
10 сакавіка́ — 70-ы дзень году (69-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 297 дзён.
Падзеі
рэдагаваць- 1535 — гішпанскія мараплаўцы адкрылі Галапагоскія астравы
- 1646 — кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза ажаніўся з францускай князёўнай Людвікай Марыяй Ганзага
- 1801 — першы перапіс насельніцтва ў Вялікабрытаніі
- 1876 — зладжанае першае пасьпяховае тэлефанаваньне
- 1939 — у Менску адкрыўся будынак Дзяржаўнага тэатру опэры й балету Беларусі
- 1945 — самы цяжкі налёт амэрыканскіх бамбардоўшчыкаў B-29 на горад Токіё
- 1959 — пачатак паўстаньня супраць кітайскага панаваньня ў Тыбеце
- 1972 — Выбух на Менскім радыёзаводзе. Пад абвалам плітаў перакрыцьця футлярнага цэху загінулі 120 чалавек, больш за 100 пацярпелі
- 1977 — адкрытыя кольцы плянэты Ўран
- 1992 — Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні з Бэльгіяй
Нараджэньні
рэдагаваць- 1452 — Фэрдынанд II (кароль Арагона) (пам. у 1516)
- 1503 — Фэрдынанд I Габсбург, аўстрыйскі эрцгерцаг, імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі (пам. у 1564)
- 1772 — Фрыдрых Шлегель, нямецкі пісьменьнік, паэт, крытык, філёзаф, мовазнавец (пам. у 1829)
- 1842 — Мікола Лысенка, украінскі кампазытар, піяніст
- 1845 — Аляксандар ІІІ, Імпэратар Расеі ад 1881 да 1894
- 1870 — Эстэр Рахель Камінская, польская акторка тэатра і кіно габрэйскага паходжаньня (пам. у 1925)
- 1926 — Васіль Супрун, ініцыятар заснаваньня і кіраўнік беларускага антысавецкага падпольля на тэрыторыі Заходняй Беларусі, паэт, краязнавец, архэоляг (пам. у 2007)
- 1928 — Яўген Сідаровіч, беларускі навуковец у галіне фізыялёгіі, экалёгіі, інтрадукцыі расьлінаў і ахове навакольнага асяродзьдзя
- 1933 — Серафім Андраюк, літаратурны крытык
- 1940 — Чак Норыс, амэрыканскі кінаактор і майстар баявых мастацтваў
- 1942 — Міхась Ткачоў, беларускі археоляг, гісторык архітэктуры, палітычны дзеяч (пам. у 1992)
- 1946 — Уладзімер Гасьцюхін, беларускі актор кіно і тэатру
- 1953 — Роні Эрл, амэрыканскі блюзавы гістарыст і музычны інструктар.
- 1957 — Усама бін Ладэн, шэйх саўдыдаў, кіраўнік Аль-Каіды (пам. у 2011)
- Фёдар Прывалаў, беларускі акадэмік-расьлінавод
- 1958 — Шэран Стоўн, акторка ЗША
- 1971 — Юры Шуканаў, беларускі футбаліст, генэральны дырэктар ФК «Дынама» (Менск).
- 1973 — Ева Герцыгава, чэская топ-мадэль і акторка
- 1981 — Стывэн Рыд, ірляндзкі футбаліст
- 1983 — Юнас Ульсан, швэдзкі футбаліст
- 1984 — Алівія Ўайлд, акторка ЗША
- 1984 — Ян Цігараў, беларускі футбаліст, чэмпіён Беларусі 2004 году
Сьмерці
рэдагаваць- 483 — Сымпліцыюс (папа рымскі), папа ад 468 да 483 году
- 1781 — Міхал Карыцкі, рымска-каталіцкі дзеяч, паэт-лацініст, пэдагог, філёзаф (нар. у 1714)
- 1856 — Ёван Стэрыя Попавіч, сэрбскі паэт, празаік, драматург і перакладчык (нар. у 1806)
- 1861 — Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка — выбітны ўкраінскі мастак, літаратар (нар. у 1814)
- 1940 — Міхаіл Булгакаў, расейскі пісьменьнік, драматург
- 1977 — Вім Схэрмэргорн, прэм’ер-міністар Нідэрляндаў (нар. у 1894)
- 1985 — Канстанцін Чарненка, Генэральны сакратар ЦК КПСС
- 2001 — Уладзімер Варашылаў, стваральнік і кіраўнік перадачы «Што? Дзе? Калі?» (нар. у 1930)
- 2005 — Апанас Пятровіч Цыхун, беларускі пэдагог, краязнаўца, літаратар. Заслужаны настаўнік Беларусі. (нар. у 1910)
- 2011 — Янка Сіпакоў, беларускі пісьменьнік, перакладчык (нар. у 1936)
- 2011 — Сьвятлана Навумава, вядомы беларускі навукоўца ў галіне паліталёгіі і паліттэхналёгіяў (нар. у 1956)
Сьвяты
рэдагаваць10 сакавіка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў