Слуцкая канфэдэрацыя
Слу́цкая канфэдэра́цыя — палітычны хаўрус праваслаўнай, кальвінскай і лютэранскай шляхты Вялікага Княства Літоўскага, утвораны ў Слуцку 20 сакавіка 1767 году[1]. Канфэдэрацыя была створаная расейскім урадам для ўраўнаважаньня правоў некаталікоў і каталікоў. У 1766 годзе расейскі ўрад узьняў пытаньне пра роўнасьць вызнаньняў і захаваньне liberum veto, згодна зь якім кожны дэпутат сойму ці соймік меў права выказаць сваю нязгоду зь любой пастановай сойму і такім чынам скончыць паседжаньне і скасаваць усе прынятыя пастановы.
Сойм Рэчы Паспалітай не ўхваліў прапановаў расейскага ўраду, і ў Рэч Паспалітую былі ўведзеныя расейскія атрады. З актыўным удзелам маскоўскага пасла Мікалая Рапніна(ru) 20 сакавіка 1767 году была створаная канфэдэрацыя, ачоленая кальвінскай шляхтай. Заснаваньне адбывалася ў Сьвята-Траецкім манастыры. Маршалкам быў абраны Ян Грабоўскі(pl)[2]. Акт канфэдэрацыі падпісалі 248 чалавек, сярод якіх быў япіскап Георгі Каніскі[2]. Расейская імпэратрыца Кацярына II прыняла канфэдэрацыю пад «найвышэйшую пратэкцыю», даслаўшы ў падтрымку 40-тысячнае войска[2][3].
Вынікам Слуцкай канфэдэрацыі сталася ўраўнаньне праваслаўных і пратэстантаў з каталікамі ў правох. Яно была зацьверджана ў лютым 1768 году соймам Рэчы Паспалітай.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Грицкевич А. П. Древний город на Случи. — Мн.: Полымя, 1985. С. 28—29 (рас.)
- ^ а б в Генадзь Сагановіч. Рэч Паспалітая. 1767 — Слуцкая канфэдэрацыя(недаступная спасылка) // Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. — Менск, 1997.
- ^ Г. Прыбытка. Святло і цені Бара. Барская канфедэрацыя на Беларусі: перадумовы і ход
Гэта — накід артыкула па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Гэта — накід артыкула па гісторыі Польшчы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |