Адкрыць галоўнае мэню
Туніс
Al-Jamhūriyyah at-Tūnisiyyah
الجمهورية التونسية
Сьцяг Тунісу Герб Тунісу
(Сьцяг) (Герб)
Нацыянальны дэвіз: حرية، نظام، عدالة
Ḥurriyyah, Niẓām, ‘Adālah
«Свабода, лад і справядлівасьць»
Дзяржаўны гімн
«Himat Al Hima»
Месцазнаходжаньне Тунісу
Афіцыйная мова арабская
Сталіца Туніс
Найбуйнейшы горад Туніс
Форма кіраваньня Унітарная прэзыдэнцкая рэспубліка
Мансэф Марзукі
Мехди Джомаа
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
92 месца ў сьвеце
163 610 км²
5
Насельніцтва
 • агульнае (2011)
 • шчыльнасьць
79 месца ў сьвеце
11 245 284
63/км²
СУП
 • агульны (2011)
 • на душу насельніцтва
67 месца ў сьвеце
$101,831 млрд
$9557
Валюта Туніскі дынар (TND)
Часавы пас CET (UTC+1)
Незалежнасьць
— ад Францыі

20 сакавіка 1956 году
Дамэн верхняга ўзроўню .tn
Тэлефонны код +216
Мапа Тунісу

Туніс (па-арабску: تونس‎), афіцыйны назоў — Туніская Рэспубліка (الجمهرية التونسية) — дзяржава на міжземнаморскім узьбярэжжы Паўночнай Афрыкі. На поўначы і ўсходзе абмываецца Міжземным морам, на захадзе і паўднёвым захадзе мяжуе з Альжырам, на паўднёвым-усходзе — зь Лібіяй. Па плошчы Туніс самая малая краіна Магрыбу.

Поўдзень краіны заняты Сахарай, рэшта — урадлівай глебай і 1300 км міжземнаморскага ўзьбярэжжа.

Туніс мае цесныя адносіны з Эўрапейскім зьвязам, зь якім заключаная дамова аб асацыяцыі, і арабскім сьветам. Туніс зьяўляецца сябрам Зьвязу арабскага Магрыбу, Арабскай лігі і Афрыканскага зьвязу.

Зьмест

ГісторыяРэдагаваць

Туніс зьведаў уплыў шматлікіх старажытных цывілізацыяў. Менавіта тут у 9 ст. да н. э. фінікійцы заснавалі калісьці магутны Карфаген, загінуўшы пасьля трох Пунічных войнаў пад націскам Рыму. Праз стагодзьдзі, перажыўшы валадарства рымлянаў, вандалаў і бізантыйцаў, гэты рэгіён быў захоплены і асвоены арабамі. У 16 ст. ён быў уключаны ў склад Асманскай імпэрыі. З 1881 году Туніс — пратэктарат Францыі. У гады Другой сусьветнай вайны часова знаходзіўся пад акупацыяй фашысцкай Нямеччыны. Незалежнасьць краіны абвешчаная 20 сакавіка 1956 году.

Рэвалюцыя 2010—2011 гадоўРэдагаваць

Туніскай рэвалюцыяй называюць масавыя пратэсты, якія прывялі да падзеньня шматгадовага кіраваньня карумпаванага рэжыму Бэна Алі. Яны пачаліся 17 сьнежня 2010 г., калі 26-гадовы вулічны гандляр садавінай і гароднінай Мухамэд Буазізі падпаліў сябе жыўцом на знак пратэсту супраць канфіскацыі прыладаў працы і зьдзекаў зь яго муніцыпальнымі ўладамі. Трагічныя падзеі сталі каталізатарам для дэмантстрацыяў і сацыяльна-палітычных пратэстаў па ўсёй краіне. Мухамэд Буазізі памёр у шпіталі 4 студзеня 2011 г., а празь дзесяць дзён Бэн Алі сышоў у адстаўку. Дэманстрацыі супраць масавага беспрацоўя, паўсюднай карупцыі, нізкага ўзроўню жыцьця, браку свабоды слова й палітычных рэформаў працягваліся яшчэ некалькі месяцаў. Туніская рэвалюцыя натхніла пратэсты па ўсім арабскім сьвеце, у тым ліку ў Эгіпце й Лібіі, у выніку якіх дыктатары Хосьні Мубарак і Муамар Кадафі страцілі ўладу.

ПалітыкаРэдагаваць

Унутраная палітыкаРэдагаваць

Туніс — унітарная прэзыдэнцкая рэспубліка. Галава дзяржавы — прэзыдэнт. Орган выканаўчай улады — урад, прызначаецца прэзыдэнтам.

Парлямэнт — дзьвюхпалатны: Палата дараднікаў (верхняя), якая складаецца з 126 дараднікаў, Палата дэпутатаў (ніжняя), якая складаецца з 189 дэпутатаў. Тэрмін дзеяньня мандата дарадніка усталяваны ў шэсьць гадоў, а выбары ў Палату дэпутатаў праходзяць кожныя пяць гадоў па мажарытарна-прапарцыйнай сыстэме (па партыйных сьпісах і на індывідуальнай аснове).

Легальнымі зьяўляюцца 7 палітычных партыяў: Дэмакратычнае канстытуцыйнае аб’яднаньне (кіруючая), Рух дэмакратаў-сацыялістаў, Партыя народнага адзінства, Юніянісцка-дэмакратычны саюз, Рух абнаўленьня, Сацыяльна-лібэральная партыя і Прагрэсіўнае сацыялістычнае аб'яднаньне (у Палаце дэпутатаў прадстаўленыя усё, акрамя апошняй). У заканадаўчым парадку за апазыцыйнымі партыямі замацавана як мінімум 20% месцаў у Палаце дэпутатаў. Асноўная грамадзкая арганізацыя — Усеагульнае туніскае аб’яднаньне працы (каля 400 тыс. чальцоў).

Першым прэзыдэнтам незалежнага Тунісу быў Хабіб Бургіба.

У 1987 яго зьмяніў Зін эль-Абідзін Бэн Алі. Ён абіраўся на прамых агульнанародных выбарах у 1989, 1994 і 1999 гадох, перавыбраны на чацьверты пяцігадовы тэрмін 24 кастрычніка 2004 году, набраўшы 94,5% галасоў.

Бэн Алі сышоў з пасады 14 студзеня 2011 г. у выніку масавых пратэстаў Туніскай рэвалюцыі.

Вонкавая палітыкаРэдагаваць

Туніс — чалец ААН, ЛАД, АІК, Супольнасьці Сахара-Сахэльскіх дзяржаў, а таксама краіна-заснавальнік СДА. Актыўную ролю Туніс гуляе ў разьвіцьці міжземнаморскага партнэрства, удзельнічае ў мерапрыемствах у рамках «Міжземнаморскай ініцыятывы» НАТА. У сьнежні 2003 году ў Тунісе прайшоў першы саміт кіраўнікоў дзяржаваў Заходняга Міжземнамор’я ў фармаце «5+5», які, па меркаваньні туніскіх ўладаў, мае ўсе шанцы стаць «лякаматывам» міжземнаморскай інтэграцыі. У лістападзе 2005 году ў Тунісе прайшоў II этап Сусьветнага інфармацыйнага саміту.

ГеаграфіяРэдагаваць

Клімат Тунісу — субтрапічны міжземнаморскі на поўначы і ўздоўж узьбярэжжа, на поўдні і ва ўнутраных раёнах — трапічны пустэльны. Сярэднія тэмпэратуры студзеня +10 °C на поўначы і +21 °C на поўдні, ліпеня +26 °C на поўначы і +33 °C на поўдні. Ападкаў за год выпадае ад 100 мм на поўдні да 1500 мм у горных раёнах, некаторыя пустэльныя вобласьці наогул не атрымоўваюць ападкаў на працягу шматлікіх гадоў запар. Летняя сьпякота на ўзьбярэжжы мякчэе марскім брызам, таму суб’ектыўна падаецца некалькі прахалодней, чым ёсьць насамрэч. У пустэльных раёнах уначы нярэдкія замаразкі нават увясну і ўвосень, хоць днём тэмпэратура ў гэты пэрыяд можа дасягаць +25…+27°С. Лепшы час для наведваньня краіны — верасень — лістапад і сакавік — чэрвень.

Каля траціны тэрыторыі краіны займаюць усходнія адгор’і гор Атляс, астатняя тэрыторыя пакрытая саванамі і, па большай частцы, пустэльная. Самы нізкі пункт Тунісу — Шот эль-Гарса (17 м ніжэй узроўню мора), а самая высокая — гара Джэбэль-Хамбі (1544 м).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленьне — 23 правінцыі (гувэрнараты).

ЭканомікаРэдагаваць

Туніс — індустрыяльна-аграрная краіна, уваходзіць у лік найболей разьвітых дзяржаў Афрыкі, займае адно зь першых месцаў сярод дзяржаваў Афрыкі і Блізкага Ўсходу па тэмпах сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця. У міжнародных рэйтынгах канкурэнтаздольнасьці займае другое месца ў Афрыцы (пасьля Маўрыкія).

СУП у 2005 годзе вырас на 4,2% і дасягнуў 26 млрд даляраў ЗША. СУП на душу насельніцтва паводле афіцыйных зьвестак складае 2200 даляраў ЗША. Дзяржбюджэт на 2006 год быў зацьверджаны ў памеры 13,6 млрд туніскіх дынараў. Вонкавая запазычанасьць Туніса вырасла да 17 млрд даляраў ЗША. Інфляцыя па падліках 2005 году не перавысіла 3,5%, золатавалютны запас застаўся на ўзроўні 4 млрд даляраў ЗША. У 2005 годзе краіну наведала каля 6,5 млн турыстаў, якія прынесьлі каля 2 млрд даляраў ЗША.

Грашовая адзінка — туніскі дынар (роўны 1000 мілімам; 1 дынар = 72 цэнтам ЗША).

Вонкавы гандальРэдагаваць

Вонкавагандлёвае абарачэньне за 2005 год склала 23,1 млрд даляраў ЗША (экспарт 9,9 млрд, імпарт — 13,2 млрд). Галоўныя артыкулы экспарту — тэкстыльныя і скураныя вырабы, фасфаты і іх вытворныя, аграрная прадукцыя; імпартуюцца ў асноўным машыны і абсталяваньне, спажывецкія тавары, харчаваньне, бэнзін. Галоўнымі партнэрамі Туніса зьяўляюцца Францыя, Італія і Нямеччына. На долю краін ЭЗ прыпадае 80% яго вонкавагандлёвых сувязяў. З сакавіка 1998 году пачалася паэтапная рэалізацыя дамовы аб асацыяцыі з ЭЗ, якая прадугледжвае стварэньне да 2010 году зоны вольнага гандлю.

Узброеныя сілыРэдагаваць

Вайсковыя выдаткі ў 1990-я гады складалі 350—400 млн даляраў ЗША на год. На ўзбраеньні находзіцца зброя і ваенная тэхніка галоўным чынам заходняй вытворчасьці, прычым досыць састарэлая. Колькасьць войска — 35 000 чалавек (уключаючы прыкладна 23 500 тэрміновай службы; працягласьць тэрміновай службы — 1 год; заклік выбарчы).

Ваенна-марскія сілыРэдагаваць

Колькасьць — 4000—4500 чалавек (уключаючы каля 500 тэрміновай службы). Карабельны склад — каля 50 рознатыпавых катэраў і каля 10 дапаможных суднаў. Рамонтныя магутнасьці: 4 сухія докі, 2 пантоны, 1 суднападымальны элінг, 1 плывучы док — маецца магчымасьць абслугоўваць і рамантаваць усё наяўныя на узбраеньні катэры і судны.

ДэмаграфіяРэдагаваць

У сталіцы — горадзе Туніс, 2 млн жыхароў. Буйныя гарады — Бізэрта, Сфакс, Кэйруан, Манасьцір.

РэлігіяРэдагаваць

Дзяржаўная рэлігія — іслам суніцкага толку.

КультураРэдагаваць

Афіцыйная мова — арабская, шырока распаўсюджаны француская.

Нацыянальнае сьвята: Дзень незалежнасьці — 20 сакавіка.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Туніссховішча мультымэдыйных матэрыялаў