Гетман вялікі літоўскі
Гетман вялікі літоўскі (да XVII ст. найвышэйшы гетман літоўскі) — кіраўнік узброеных сілаў Вялікага Княства Літоўскага, адзін з найвышэйшых ураднікаў.
Меў поўную ўладу (у тым ліку права суду і сьмяротнага пакараньня) у войску, якое беспасярэдне яму падпарадкоўвалася. Утварэньне ўзброеных сілаў ажыцьцяўляў толькі на падставе лістоў вялікага князя, дасланых для найманьня жаўнераў. Без дазволу манарха ня меў права весьці перамовы зь непрыяцелем. У мірны час займаўся агульнай адміністрацыяй (камлектаваў узброеныя сілы, распараджаўся срэбраншчынай, назіраў за станам памежных замкаў і інш.) і бараніў вайсковыя інтарэсы[1].
Гетманаў прызначаў вялікі князь літоўскі толькі зь ліку падданых Вялікага Княства Літоўскага, што замацоўвалася ў Статутах. Урад лічыўся пажыцьцёвым, але празь цяжкую хваробу ці палон яго маглі перадаць іншаму.
Намесьнікам і памагатым вялікага гетмана быў гетман польны літоўскі.
Сьпіс гетманаў
рэдагавацьГетманы вялікія літоўскія | ||
---|---|---|
Год прыняцьця ўраду |
Год складаньня ўраду альбо сьмерці |
Асоба |
27.3.Індыкт 2 (?) | 1497 | (?) Пётар Мантыгердавіч «Белы» («гетман наш») |
1497 | 14.7.1500 | князь Канстантын Астроскі (гетман) |
канец 1500 | 21.4.1501 | князь Сямён Гальшанскі (гетман найвышэйшы) |
лета 1501 | сакавік 1503 | Станіслаў Кезгайла (гетман) |
1503 | 14.08.1507 | Станіслаў Кішка (гетман, гетман польны, гетман абозны) |
восень 1507 | да 25.08.1530 | Канстантын Астроскі (паўторна) |
1530 | 1531 | вакансія |
20.03.1531 | красавік 1541 | Юры Радзівіл (найвышэйшы) |
1541 | 1553 | вакансія. 22.12.1549 намінаваны Мікалай Радзівіл «Чорны», але ўраду не прыняў. |
1553 | сакавік 1566 | князь Мікалай Радзівіл «Руды» (у 1559 дзеля інфлянцкай выправы былі прызначаны гетманы: Ян Хадкевіч «над пешымі» і Юры Зяновіч «над коннымі») |
сакавік 1566 | 12.11.1572/19.11.1573 | Рыгор Хадкевіч |
1572 | 1576 | вакансія |
30.08.1576/1577 | 27.06.1584 | князь Мікалай Радзівіл «Руды» (паўторна; у 1578 быў названы гетманам інфлянцкім Ян Хадкевіч) |
1584 | 1589 | вакансія |
18.04.1589 | 20.11.1603 | князь Крыштап Радзівіл «Пярун» |
1603 | 1605 | вакансія |
сакавік 1605 | 24.09.1621 | Ян Караль Хадкевіч |
1621 | 1625 | вакансія |
каля 25.07.1625 | 7.07.1633 | Леў Сапега |
1633 | 1635 | вакансія |
1.01.1635 | 19.09.1640 | князь Крыштап Радзівіл |
1640 | 1646 | вакансія |
17.04.1646 | 30/31.12.1655 | Януш Кішка |
17 чэрвеня 1654 | 30/31.12.1655 | князь Януш Радзівіл |
да 8.03.1656 | 30.12.1665 | Павал Ян Сапега (у верасьні 1655 намінаваны рэгімэнтарам генэральным ВКЛ) |
1665 | 1667 | вакансія |
3.01.1667 | 4.04.1682 | Міхал Казімер Пац |
13.05.1682 | 1703 | Казімер Ян Сапега |
6.11.1703 | 1707 | князь Міхал Сэрвацы Вішнявецкі |
1707 | 8.05.1708 | Казімер Ян Сапега (паўторна; намінаваны каралём і вялікім князем Станіславам Ляшчынскім) |
14.05.1708 | кастрычнік 1709 | Ян Казімер Сапега (намінаваны каралём і вялікім князем Станіславам Ляшчынскім) |
22.10.1709 | 17.10.1709 | князь Рыгор Антоні Агінскі (намінаваны, але да таго часу ўжо памёр) |
28.10.1709 | 3.01.1730 | Людвік Канстантын Пацей |
1730 | 1735 | вакансія. 12.1.1730 князь Міхал Сэрвацы Вішнявецкі намінаваны рэгімэнтарам генэральным войскаў ВКЛ. |
26.11.1735 | 16.09.1744 | князь Міхал Сэрвацы Вішнявецкі (паўторна) |
5.10.1744 | 22.05.1762 | князь Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька» |
8.10.1762 | 26.01.1768 | князь Міхал Юзэф Масальскі |
29.02.1768 | 6.07.1793 | князь Міхал Казімер Агінскі |
11.06.1793 | 25.04.1794 | Сымон Марцін Касакоўскі |
Галерэя
рэдагавацьГлядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Генадзь Сагановіч. Гетман // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 531.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
- Urzędnicy dawnej Rzeczypospolitej XII—XVIII wieku. Spisy / Pod red. Antoniego Gąsiorowskiego. Tom XI. — Kornik: «Biblioteka Kornicka», 1994.
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. Kraków, 1885.