Буда (будызм)

паняцьце ў будызьме

Буда (Санскрыт: बुद्ध, літаральна — «які абудзіўся», «абуджаны», «асьветлены») у Навуцы Абуджанага — які дасягнуў «абуджэньня» (бодхі).

Статуя Абуджанага ў Індыіі

Значэньне тэрміну

рэдагаваць

Сідхартха Гаўтама (пазьней Буда Шак’ямуні — мудрэц з роду Ш’якаў), які дасягнуў «абуджэньня» каля двух з паловай тысячаў гадоў таму, традыцыйна ня лічыцца будыстамі ані першым, ані апошнім будам. З пункту гледжаньня клясычнае будыйскае дактрыны будам зьяўляецца кожны, хто адкрыў Дгарму (Праўду) і дасягнуў абуджэньня пасродках назапашваньня дастатковае колькасьці станоўчай кармы. У гісторыі космасу было мноства падобных істотаў. Такім чынам, Гаўтама Буда (вядомы пад рэлігійным імём Сак’ямуні) зьяўляецца адным са зьвеньняў у шэрагу будаў, што працягваецца з далёкага мінулага да далёкай будучыні. Яго непасрэдным папярэднікам быў буда Дыпанкара, у той час як буду, які павінен зьявіцца ў будучыні, называюць Майтрэям.

Гістарычны Буда ўяўляе сабой ня бога ці збаўцу, але настаўніка, які здольны распакорыць чалавека з сансары (кола перанараджэньняў).

Апісаньне паводле будыйскіх тэкстаў

рэдагаваць

Словы з будыйскіх пісаньняў, якія датычаць апісаньня Буды:

Цяжка знайсьці цалкам разьвітага, сапраўднага чалавека (Буду). Не паўсюль ён нараджаецца. Дзе народзіцца такі мудрэц, там народ шчасьліва квітнее. (Словы Буды Шак’ямуні з Дхамапады, 193 верш)
З усіх сьцежак найлепшай ёсьць Васьмёркавая сьцежка; з усіх праўдаў найлепшымі ёсьць Чатыры шляхетныя праўды; з усіх рэчаў найлепшай ёсьць свабода ад жаданьняў; з усіх людзей найлепшым ёсьць Той Хто Бачыць (Буда) (Словы Буды Сак’ямуні з Дхамапады, 273 верш)

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць