Люблінская унія. Карціна Яна Матэйкі
Люблінская унія. Карціна Яна Матэйкі

1 ліпеня:

  • 1564 — у Бельску (Падляшша) адбыўся сойм Вялікага Княства Літоўскага, на якім зацьвердзілі II Літоўскі Статут
  • 1569 — складаньне Люблінскае уніі (на выяве), у выніку якой утварылася Рэч Паспалітая
  • 1770камэта Лексэла абмінула Зямлю прыкладна за 0,015 а.а. ад яе, што зьяўляецца найбліжэйшай адлегласьцю за ўсю гісторыю назіраньняў
  • 1812 — імпэратар Францыі Напалеон узнавіў Вялікае Княства Літоўскае і ўтварыў яго часовы ўрад
  • 1938Сталінскія рэпрэсіі: савецкія карнікі расстралялі Івана Цьвікевіча, беларускага навукоўца і грамадзкага дзеяча
  • 1997 — Вялікабрытанія перадала Ганконг пад юрысдыкцыю КНР
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Будслаўскі абраз Маці Божай
    Будслаўскі абраз Маці Божай

    2 ліпеня:

  • 1494каталіцкія манархі падпісалі Тардэсільяскую дамову
  • 1800 — складаньне уніі Вялікабрытаніі і Ірляндыі
  • 1918 — гетман Павал Скарападзкі ўпершыню ў гісторыі ўвёў украінскае грамадзянства
  • 1947 — у Розуэле (Нью-Мэксыка, ЗША) адбылася «аварыя НЛА»
  • 1976 — злучэньне Паўночнага і Паўднёвага Віетнама
  • 1996 — адрадзілася традыцыйная пілігрымка да цудоўнага абраза Маці Божае Будслаўскае (на выяве)
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Самюэль дэ Шамплэн
    Самюэль дэ Шамплэн

    3 ліпеня: Дзень Рэспублікі

  • 1608 — францускі падарожнік Самюэль дэ Шамплен (на выяве) заснаваў Квэбэк
  • 1655Вайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай: войскі Маскоўскае дзяржавы захапілі Менск (паводле іншых зьвестак — 13 ліпеня)
  • 1660 — Вайна Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай: войскі Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага вызвалілі Менск з-пад маскоўскай акупацыі
  • 1866 — адбылася бітва пад Садовай, пераломная ў Аўстрыйска-прускай вайне
  • 1944Другая сусьветная вайна: у Менск увайшлі савецкія войскі
  • 1964 — у ЗША прынялі «Закон аб грамадзянскіх правах», які забараніў расавую сэгрэгацыю
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Вокладка першага выданьня «Алісы ў Краіне цудаў»
    Вокладка першага выданьня «Алісы ў Краіне цудаў»

    4 ліпеня:

  • 1054 — выбліск звышновае ў сузор’і Цяльца, рэшта якой — Крабападобная туманнасьць і пульсар NP 0531
  • 1569вялікі князь Жыгімонт Аўгуст ратыфікаваў Люблінскую унію
  • 1792Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай: абаронцы Рэчы Паспалітай пацярпелі паразу ў бітве пад Зэльвай
  • 1865 — пабачыла сьвет першае выданьне кнігі ангельскага пісьменьніка Льюіса Кэрала «Алесіны прыгоды ў дзівоснай краіне» (на выяве)
  • 1941Другая сусьветная вайна: нацысты ўчынілі забойства львоўскіх прафэсараў
  • 1988 — у Вільні ўтварыўся беларускі клюб «Сябрына»
  • 2005 — прылада місіі Deep Impact сутыкнулася з камэтай Тэмпэля 1
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    СЭлвіс Прэслі
    СЭлвіс Прэслі

    5 ліпеня:

  • 1687 — першая публікацыя «Матэматычных пачаткаў натуральнае філязофіі» Ісака Ньютана
  • 1811Вэнэсуэла першай з гішпанскіх калёніяў у Паўднёвай Амэрыцы абвясьціла сваю незалежнасьць
  • 1938 — заснаваньне Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі
  • 1946 — на фэсьце моды ў Парыжы ўпершыню прэзэнтавалі купальнік-бікіні
  • 1954 — амэрыканскі сьпявак Элвіс Прэсьлі (на выяве) запісаў сваю першую песьню
  • 2001 — у Менску распачаўся III Зьезд беларусаў сьвету
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Каранацыя Міндоўга
    Каранацыя Міндоўга

    6 ліпеня:

    праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Ілюстрацыя Пінокіё да выданьня 1883 году
    Ілюстрацыя Пінокіё да выданьня 1883 году

    7 ліпеня:

  • 1572 — страціла моц Крэўская унія
  • 1864 — улады Расейскае імпэрыі адкрылі ў Маладэчна настаўніцкую сэмінарыю
  • 1881 — пабачыла сьвет казка італьянскага пісьменьніка Карлё Калёды «Прыгоды Пінокіё. Гісторыя драўлянай лялькі» (на выяве)
  • 1898кангрэс ЗША пастанавіў анэксаваць Гавайскія астравы
  • 1950 — у Фарнбара (Вялікабрытанія) адбылося першае авіяшоў
  • 1972 — у Менску паставілі помнік Янку Купалу
  • 2000 — зьнік журналіст Зьміцер Завадзкі
  • 2005тэрарыстычныя акты ў Лёндане
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Палтаўская бітва
    Палтаўская бітва

    8 ліпеня:

  • 1579 — у Казані (Татарстан) адшукалі цудоўны абраз Маці Божай
  • 1659 — злучанае казацка-татарскае войска пад камандаю Івана Выгоўскага атрымала перамогу над маскоўскімі захопнікамі ў бітве пад Канатопам
  • 1709Вялікая Паўночная вайна: расейскія войскі разьбілі швэдаў у Палтаўскай бітве (на выяве)
  • 1853 — амэрыканскі вайсковец Мэт’ю Пэры высадзіўся ў Такійскай затоцы, што азначала крах палітыкі сакоку
  • 1901 — у Францыі абмежавалі хуткасьць руху аўтамабіляў у местах да 10 км/г
  • 1993 — у Менску распачаўся I Зьезд беларусаў сьвету
  • 1998 — уладальнік пошукавай сыстэмы «Google» Лары Пэйдж увёў у абарачэньне дзеяслоў «гугліць»
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Мірскі замак
    Мірскі замак

    9 ліпеня:

  • 1357 — імпэратар Сьвятое Рымскае імпэрыі Карл IV заклаў у Празе мост праз Вэлтаву
  • 1863Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: расейскія карнікі павесілі Зыгмунта Серакоўскага, аднаго з кіраўнікоў выступленьня
  • 1807 — перадача Беластоку і навакольных тэрыторыяў, населеных пераважна беларусамі, у склад Расейскае імпэрыі
  • 1877 — пачатак першага Ўімбэлданскага турніру
  • 1906 — у вёсцы Мікалаеўшчына адбыўся нелегальны настаўніцкі зьезд, разагнаны паліцыяй; за ўдзел у ім звольнілі 13 настаўнікаў, сярод іх К. Міцкевіча (Якуба Коласа), А. Сянкевіча, І. Фёдарава (Янку Маўра)
  • 1932 — паўстаньне штату Сан-Паўлу супраць уладаў Бразыліі
  • 1943Другая сусьветная вайна: хаўрусьнікі высадзіліся ў Сыцыліі
  • 1955 — публікацыя супольнага маніфэсту Бэртрана Расэла і Альбэрта Айнштайна
  • 1961 — у Вініпэгу (Канада) адкрыты помнік Тарасу Шаўчэнку
  • 1999 — у Іране пачаліся 6 дзён студэнцкіх хваляваньняў
  • 2002замкавы комплекс «Мір» (на выяве) атрымаў пасьведчаньне ЮНЭСКО аб улучэньні ў Сьпіс сусьветнае спадчыны
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Усяслаў перапраўляецца цераз Дняпро
    Усяслаў перапраўляецца цераз Дняпро

    10 ліпеня:

  • 1067 — на Дняпры каля Воршы кіеўскія князі ўзялі ў палон Усяслава Чарадзея (на выяве)
  • 1547 — у Францыі прайшла апошняя афіцыйна дазволеная каралём дуэль
  • 1796Карл Фрыдрых Гаўс занатаваў у сваім дзёньніку гістарычнае «Heureka! num = Δ + Δ + Δ»
  • 1878 — у Вялікабрытаніі футбольны арбітар ўпершыню выкарыстаў сьвішчык
  • 1922 — абвяшчэньне аўтаноміі Беларускае праваслаўнае царквы на чале зь мітрапалітам Мэльхісэдэкам
  • 1940 — у Францыі ўтварыўся вішысцкі ўрад маршала Пэтэна
  • 1962 — вывад на арбіту амэрыканскага спадарожніка Telstar
  • 1972 — у Вязынцы адкрыўся Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік
  • 1994Аляксандра Лукашэнку абралі першым прэзыдэнтам Беларусі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Лягатып газэты «Народная Воля»
    Лягатып газэты «Народная Воля»

    11 ліпеня: Сусьветны дзень чакаляды

  • 1496вялікі князь Аляксандар надаў Горадні поўнае Магдэбурскае права
  • 1609 — у Вільні праваслаўныя ўчынілі няўдалы замах на грэка-каталіцкага мітрапаліта Іпація Пацея
  • 1660Трынаццацігадовая вайна: войска Міхала Казімера Паца вызваліла Вільню ад маскоўскіх захопнікаў
  • 1705Паўночная вайна: у Полацкім Сафійскім саборы цар маскоўскі Пётар І забіў 5 манахаў-базылянаў
  • 1783Француская акадэмія прыпыніла праектаваньне парахода як беспэрспэктыўнае
  • 1893 — японскі прадпрымальнік Какічы Мікімота ўпершыню атрымаў штучныя пэрліны
  • 1995 — выйшаў першы нумар газэты «Народная Воля» (на выяве)
  • 1995 — у Срэбраніцы сэрбскія войскі ўчынілі масавае забойства басьнійцаў-мусульманаў
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Станіслаў Ляшчынскі
    Станіслаў Ляшчынскі

    12 ліпеня:

  • 1580Іван Хведаровiч (Фёдараў) апублікаваў Астроскую Біблію, першае поўнае друкаванае выданьне ўсіх кнігаў Сьвятога Пісаньня царкоўнаславянскаю моваю
  • 1704 — абраньне каралём і вялікім князем Станіслава Ляшчынскага (на выяве)
  • 1769 — у бітве пад Слонімам удзельнікі Барскае канфэдэрацыі атрымалі перамогу над расейцамі
  • 1806 — утварыўся Райнскі зьвяз
  • 1920 — складаньне Маскоўскае дамовы паміж РСФСР і Летувой, згодна зь якой апошняя намінальна атрымлівала Віленшчыну (у тым ліку Горадню, Шчучын, Ліду, Ашмяны, Смаргонь, Паставы і Браслаў) узамен на нэўтралітэт у савецка-польскай вайне і спыненьне дзейнасьці на сваёй тэрыторыі ворганаў БНР
  • 1962 — першы канцэрт гурту «Rolling Stones» (у лёнданскім Marquee Club)
  • 2006 — распачалася II Лібанская вайна
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Знак Галівуду
    Знак Галівуду

    13 ліпеня:

  • 1260бітва на Дурбэ
  • 1772Джэймз Кук на караблі HMS Resolution распачаў першае ў гісторыі плаваньне вакол сьвету з захаду на ўсход
  • 1837 — каралева Вялікабрытаніі Вікторыя перанесла рэзыдэнцыю з Сэнт-Джэймскага ў Бэкінггэмскі палац
  • 1878 — завяршыўся Бэрлінскі кангрэс
  • 1923 — урачыстае адкрыцьцё Знаку Галівуду (на выяве)
  • 1930 — распачаўся I чэмпіянат сьвету па футболе
  • 1944Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія ўвайшла ў Вільню
  • 1993 — у Магілёве прайшоў першы фэст хрысьціянскае музыкі «Магутны Божа»
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Кампаніла сабору Сьвятого Марка
    Кампаніла сабору Сьвятого Марка

    14 ліпеня: Дзень узяцьця Бастыліі

  • 1099 — удзельнікі I крыжовага паходу ўзялі штурмам Ерусалім
  • 1580 — каля Дарагабужу (Смаленшчына) на рацэ Ведрашы адбылася бітва паміж войскамі Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскае дзяржавы
  • 1708Вялікая Паўночная вайна: каля Галоўчына адбылася бітва паміж расейскімі і швэдзкімі войскамі, якая скончылася ўпэўненай перамогай апошніх
  • 1789францускія паўстанцы ўзялі Бастылію
  • 1867 — швэдзкі навуковец Альфрэд Нобэль упершыню прадэманстраваў уласьцівасьці дынаміту
  • 1902 — абвалілася Кампаніла сабору Сьвятого Марка (на выяве), сымбаль Вэнэцыі
  • 1913 — у Вільні ўтварылася Беларускае выдавецкае таварыства
  • 1918 — у Маскве прайшло першае публічнае паседжаньне Беларускага навуковага таварыства
  • 1969 — паміж Сальвадорам і Гандурасам выбухнула Футбольная вайна
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Карціна бітвы пад Грунвальдам з Бэрнэрскай хроніцы Шылінга Салятурна
    Карціна бітвы пад Грунвальдам з Бэрнэрскай хроніцы Шылінга Салятурна

    15 ліпеня:

  • 1410 — адбылася Грунвальдзкая бітва (на выяве)
  • 1646 — каранацыя Людвікі Марыі Ганзагі, жонкі караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы, а потым Яна Казімера
  • 1741 — на Алясцы высадзіліся першыя эўрапейцы
  • 1799 — францускі капітан знайшоў у Эгіпце Разэцкі камень
  • 1815Напалеон здаўся ў палон капітану брытанскага карабля «HMS Bellerophon»
  • 1823 — у Рыме ўшчэнт згарэла даўняя базыліка Сьвятога Паўла
  • 1916 — заснаваньне кампаніі Boeing
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Першае пасьпяховае выпрабаваньне атамнае бомбы
    Першае пасьпяховае выпрабаваньне атамнае бомбы

    16 ліпеня:

  • 622 — пачатак мусульманскага календара
  • 1054Вялікая схізма Хрысьціянскай царквы з падзелам на каталіцтва і праваслаўе
  • 1228 — кананізацыя Францішка з Асізі
  • 1569 — жыхары Менску атрымалі дазвол збудаваць гасьціны двор
  • 1945 — першае пасьпяховае выпрабаваньне атамнае бомбы (на выяве) на палігоне ў штаце Нью-Мэксыка (ЗША)
  • 1950Мараканаса, найвялікшае расчараваньне ў гісторыі бразыльскага футболу
  • 1969 — старт карабля Апалён-11, на якім людзі ўпершыню накіраваліся да паверхні Месяца
  • 1990Вярхоўны Савет УССР прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Ўкраіны
  • 2005 — у Менску распачаўся IV Зьезд беларусаў сьвету
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Жанна д’Арк на каранацыі Карла VII
    Жанна д’Арк на каранацыі Карла VII

    17 ліпеня: Дзень незалежнасьці Славаччыны

  • 1429 — каранацыя на францускі сталец Карла VII з удзелам Жанны д’Арк (на выяве)
  • 1509вялікі князь Жыгімонт Стары надаў Уладзімеру-Валынскаму Магдэбурскае права і герб
  • 1868 — перанос сталіцы Японіі з Кіёта ў Токіё
  • 1918 — у Маскве распачаўся Ўсерасейскі зьезд бежанцаў зь Беларусі
  • 1918 — абвяшчэньне незалежнасьці Сыбіру
  • 1919 — урад ЛітБелССР спыніў сваю дзейнасьць
  • 1975 — першая стыкоўка двух пілятаваных касьмічных караблёў розных краінаў: «Апалён» (ЗША) і «Саюз-19» (СССР)
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Карціна «Факелы Нэрона» пэндзля Генрыка Семірадзкага
    Карціна «Факелы Нэрона» пэндзля Генрыка Семірадзкага

    18 ліпеня:

  • 64Вялікі пажар Рыму (на выяве) за часамі імпэратара Нэрона
  • 1517 — афіцыйнае адкрыцьцё Віленскага езуіцкага калегіюму
  • 1792вайна Расеі з Рэччу Паспалітай: адбылася Бітва пад Дубенкай
  • 1870I Ватыканскі сабор прыняў дагмат пра непамыльнасьць Папы Рымскага
  • 1878 — швэдзкі географ Адольф Нурдэншэльд першым прайшоў Паўночным марскім шляхам з Атлянтычнага ў Ціхі акіян
  • 1898 — навукоўцы П’ер ды Марыя Кюры прадставілі даклад пры тое, што апрача ўрану, існуюць і іншыя радыяактыўныя элемэнты
  • 1900 — нямецкі пісьменьнік Томас Ман скончыў чатырохгадовую працу над раманам «Будэнброкі»
  • 1925 — першая публікацыя «Mein Kampf» Адольфа Гітлера
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Уваход на станцыю Парыскага мэтро
    Уваход на станцыю Парыскага мэтро

    19 ліпеня:

  • 1450 — першы пісьмовы ўспамін пра Ўзду
  • 1794Паўстаньне Тадэвуша Касьцюшкі: расейцы распачалі штурм Вільні
  • 1900 — увод у эксплюатацыю Парыскага мэтрапалітэна (на выяве)
  • 1930 — савецкія ўлады арыштавалі Максіма Гарэцкага і Фларыяна Ждановіча паводле надуманага абвінавачваньня ў прыналежнасьці да «Саюзу вызваленьня Беларусі»
  • 1943 — у савецкім канцэнтрацыйным лягеры загінуў Сяргей Дарожны, беларускі пісьменьнік і перакладнік
  • 1953 — урачыстае адкрыцьцё ГЭС Сяброўства народаў у Браслаўскім раёне
  • 1990Аляксій II склаў паўнамоцтвы мітрапаліта Санкт-Пецярбурскага ў зьвязку з абраньнем патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі
  • 1994Леанід Кучма заступіў на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Вялікі князь Аляксандар II
    Вялікі князь Аляксандар II

    20 ліпеня: Міжнародны дзень шахматаў

  • 1492 — абраньне Аляксандра (на выяве) вялікім князем
  • 1567Інфлянцкая вайна: у бітве пад Чашнікамі войска Вялікага Княства Літоўскага пад камандаю Рамана Сангушкі атрымала перамогу над маскоўскімі захопнікамі
  • 1627 — у Наваградку зацьвердзілі статут Ордэна базылянаў Сьв. Язафата
  • 1852Лепель атрымаў мескі герб з выяваю Пагоні
  • 1924 — у Парыжы ўтварылася Міжнародная шахматная фэдэрацыя
  • 1944няўдалы замах на Адольфа Гітлера
  • 1969 — амэрыканскі касьмічны апарат Апалён-11 зьдзейсьніў пасадку на Месяц
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Муры замка і касьцёла ў Крэве да (уверсе) і па (унізе) расстрэле
    Муры замка і касьцёла ў Крэве да (уверсе) і па (унізе) расстрэле

    21 ліпеня:

  • 356 да н. э.Герастрат падпаліў бажніцу Артэміды Этэскае, адзін зь сямі цудаў сьвету
  • 1773 — Папа Рымскі Клімэнт XIV забараніў ордэн езуітаў
  • 1798Напалеон разьбіў туркаў у бітве пад пірамідамі
  • 1917 — у Менску распачаўся II зьезд беларускіх нацыянал-дэмакратычных арганізацыяў, утварылася Цэнтральная беларуская рада
  • 1917I Сусьветная вайна: у ходзе артылерыйскае атакі на нямецкія пазыцыі войскі Расейскае імпэрыі ўшчэнт расстралялі ў Крэве муры замка і касьцёла (на выяве)
  • 1969 — амэрыканскія астранаўты Ніл Армстранг і Эдвін Олдрын зрабілі першыя крокі на Месяцы
  • 1970 — у Эгіпце завяршылася будова Асуанскіх дамбаў
  • 1983 — на антарктычнай станцыі «Ўсход» зафіксавалі найніжэйшую на Зямлі тэмпэратуру (−89,2 °C)
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Фрагмэнт фрэсак Амсьціслаўскага кармэліцкага касьцёла, прысьвечаных Трубяцкому гвалту
    Фрагмэнт фрэсак Амсьціслаўскага кармэліцкага касьцёла, прысьвечаных Трубяцкому гвалту

    22 ліпеня:

  • 1099 — абраньне Готфрыда Бульёнскага першым кіраўніком дзяржавы крыжакоў
  • 1246францішканін Джавані Карпіні першым з эўрапейцаў наведаў сталіцу манголаў Каракум
  • 1654Трынаццацігадовая вайна: маскоўскія захопнікі выразалі практычна ўсё насельніцтва Амсьціслава (на выяве)
  • 1831Вызвольнае паўстаньне: аддзел палкоўніка Юзэфа Кашыца ўвайшоў у Наваградак і вызваліў палітычных вязьняў
  • 1930 — улады СССР прымусілі сялянаў працаваць у калгасах за працадні замест грошай
  • 1937 — у Менску адкрыўся Беларускі інстытут фізічнае культуры
  • 1944 — утварыўся Міжнародны валютны фонд
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Гарадзенская аптэка езуітаў
    Гарадзенская аптэка езуітаў

    23 ліпеня:

  • 1148крыжакі распачалі аблогу Дамаску
  • 1792вайна Расеі з Рэччу Паспалітай: у бітве пад Берасьцем войска Вялікага Княства Літоўскага пацярпела паразу ад расейцаў
  • 1881 — у Льежы (Бэльгія) утварылася найстарэйшая спартовая фэдэрацыя сьвету
  • 1901 — нямецкі лекар Робэрт Кох абвясьціў, што пераносьнікамі бубоннае чумы зьяўляюцца пацукі
  • 1974 — у Грэцыі зрынулі дыктатуру «чорных палкоўнікаў»
  • 1995 — адкрыцьцё камэты Гейла — Бопа, аднае з найярчэйшых камэтаў сучаснасьці
  • 1996 — у Горадні аднавіла сваю дзейнасьць колішняя езуіцкая аптэка (на выяве)
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Мачу-Пікчу
    Мачу-Пікчу

    24 ліпеня: Дзень Сымона Балівара ў Эквадоры і Вэнэсуэле

  • 1792вайна Расеі з Рэччу Паспалітай: у бітве пад Крэменем войска Вялікага Княства Літоўскага атрымала перамогу над расейцамі
  • 1911 — амэрыканскі археоляг Гайрэм Бінгхэм адшукаў у Пэру «згубленае места» Мачу-Пікчу (на выяве)
  • 1925 — у Альбэртыне аднавіла сваю дзейнасьць Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
  • 1935 — у Тбілісі ўвялі ў эксплюатацыю дзіцячую чыгунку, найстарэйшую з існых
  • 1943II Сусьветная вайна: авіяцыя антыгітлераўскае кааліцыі распачала бамбаваньне Гамбургу
  • 1969 — амэрыканскі касьмічны апарат Апалён-11 пасьпяхова прывадніўся ў Ціхім акіяне
  • 1998 — у Вільні распачаўся II зьезд беларусаў Балтыі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Люі Блерыё
    Люі Блерыё

    25 ліпеня: Дзень пажарнае службы Беларусі

  • 325 — прыняцьце Нікейскага сымбалю веры
  • 1261 — імпэратар нікейскі Міхал VIII адваяваў у крыжакоў Канстантынопаль і аднавіў Бізантыйскую імпэрыю
  • 1434 — каранацыя на польскі сталец Уладзіслава, сына Ягайлы і Соф’і Гальшанскай
  • 1570 — у Маскоўскай дзяржаве на загад Івана Жахлівага забілі некалькі сотняў палонных з Полацку
  • 1909 — францускі лётнік Люі Блерыё (на выяве) за 37 хвілінаў пераляцеў празь Ля-Манш
  • 1993 — у Лідзе паставілі помнік Францішку Скарыну
  • 2000катастрофа самалёта «Канкорд» пад Парыжам
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Адваротны бок 50 капеек, банкноты найменшага наміналу
    Адваротны бок 50 капеек, банкноты найменшага наміналу

    26 ліпеня:

  • 811баўгарскі хан Крум нанёс зьнішчальную паразу бізантыйцам
  • 1139 — абвяшчэньне першага караля Партугаліі
  • 1511вялікі князь Жыгімонт Стары надаў Наваградку Магдэбурскае права
  • 1847Лібэрыя першаю з афрыканскіх калёніяў абвясьціла незалежнасьць
  • 1951 — археолягі знайшлі ў Ноўгарадзе (Расея) першую берасьцяную грамату
  • 1989 — у Менску прайшоў масавы мітынг з патрабаваньнем стварэньня сьледчае камісіі ў справе ўтойваньня інфармацыі пра Чарнобыльскую аварыю
  • 1993 — пастановаю Нацыянальнага банку Беларусі ў краіне спынялася абарачэньне савецкіх грошай і ўводзілася нацыянальная валюта (на выяве)
  • 1997 — у Менску распачаўся II Зьезд беларусаў сьвету
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Мапа Беларусі
    Мапа Беларусі

    27 ліпеня: Дзень сувэрэнітэту Беларусі

  • 1320 — у бітве пад Меднікамі ліцьвіны і жамойты разьбілі крыжакоў
  • 1549 — хрысьціянскі місіянэр Францішак Ксавэры дасягнуў берагоў Японіі
  • 1794Тэрмідарыянскі пераварот у Парыжы
  • 1841 — у дуэлі забілі выбітнага расейскага паэта, драматурга і празаіка Міхаіла Лермантава
  • 1866 — скончылася будаваньне трансатлянтычнага тэлеграфу
  • 1976 — савецкі гросмайстар Віктар Карчной папрасіў палітычнага прытулку ў Нідэрляндах
  • 1990парлямэнт Беларусі прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце краіны
  • 1993 — у Гданьску (Польшча) адкрыўся Генэральны кансулят Беларусі
  • 2002трагедыя на авіяшоў у Львове, найбуйнейшая ў гісторыі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Бульба
    Бульба

    28 ліпеня:

  • 1586 — сэр Томас Гэрыят прывёз у Вялікабрытанію і Ірляндыю першыя клубні бульбы (на выяве)
  • 1655Трынаццацігадовая вайна: у бітве пад Ашмянамі войска Рэчы Паспалітае пацярпела паразу ад маскоўскіх захопнікаў
  • 1794 — пакараньне сьмерцю францускіх якабінцаў Максыміліяна Рабэсп’ера і Люі Сэн-Жуста
  • 1863 — расейскія ўлады расстралялі Тамаша Грыневіча, удзельніка нацыянальна-вызвольнага паўстаньня
  • 1914 — пачатак I Сусьветнае вайны
  • 1980 — у Маскве пахавалі Ўладзімера Высоцкага
  • 1995 — перайменаваньне найбуйнейшага места Індыі з Бамбэя на Мумбаі
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Кацярына Габсбург
    Кацярына Габсбург

    29 ліпеня:

  • 1528вялікі князь Жыгімонт Стары надаў Астрогу Магдэбурскае права
  • 1553 — адбыўся шлюб паміж вялікім князем Жыгімонтам Аўгустам і Кацярынаю Габсбург (на выяве)
  • 1794Паўстаньне Т. Касьцюшкі: у бітве пад Салатамі паўстанцы пад камандаю Рамуальда Гедройца атрымалі перамогу над расейцамі
  • 1907 — сэр Робэрт Бадэн-Паўэл заснаваў у Вялікабрытаніі арганізацыю бойскаўтаў
  • 1920 — у Коўне выйшла газэта «Пагоня»
  • 1954 — публікацыя першае часткі трылёгіі Джона Толкіна «Уладар пярсьцёнкаў»
  • 1958 — прэзыдэнт ЗША Дўайт Эйзэнгаўэр падпісаў указ аб стварэньні NASA
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Возера Вікторыя
    Возера Вікторыя

    30 ліпеня:

  • 762 — халіф Аль-Мансур заснаваў Багдад, новую сталіцу Арабскага халіфату
  • 1419гусіты забілі радцаў Прагі, што выклікала гусіцкія войны
  • 1553 — каранацыя Кацярыны Габсбург
  • 1858 — брытанскі падарожнік Джон Сьпік адкрыў возера (на выяве), названае ім у гонар каралевы Вікторыі
  • 1941 — у вёсцы Малая Кавалеўшчына (Мёршчына) гітлераўцы расстралялі Флярыяна Манцэвіча, беларускага грамадзкага дзеяча
  • 2008 — у Зымбабвэ абвясьцілі дэнамінацыю мясцовае валюты ў 10 мільярдаў разоў
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя

    Фрагмэнт здымка NASA з «абліччам»
    Фрагмэнт здымка NASA з «абліччам»

    31 ліпеня:

  • 904арабы захапілі Салюньню, другое велічынёю места Бізантыі
  • 1649Казацкая вайна: у бітве пад Лоевам войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з гетманам польным Янушам Радзівілам атрымала перамогу над казакамі
  • 1815 — у Ангельшчыне адбылася першая катастрофа на чыгунцы
  • 1944НКВД распачаў маштабную апэрацыю дзеля зьнішчэньня ў Беларусі збройнага антысавецкага падпольля
  • 1949 — прайшоў першы зьезд Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня (БАЗА)
  • 1976NASA апублікаваў фота «марсіянскага сьфінксу» (на выяве)
  • праглядзець · абмеркаваньне · рэдагаваць · гісторыя