Герб Нава́градку — геральдычны сымбаль Наваградку, нададзены месту каралём польскім і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Вазам 18 сакавіка 1595: «у чырвоным полі постаць арханёла Міхала ў чорным узбраеньні з крыламі за сьпінай; у правай руцэ меч, у левай — шалі»[1].

Герб Наваградку
Сучасная рэканструкцыя гербу Наваградку
Сучасная рэканструкцыя гербу Наваградку
Выява зь вялікакняскага прывілею 1792
Выява зь вялікакняскага прывілею 1792
Апісаньне
Зацьверджаны 16 траўня 2001

Вытрымка з адпаведнага вялікакняскага прывілею:

« …печати местской на ратуш Архангела Михаила в одной раце меч, а в другой вага. »

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 16 траўня 2001[2]. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад №74.

Афіцыйнае апісаньне:

У чырвоным полі барокавай тарчы Сьвяты Арханёл Міхал у чорных дасьпехах зь мечам і шалямі стаіць на зялёнай зямлі.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  2. ^ Решение сессии Новогрудского районного Совета депутатов от 16 мая 2001 г. №70.

Літаратура рэдагаваць

  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.