Мынца (меньніца) — прадпрыемства па вырабе манэтаў, ордэнаў, мэдалёў, штэмпеляў, жэтонаў, значкаў і іншых мэталічных адзнакаў.

Праца на сярэднявечнай мынцы

Мынцы маглі належыць дзяржаве, але маглі быць і прыватнымі, часовымі ці пастаяннымі. Першыя вядомыя на сёньня мынцы паўсталі ў VII стагодзьдзі да н. э. у Малой Азіі.

Мынцы ВКЛ

рэдагаваць

Для ВКЛ манэты выбіваліся на Віленскай мынцы. З 1665 па 1666 гады біцьцё барацінак было наладжана ў Берасьці. У той самы час для патрэб ВКЛ літоўскія барацінкі выбіваліся ў Аліве, Коўне і Мальбарку.