Сыднэй
Сыднэй (па-ангельску: Sydney) — найбуйнейшы й самы густанаселены горад у Аўстраліі й сталіца штату Новы Паўднёвы Ўэйлз. Сыднэй разьмешчаны на паўднёва-ўсходнім узьбярэжжы Тасманава мора. Жыхары Сыднэю называюцца сыднэйцамі й лічацца аднымі з самых касмапалітычных і шматнацыянальным насельніцтвам[1]. Сыднэй зьяўляецца найбуйнейшым ангельскамоўным горадам сьвету пасьля Лёндану й Нью-Ёрку[2].
Сыднэй | |||||
анг. Sydney | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1788 | ||||
Горад з: | 1842 | ||||
Краіна: | Аўстралія | ||||
Штат: | Новы Паўднёвы Ўэйлз | ||||
Плошча: | 12 367,7 км² | ||||
Вышыня: | 6 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | 5 131 326 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 414,9 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+10 | ||||
летні час: | UTC+11 | ||||
Тэлефонны код: | +61 2 | ||||
Паштовы індэкс: | 2000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 33°52′4″ пд. ш. 151°12′36″ у. д. / 33.86778° пд. ш. 151.21° у. д.Каардынаты: 33°52′4″ пд. ш. 151°12′36″ у. д. / 33.86778° пд. ш. 151.21° у. д. | ||||
Сыднэй | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.cityofsydney.nsw.gov.au/ |
Упершыню горад згадваецца ў 1788 годзе як брытанская калёнія ў Аўстраліі, калі ў сыднэйскай бухце камандор флёту Артур Філіп заснаваў тут калёнію-пасяленьне. Горад быў пабудаваны на пагорках у навакольлях Порт Джэксану, які вядомы як Сыднэйскія гавані, сёньня ў гэтым месцы знаходзіцца Сыднэйскі опэрны тэатар і мост Гарбар-Брыдж. Унутраныя раёны сталічнай вобласьці акружаны нацыянальнымі паркамі й прыбярэжнымі раёнамі, якія прыкметны мноствам бухтаў, рэк, заліваў і пляжаў, у тым ліку знакамітым Бондзі-Біч.
У горадзе месьцяцца шмат вядомых паркаў, як то Гайд-парк і Каралеўскія батанічныя сады. У 2010 годзе Сыднэй займаў 7-е месца ў Азіі й 28-е ў сьвеце паводле разьвіцьця эканамічных інавацыяў у сьпісе Топ 100 агенцтва 2thinknow[3]. Сыднэй таксама ўваходзіць у лік дзесяці самых зручных для жыцьця гарадоў у сьвеце[4][5].
Сыднэй мае рэпутацыю міжнароднага цэнтру гандлю, мастацтва, моды, культуры, забаваў, музыкі, адукацыі й турызму, што робіць яго адным з глябальных гарадоў у сьвеце. У горадзе праходзілі буйныя міжнародныя спартовыя мерапрыемствы, як то Гульні Брытанскай імпэрыі ў 1938 годзе, летнія Алімпійскія гульні 2000 году, а таксама фінальны матч Кубка сьвету па рэгбі ў 2003 годзе. Асноўны аэрапорт, які абслуговае горад, ёсьць Сыднэйскі аэрапорт[6]. Насельніцтва налічвае каля 4,84 млн чалавек.
Гісторыя
рэдагавацьСучасныя дасьледаваньні, заснаваныя на радыёвугляродным аналізе, сьведчаць, што карэнныя жыхары Аўстраліі — першабытныя людзі — упершыню прыйшлі ў гэтую мясцовасьць, на тэрыторыі якой зараз разьмяшчаецца Сыднэй, прыкладна 30 тысячаў гадоў таму назад[7]. Яны належалі да групы кадыгал. Да прыходу сюды эўрапейцаў ім належала тэрыторыя, разьмешчаная на поўдзень ад заліву Порт Джэксан, дзе ў наш час разьмяшчаюцца цэнтральныя раёны гораду[8]. Нягледзячы на тое, што дакладную колькасьць абарыгенаў у тыя часы назваць досыць цяжка, мяркуецца, што іх было 4 альбо 8 тысячаў чалавек.
У 1770 годзе Джэймз Кук падчас сваёй першай экспэдыцыі высадзіўся на паўвостраве Карнэл у заліве Ботані-Бэй. Ён правёў тут восем дзён, абсьледуючы й наносячы на карту гэтыя месцы. Па прыбыцьці ў Ангельшчыну дзякуючы менавіта ягоным станоўчым водгуках аб гэтай мясцовасьці было прынята рашэньне накіраваць сюды пасяленцаў з тым, каб заснаваць новую калёнію. Першы флёт, які складаўся з 11 караблёў, прыбыў сюды ў студзені 1788 году на чале з капітанам Артурам Філіпам. Пры больш дбайным абсьледаваньні берагоў Ботані-Бэй гэтае месца было прызнана не прыдатным для заснаваньня новай калёніі. Капітан Філіп паслаў некалькі груповак на пошукі больш падыходнага месца, і неўзабаве быў знойдзены заліў, які пазьней атрымаў назву Порт Джэксан. У адной з бухтаў гэтага заліва і было вырашана заснаваць новае паселішча. Першапачаткова меркавалася назваць новую калёнію Альбіён, аднак у апошні момант Філіп вырашыў назваць яе ў гонар лорда Сыднэя, які быў у той час сакратаром Вялікабрытаніі па справах калёніяў[9].
За першым флётам неўзабаве рушыў усьлед другі, а затым і трэці. Па сваёй сутнасьці, яны нічым не адрозьніваліся ад першага, так як асноўнай мэтай гэтых экспэдыцыяў было гэтак жа як і ў першым выпадку, транспартыроўка асуджаных і зьняволеных з брытанскіх турмаў у ізноў утвораную калёнію. Сыднэй доўгі час заставаўся асноўным месцам спасылкі зьняволеных зь Вялікабрытаніі. Нягледзячы на тое, што пачынаючы з 1815 году, пасьля заканчэньня напалеонаўскіх войнаў, вольная іміграцыя пачала набіраць абароты, у 1820 годзе прыкладна 40% насельніцтва складалі зьняволеныя. У 1789 годзе францускі мараплавец Ляпэруз наведаў Ботані-Бэй, і неўзабаве пасьля гэтага сярод першабытнікаў, якія засялялі мясцовасьць, непасрэдна прылеглую да Сыднэю, вылілася наймацнейшая эпідэмія воспы, у выніку якой тысячы першабытнікаў загінулі.
У 1808 годзе ў Сыднэі адбыўся так званы Ромавы бунт. Ён быў выкліканы спробай губэрнатара Новага Паўднёвага Ўэйлза Ўільяма Блая, які праславіўся як адзін з асноўных удзельнікаў падзеяў, зьвязаных з бунтам на караблі «Баўнці», перапыніць манаполію афіцэраў Корпуса Новага Паўднёвага Ўэйлза на алькаголь. Карыстаючыся бязьмежнай уладай у калёніі, афіцэры ператварылі жыхароў практычна ў нявольнікаў, выкарыстоўваючы алькаголь замест грошай пры разьліках за тавары і паслугі. Пасьля доўгіх спрэчак і перамоваў супрацьстаяньне перайшло ў адкрытую канфрантацыю, якая прывяла да арышту і зрушэньню з пасады губэрнатара Блая. Гэты бунт стаў адзіным прыкладам пасьпяховага ўзброенага захопу ўлады ў Аўстраліі. Пасьля прыбыцьця ў Сыднэй новых вайсковых кантынгентаў Корпус быў расфармаваны, а афіцэры, якія ўдзельнічалі ў бунце былі пакараны. Аднак і губэрнатар Блай быў зрушаны са свайго паста і заменены на больш лібэральнага Лаклана Макўоры. У ХІХ стагодзьдзі горад перажыў некалькі «залатых ліхаманак» (першую ў 1851 годзе). Тут праходзілі летнія Алімпійскія гульні 2000 году.
Геаграфія
рэдагавацьГорад знаходзіцца на ўзьбярэжжы Ціхага акіяна і на ўзгор’ях гарамі Блю Маўнтынз. Затока Порт Джэксан у Сыднэі зьяўляецца самай вялікай у сьвеце натуральнай затокай і портам з плошчай 55 км². Гэта затока была ўтворана залітай акіянам рачной дэльтай. У горадзе знаходзіцца каля 70 пляжаў.
Сыднэй знаходзіцца ў зоне ўмеранага клімату, сярэднегадавая тэмпэратура складае 17,9 °C. Самымі цёплямі месяцамі зьяўляюцца сьнежань і люты, самым халодным — ліпень. Сярэдняя колькасьць ападкаў складае каля 1 173 мм, самая вялікая колькасьць ападкаў выпадае ў сакавіку (148 мм).
Клімат
рэдагавацьСыднэй разьмяшчаецца ў зоне вільготны субтрапічны клімату з характэрнымі для яго цёплым летам і прахалоднай зімой. Колькасьць ападкаў, выпадаючых ў горадзе, разьмяркоўваецца на працягу году зь перавагай у зімовыя месяцы. У раёнах гораду, непасрэдна прылеглых да акіяну, клімат зьяўляецца больш роўным, аднак у заходніх раёнах, разьмешчаных больш глыбока ў кантынэнтальнай Аўстраліі, часта назіраюцца больш экстрэмальныя воплескі тэмпэратураў. Самым цёплым месяцам зьяўляецца студзень зь сярэдняй тэмпэратурай паветра 16,6-25,8 °C і сярэдняй колькасьцю дзён з тэмпэратурай паветра больш за 30 °C — 14,6. Абсалютны рэкорд тэмпэратуры быў зафіксаваны 14 студзеня 1939 году, калі тэмпэратура паветра склала 45,3 °C. Зімовая тэмпэратура рэдка апускаецца ніжэй за 5 °C у прыбярэжных раёнах. Самым халодным месяцам зьяўляецца ліпень са сярэднядзённай тэмпэратурай 8-16,2 °C. Рэкордна нізкая тэмпэратура была зафіксаваная ў Сыднэі на ўзроўні 2,1 °C. Ападкі разьмеркаваныя на працягу году больш-менш раўнамерна зь некаторай перавагай у першыя месяцы году, калі надвор’е ў горадзе вызначаюць ўсходнія вятры. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў у Сыднэі складае 1217 мм, сярэдняя колькасьць дажджлівых дзён у годзе — 138. Сьнегапад быў зафіксаваны ў цэнтральнай частцы гораду ў апошні раз у 1836 годзе. Аднак сьнежная крупа, якая выпала ў 2008 годзе, якая часам памылкова прымаецца за сьнег, прымушае думаць, што зьява 1836 году магла насіць той жа характар і не было сьнегам.
Хоць Сыднэй ня моцна схільны ўплыву цыклонаў, Эль Ніньнё гуляе вялікую ролю ў фарміраваньні клімату гораду. У залежнасьці ад фазы гэта зьява можа стаць, з аднаго боку, прычынай засух і лясных пажараў, з другога, правакуе штармы й паводкі. Многія гарадзкія раёны, якія разьмяшчаюцца ў непасрэднай блізкасьці ад лесу й Буша, падвяргаюцца непасрэднай небясьпецы лясных пажараў. Пажары былі асабліва моцныя паблізу гораду ў 1994 годзе, а таксама ў 2001—2002 гадах. Асабліва пажаранебясьпечнымі сэзонамі зьяўляюцца вясна й лета. У горадзе даволі часта назіраецца моцны град і моцныя штармавыя вятры. Адзін з наймацнейшых Градаў выпаў на тэрыторыі гораду ў 1999 годзе. Ён нанёс істотны ўрон цэнтральным і ўсходнім раёнам Сыднэю. Падчас гэтага шторму асобныя крыгі, якія падалі зь неба, дасягалі памераў прыкладна 9 сантымэтраў у дыямэтры. Гэта прывяло да разбурэньняў, якія ацэньваюцца страхавымі кампаніямі прыкладна ў A $ 1,7 мільярдаў.
Сыднэй схільны да паводак, якія ўзьнікаюць у выніку моцных дажджоў, якія выпадаюць ў горадзе ў асноўным у зімовы й веснавы час. Моцныя ападкі ў гэты пэрыяд, у сваю чаргу, выкліканыя з праходжаньнем над тэрыторыяў усходняй Аўстраліі вобласьці нізкага ціску. Акрамя багатых ападкаў надвор’е ў гэты пэрыяд характарызуецца моцнымі вятрамі й частымі штармамі на моры. Самая моцная паводка адбылася ў Сыднэі 6 жніўня 1986 году, калі на горад на працягу 24 гадзін выпала 327,6 мілімэтраў ападкаў. Гэтая паводка прывяла да паралізацыі транспарту ў некаторых частках гораду, а таксама нанесла шкоду многім будынкаў.
Па дадзеных Аўстралійскага мэтэаралягічнага бюро пэрыяд паміж 2002 і 2005 гадамі характарызаваўся самымі сьпякотнымі летнімі месяцамі з моманту пачатку назіраньняў у 1859 годзе. У 2004 годзе сярэдні максімум дзённых тэмпэратур складаў 23,39 °C, 2005 — 23,35 °C, 2002 — 22,91 °C, 2003 — 22,65 °C. У пэрыяд паміж 1859 і 2004 гадамі сярэдні дзённай максымум тэмпэратураў складаў 21,6 °C. Зь лістапада 2003 году ў Сыднэі было толькі два месяцы, калі сярэдняя максымальная дзённая тэмпэратура была ніжэй сярэдняй за пэрыяд: сакавік 2005 (тэмпэратура ніжэй сярэдняй на 1 °C) Аднак паводле дадзеных Бюро, лета 2007—2008 гадоў было адным з самых халодных за ўсю гісторыю назіраньняў. Паводле гэтых дадзеных лета 2009 году было самым халодным за 11 гадоў, а таксама самым дажджлівым за 6 гадоў. Гэта было ўсяго трэцяе лета за ўсю гісторыю, калі дзённая тэмпэратура не паднімалася вышэй за 31 °C
Кліматычныя зьвесткі для Сыднэя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказьнік | Сту | Лют | Сак | Кра | Тра | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сьн | Год |
Абсалютны максымум t, °C | 45,3 | 42,1 | 39,8 | 33,9 | 30,0 | 26,9 | 25,9 | 31,3 | 34,6 | 38,2 | 41,8 | 42,2 | 45,3 |
Сярэдні максымум t, °C | 25,9 | 25,8 | 24,7 | 22,4 | 19,4 | 16,9 | 16,3 | 17,8 | 20,0 | 22,1 | 23,6 | 25,2 | 21,7 |
Сярэдні мінімум t, °C | 18,7 | 18,8 | 17,5 | 14,7 | 11,5 | 9,3 | 8,0 | 8,9 | 11,1 | 13,5 | 15,6 | 17,5 | 13,8 |
Абсалютны мінімум t, °C | 10,6 | 9,6 | 9,3 | 7,0 | 4,4 | 2,1 | 2,2 | 2,7 | 4,9 | 5,7 | 7,7 | 9,1 | 2,1 |
Норма ападкаў, мм | 101,5 | 118,7 | 128,9 | 125,8 | 121,1 | 130,7 | 97,3 | 81,2 | 69,1 | 77,6 | 83,1 | 77,8 | 1212,8 |
Крыніца: Bureau of Meteorology |
Эканоміка
рэдагавацьСыднэй зьяўляецца прамысловым, гандлёвым, фінансавым і транспартным цэнтрам Аўстраліі. Пераважае аўтамабільная, мікраэлектронная і харчовая прамысловасьці. Порт гораду забясьпечвае абслугу буйных, акіянічных кантэйнэрных караблёў, і празь яго праходзіць большая частка зьнешняга гандлю краіны. Найважнымі сэктарамі эканомікі Сыднэя, калі судзіць па колькасьці занятых у іх працаўнікоў, зьяўляюцца сфэра абслугоўваньня, гандаль, вытворчасьць, ахова здароўя і камунальнае абслугоўваньне[10]. З 1980-х гадоў агульная сытуацыя на рынку працы зьмяняецца такім чынам, што ўсё большая колькасьць працоўных месцаў пераходзіць са сфэры вытворчасьці ў сфэру абслугоўваньня і сфэру інфармацыйных тэхналёгій. Эканоміка Сыднэя складае прыкладна 25% ад усёй эканомікі Аўстраліі[11]. У горадзе разьмяшчаюцца Аўстралійская біржа каштоўных папер (ASX) і Рэзервовы банк Аўстраліі, а таксама штаб-кватэры 90 банкаў і больш за палову найбуйнейшых кампаніяў краіны. Сыднэй зьяўляецца асноўным цэнтрам Аўстраліі, у якім разьмяшчаюцца рэгіянальныя офісы міжнародных кампаніяў, якіх налічваецца каля 500. Зь дзесяці самых буйных аўстралійскіх кампаніяў чатыры маюць галаўныя офісы ў Сыднэі, як то Caltex Australia, Commonwealth Bank, Westpac і Woolworth. Fox Studios Australia мае ў горадзе вялікую кінастудыю.
Жыхары гораду маюць самы высокі сярэдні даход на душу насельніцтва ў Аўстраліі, які складае 42 599 амэрыканскіх даляраў на чалавека. Па стане на 2004 год узровень беспрацоўя ў горадзе складаў 4,9 адсотка[12]. Паводле дасьледаваньня часопіса The Economist, Сыднэй займае 16-е месца ў сьпісе самых дарагіх гарадоў сьвету. Іншыя дасьледаваньні паказваюць, што горад знаходзіцца на 15-м месцы па ўзроўню заробкаў ягоных жыхароў[13]. Па стане на 20 верасьня 2007 году сярэдні кошт дома ў Сыднэі быў самы высокі сярод найбуйнейшых аўстралійскіх гарадоў і складаў 559 000 даляраў Аўстраліі[14]. Сыднэй таксама мае самы высокі сярэдні ўзровень рэнты ў Аўстраліі: яна складае 450 даляраў Аўстраліі ў тыдзень.
Цэнтральная частка гораду акрамя вялікай колькасьці офісаў мае вялікую колькасьць гандлёвых цэнтраў, крамаў і бутыкаў. Шопінг, шматлікія культурныя і спартовыя падзеі, архітэктура, гістарычныя месцы і дзіўная па прыгажосьці прырода гораду прыцягвае сюды шматлікіх турыстаў як з Аўстраліі, гэтак і з усяго сьвету. Паводле статыстыкі, у 2004 годзе горад наведалі 7,8 млн аўстралійскіх турыстаў і 2,5 млн турыстаў з-за мяжы[15].
Гарады-сябры
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ «Designing for Diversity: the Multicultural City». 1995 Global Cultural Diversity Conference Proceedings, Sydney.
- ^ «The largest English-speaking cities in the world». 1995 The largest English-speaking cities in the world.
- ^ «Innovation Cities Top 100 Index». Innovation-cities.com.
- ^ Mercer’s Quality of Living Survey 2008. Mercer Human Resource Consulting.
- ^ The Economist’s World’s Most Livable Cities 2008 // The Economist : часопіс.
- ^ «Geographical Names Register Extract: Sydney (Kingsford Smith) Airport». Geographical Names Register (GNR) of NSW.
- ^ Macey, Richard. «Settlers' history rewritten: go back 30,000 years», The Sydney Morning Herald
- ^ Aboriginal people and place. Barani.
- ^ «The 10 people Who Shaped Sydney». Fairfax Media. Sydney Morning Herald.
- ^ Sydney — Basic Community Profile and Snapshot — 2001 Census. Australian Bureau of Statistics.
- ^ City Commerce. City of Sydney Media Centre.
- ^ Sydney Statistical Division. Australian Bureau of Statistics. 2005.
- ^ Самыя дарагія й багатыя гарады сьвету Economics. City Mayors
- ^ Still strong confidence in the housing market. Press Release.
- ^ Tourism Data Card — Forecasts, Economic Impacts and selected Regional Data — 2004 (PDF). Tourism NSW. 2004.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСыднэй — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў