Пакістан
Пакіста́н (на урду: پاکستان) — краіна ў Паўднёвай Азіі. Мае выхад да Арабійскага мора на поўдні, мяжуе з Аўганістанам на паўночным захадзе (2430 км), з Іранам на паўднёвым захадзе (909 км), з Кітаем на поўначы (523 км) і Індыяй на ўсходзе (2912 км). Пакістан ёсьць шостай паводле колькасьці насельніцтва краінай у сьвеце, якая мае другое па велічыні мусульманскае насельніцтва ў сьвеце пасьля Інданэзіі.
Пакістан Islāmī Jumhūrīyah-e-Pākistān اسلامی جمہوریۂ پاکستان | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: ا اتحاد، تنظيم، يقين محکمIttehad, Tanzim, Yaqeen-e-Muhkam («адзінства, дысцыпліна, цьвёрдая вера») | |||||
Дзяржаўны гімн: «Qaumi Tarana» | |||||
Афіцыйная мова | урду, ангельская | ||||
Сталіца | Ісламабад | ||||
Найбуйнейшы горад | Карачы | ||||
Форма кіраваньня | рэспубліка Асіф Алі Зардары Шахбаз Шарыф | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
36-е месца ў сьвеце 796 095 км² 3,1 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2011) • шчыльнасьць |
6-е месца ў сьвеце 170,6 млн 214,3/км² | ||||
СУП • агульны (2010) • на душу насельніцтва |
27 месца ў сьвеце $464,897 млрд $2791 | ||||
Валюта | Пакістанская рупія (PKR) | ||||
Часавы пас • улетку |
PST (UTC+5) PDT (UTC+6) | ||||
Незалежнасьць — ад Вялікабрытаніі |
14 жніўня 1947 | ||||
Аўтамабільны знак | PAK | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .pk | ||||
Тэлефонны код | +92 | ||||
Тэрыторыя, якая на сёньня ўваходзіць у склад краіны, была домам для некалькіх старажытных культураў і пераплятаецца з гісторыяй індыйскага субкантынэнту. У даўнія часы у рэгіёне панавалі каралеўствы знаснаваныя на розных веравызнаньняз і культурах, у тым ліку індуізму, інда-грэкаў, мусульманаў, цюрка-манголаў, аўганцаў і сыкгаў. Вобласьць уваходзілся ў склад шматлікіх імпэрыяў і дынастыяў, у тым ліку пэрсыдзкай імпэрыі Ахемэнідаў, дзяржавы Аляксандра Македонскага, імпэрыі Сэлеўкідаў, індыйскай імпэрыі Маурыяў, імпэрыі Гупта[1], арабскага халіфату Амэядаў, Дэлійскага султанату, Мангольскай імпэрыі, імпэрыі Маголаў, аўганскай Дуранійскай імпэрыі, часткова імпэрыі Сыкгаў, а таксама Брытанскае імпэрыі[2][3]. Пакістан зьяўляецца этнічна і лінгвістычна разнастайнай краінай, з такой жа разнастайнасьцю дзікай прыроды і ляндшафту. Першапачаткова быў утвораны як дамініён Пакістан пад кіраўніцтвам Мугамада Алі Джыны і ачольванай ім мусульманскай лігі, але пасьля прыняцьця канстытуцыі ў 1956 годзе, стаў ісламскай рэспублікай. Этнічная грамадзянская вайна і індыйскае ваеннае ўмяшаньне ў 1971 годзе прывялі да аддзяленьня Ўсходняга Пакістана і стварэньня на ягоным тле новай краіны Банглядэш[4]. У 1973 году Пакістан прыняў новую канстытуцыю, якая прадугледжвае, што ўсе законы павінны адпавядаць прадпісаньням ісламу, выкладзеным у Каране і Сунне[5].
Пакістан клясыфікуецца як рэгіянальная дзяржава[6][7][8] сярэдняй магутнасьці[9]. Мае шостую паводле велічыні колькасьць узброеных сілаў у сьвеце, а таксама мае атамную энэргетыку. Акрамя таго, Пакістан зьяўляецца адзінай краінай мусульманскага сьвету і другой краінай Паўднёвае Азіі, якая мае ядзерную зброю. Пакістан мае паўпрамысловую эканоміку з добра інтэграваным сэктарам сельскай гаспадаркі і сэктарам паслуг, які няўхільна расьце[10][11]. Дзяржава ўваходзіць у лік разьвіваных краінаў і вядучых эканомік сьвету паводле паказчыку росту СУП[12]. Даволі хутка ў Пакістане расьце сярэдняя кляса ў параўненьні з сусьветным паказчыкам[13][14]. Палітычная гісторыя Пакістану пасьля атрыманьня незалежнасьці характарызавалася пэрыядамі вайсковага панаваньня, палітычнай нестабільнасьці і канфліктаў з Індыяй. Краіна працягвае сутыкацца з складанасьцямі і праблемамі, у ліку якіх перанаселенасьць, тэрарызм, беднасьць, непісьменнасьць і карупцыя[15][16][17]. Пакістан зьяўляецца чальцом Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, Садружнасьці нацыяў, Сусьветнай гандлёвай арганізацыі, назіральнікам Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, чальцом разьвіваных краінаў G33.
Гісторыя
рэдагавацьВэдычны пэрыяд, які ахоплівае час ад 1500 да 500 гадоў да н. э., характарызаваліся індаарыйскай культурай. На працягу гэтага пэрыяду былі складзены Веды, старажытныя індуісцкія пісаньні. Апасьля гэтая культура была добра вядомая ў рэгіёне[18]. Горад Мултан быў важным цэнтрам паломніцтва індуістаў[19]. Ведычная цывілізацыя квітнела ў Пэнджабе[20]. Сярод імпэрыяў, якія ўключалі ў свой склад тэрыторыю сучаснага Пакістану, вылучаюцца пэрсыдзкая імпэрыя Ахемэнідаў (каля 519 году да н.э.), імпэрыя Аляксандра Македонскага (326 год да н.э.)[21] і імпэрыя Маурыяў, заснаваная Чандрагупта Маурыя і пашыранае за часам Ашокі Вялікага (да 185 году да н. э.)[20]. Інда-грэцкае каралеўства заснаванае Дэмэтрыюсам Бактрам (180—165 гады да н. э.) уключала ў свой склад Гандгара і Пэнджаб і дасягнула свайго найбольшага памеру пры Мэнандэры, за часам якіх квітнела грэцка-будыйскай культура ў рэгіёне[20]. У канцы VI стагодзьдзя да н. э. у рэгіёне быў створаны цэнтар адукацыі, які лічыцца адным з самых старажытных у сьвеце[22]. Школа складалася зь некалькіх манастыроў зь невялікімі інтэрнатамі або аўдыторыямі, дзе праводзіліся заняткі на індывідуальнай аснове[22]. Гэты старажытны цэнтар адукацыі быў задакумэнтаваны грэкамі падчас уварваньня Аляксандра Вялікага, як месца якое не было падобнае на Грэцыю, а таксама было згадана кітайскімі пілігрымамі ў IV або V стагодзьдзі н. э.[23]
Імя краіны «Пакістан» азначае «краіна чысьціні» на ўрду і фарсі. Яго прыдумаў ў 1934 годзе (спачатку як «Пакстан») Чоўдгуры Рахмат Алі (Choudhary Rahmat Ali), які і апублікаваў яго ў сваім артыкуле «Цяпер ці ніколі»[24]. Імя мусіла абазначаць «трыццаць мільёнаў мусульманаў Пакстану, якія жывуць у пяці Паўночных правінцыях (Брытанскае) Індыі — Панджабе, Аўганіі (вядомай таксама як Паўночна-Заходняя памежная правінцыя), Кашміры, Сындзе і Бэлуджыстане»[25].
Незалежнасьць ад Брытаніі атрыманая ў 1947; датуль Пакістан уваходзіў у склад Індыі; рэспубліка абвешчаная ў 1956. Усходні Пакістан стаў самастойнай краінай Банглядэш у 1971 годзе. Пасьля грамадзянськай вайны ўлада перайшла да Зульфікар Алі Бгута, ён быў скінуты генэралам Зія уль-Гакам у 1977 і пакараны сьмерцю ў 1979. Агітацыя за правядзеньне вольных выбараў была пачатая Бэназір Бгута ў 1986, яна была абраная прэзыдэнтам у 1988 (вызваленая ад улады ў 1990). Пакістан далучыўся да Садружнасьці ў 1989. Урад Ісламскага дэмакратычнага альянсу ўвёў законы шарыяту і пачаў зьдзяйсьняць праграму прыватызацыі ў 1991. У 1993 Фарух Легары быў абраны прэзыдэнтам, абяцяў аднавіць поўную парлямэнцкую палітычную сыстэму. Бэназір Бгута была абраная прэм’ер-міністрам у 1993. Ад 2018[26] да 2024 году прэзыдэнтам Пакістану быў Арыф Алві[27]. Ад 2018 да 2022 году прэм’ер-міністрам Пакістану быў Імран Хан[28].
Палітыка
рэдагавацьАдміністрацыйны падзел
рэдагаваць- Асноўны артыкул: адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Пакістану
Правінцыі:
Тэрыторыі:
Пакістанскі адміністрацыйны падзел Кашміру:
Дзьве апошнія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі створаныя на тэрыторыях, занятыя Пакістанам у 1947 годзе ў выніку Кашмірскага канфлікту, які распачаўся праз тэрытарыяльныя прэтэнзіі Пакістану на землі княства Джаму і Кашмір, якое, аднак, неўзабаве падало просьбу аб уваходжаньні ў склад суседняй Індыі. Канфлікт спрычыніўся да шэрагу пазьнейшых узброеных канфліктаў, аднак у Кашміры ў якасьці фактычнае мяжы захоўваецца лінія спыненьня агню на 1949 год. Урад Індыі не прызнае фактычнае заваёвы Пакістану, разглядаючы Азад Кашмір і Гілгіт-Балтыстан як часткі ўласнага штату Джаму і Кашмір. У 1960-х гг. Пакістан перадаў крайнюю поўнач кантраляванай ім часткі Кашміру на карысьць Кітаю (Шаксгамская даліна). Усе адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, апрача сталічнае тэрыторыі, падзяляюцца на меншыя (акругі, якія ўтрымліваюць тэгсылы), пры гэтым Азад Кашмір фармальна мае статус дзяржавы, асацыяванай з Пакістанам.
Геаграфія
рэдагавацьКлімат
рэдагавацьНа клімат краіны ўплываюць мусоны, на большай частцы Пакістану клімат трапічны, па паўночным захадзе — субтрапічны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня ад +12 °C да +16 °C, ліпеня — ад +30 °C да +35 °C. Колькасьць ападкаў на раўніне складае 100—400 мм, у гарах — да 1000 мм. Год у Пакістане дзеліцца на тры сэзоны: прахалодны (з кастрычніка да сакавіка), сьпякотны (з сакавіка да чэрвеня) і дажджавы (з ліпеня да верасьня).
Эканоміка
рэдагавацьПакістан — аграрна-індустрыйная краіна. Большая частка насельніцтва працуе ў сельскай гаспадарцы.
Сельская гаспадарка
рэдагавацьСельская гаспадарка — гэта аснова эканомікі краіны. Галоўная сельскагаспадарчая культура — пшаніца (18,2 млн т.). Таксама вырошчваецца рыс (6,3 млн т.), кукуруза (5 млн т.), цукровы трысьнёг (48 млн т.) і бавоўна (5 млн т.). У Пакістане існуе разьвітая арашальная сетка (арашае 6,7 млн га земляў).
Прамысловасьць
рэдагавацьУ 1952 годзе былі вынайдзены першыя радовішчы прыроднага газу ў Бэлуджыстане, потым таксама знайшлі газ і ў Сіндзе і Пэнджабе. Вынайдзена 7 радовішчаў нафты (запасы ацэньваюцца ў 300 млн барэляў). З іншым карысных выкапняў вядзецца здабыча вугля, хромавай руды, мармура, солі, вапняку, урану, фасфатаў, барытаў, серы, каштоўных і паўкаштоўных камянёў.
Самай разьвітай галіной апрацоўваючай прамысловасьці краіны, зьяўляецца тэкстыльная, якая выкарыстоўвае мясцовую сыравіну. Існуюць нафтапераапрацоўчыя заводы, мэталюргічны камбінат, разьвіваецца мелкая вытворчасьць спартовых тавараў і фармацэўтычная прамысловасьць.
У красавіку 2005 году Пакістан пачаў вытворчасьць уласных аўтамабіляў REWO, існуе сборачны завод КАМАЗ у Карачы.
Энэргетыка Пакістану заснавана ў асноўным на гідраэлектрастанцыях. Вытворчасьць электрычнай энэргіі ў 2003 годзе склала 76,92 млрд кВт пры спажываньні 71,54 млрд кВт.
Дэмаграфія
рэдагавацьЭтнічны склад насельніцтва: пэнджабцы (55%), сындхі (20%), пуштуны і мугаджыры (20%), бэлуджы (5%) і інш.
Культура
рэдагавацьСпорт
рэдагавацьСамыя распаўсюджаныя віды спорту ў Пакістане — футбол, хакей на траве, вялікі й настольны тэніс, барацьба, бокс, цяжкая атлетыка, гольф, пола, плаваньне, сквош, бэйсбол і крыкет.
Крыкет
рэдагавацьНайбольш папулярны від спорту ў краіне — крыкет. Зборная каманда Пакістану па крыкеце зьяўляецца адной з наймацнейшых у сьвеце й змагаецца за лідэрства ў міжнародных спаборніцтвах з сапернікамі зь Вялікабрытаніі, Аўстраліі й Індыі. У 1992 годзе Пакістан здолеў перамагчы ў Кубку сьвету па крыкеце. З мэтай кіраўніцтва й кантролю за разьвіцьцём крыкета ў дзяржаве быў створаны адмысловы нацыянальны камітэт[29].
Хакей на траве
рэдагавацьЗ алімпійскіх відаў спорту хакей на траве зьяўляецца найбольш пасьпяховым для Пакістану. З сваіх 10 алімпійскіх мэдалёў за ўсю гісторыю правядзеньня гульняў пакістанцы 8 зь іх выйгралі менавіта ў мужчынскім хакеі на траве, у тым ліку ўсё золата й срэбра. Тройчы (1960, 1968 і 1984) пакістанцы станавіліся алімпійскімі чэмпіёнамі, тройчы выйгравалі срэбра (1956, 1964, 1972) і двойчы бронзу (1976 і 1992). Такім чынам з 1956 па 1984 гады Пакістан выйграваў узнагароды на ўсіх сямі Алімпіядах, у якіх прымаў удзел (Гульні ў Маскве-1980 Пакістан байкатаваў). Менавіта Пакістан у 1960 годзе ў Рыме здолеў перапыніць пераможную сэрыю Індыі, якая выйгравала золата на шасьці Алімпіядах запар (у фінале Пакістан абыграў Індыю зь лікам 1:0). Бронза хакеістаў на Алімпіядзе-1992 у Барсэлёне застаецца на дадзены момант апошняй алімпійскай узнагародай пакістанцаў. Яшчэ дзьве алімпійскія ўзнагароды прынесьлі Пакістану барацьбіт вольнага стылю Магамад Башыр (бронза ў 1960 годзе) і баксэр Саед Гусэйн Шаг (бронза ў 1988 годзе).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Wynbrandt, James (2009). «A Brief History of Pakistan». Infobase Publishing, 2009. — ISBN 9780816061846.
- ^ «Pakistan». The Oxford Encyclopedia of the Islamic World.
- ^ «Jinnah and the Making of Pakistan». History Today.
- ^ «Special report: The Breakup of Pakistan 1969–1971». 2017-09-23.
- ^ Iqbal, Khurshid (2009). «The Right to Development in International Law: The Case of Pakistan». Routledge. — С. 189. — ISBN 978-1-134-01999-1.
- ^ Buzan, Barry; Wæver, Ole (2003). «Regions and Powers: The Structure of International Security». Cambridge University Press. — С. 55. — ISBN 978-0-521-89111-0.
- ^ Rajagopalan, Rajesh (2011), «Pakistan: regional power, global problem?», in Nadine Godehardt; Dirk Nabers, Regional Orders and Regional Powers, Routledge. — С. 193–208. — ISBN 978-1-136-71891-5.
- ^ Paul, T. V. (2012). «International Relations Theory and Regional Transformation». Cambridge University Press. — С. 11. — ISBN 978-1-107-02021-4.
- ^ Barry Buzan (2004). «The United States and the great powers: world politics in the twenty-first century». Polity. — С. 71, 99. — ISBN 978-0-7456-3374-9.
- ^ «Services sector: domestic and outward growth». Dawn.
- ^ «Services sector: Realising Pakistan's export potential». The Express Tribune.
- ^ «Pakistan an emerging market economy: IMF». Dawn.
- ^ «Pakistan has 18th largest 'middle class' in the world: report». The Express Tribune.
- ^ «GDP ranking. Data». Worldbank.
- ^ Mathew Joseph C. (2016). «Understanding Pakistan: Emerging Voices from India». Taylor & Francis. — С. 337. — ISBN 978-1-351-99725-6.
- ^ «Poverty in Pakistan: Numerous efforts, many numbers, not enough results». AidData.
- ^ «70% decline in terrorist attacks in Pakistan». The Express Tribune.
- ^ Marian Rengel (2004). «Pakistan: a primary source cultural guide». New York: The Rosen Publishing Group Inc. — С. 58–59, 100–102. — ISBN 978-0-8239-4001-1.
- ^ Sarina Singh; Lindsay Brow; Paul Clammer; Rodney Cocks; John Mock (2008). «Pakistan & the Karakoram Highway». Lonely Planet. — С. 60, 128, 376. — ISBN 978-1-74104-542-0.
- ^ а б в Vipul Singh (2008). «The Pearson Indian History Manual for the UPSC Civil Services Preliminary Examination». Dorling Kindesley, licensees of Pearson Education India. — С. 3–4, 15, 88–90, 152, 162. — ISBN 978-81-317-1753-0.
- ^ David W. del Testa, ed. (2001). «Government Leaders, Military Rulers, and Political Activists». Westport, CN: The Oryx Press. — С. 7. — ISBN 978-1-57356-153-2.
- ^ а б Scharfe, Hartmut; Bronkhorst, Johannes; Spuler, Bertold; Altenmüller, Hartwig (2002). «Handbuch Der Orientalistik: India. Education in ancient India». — С. 141. — ISBN 978-90-04-12556-8.
- ^ Radha Kumud Mookerji (1951). «Ancient Indian Education: Brahmanical and Buddhist» (2nd ed.). Motilal Banarsidass. — С. 478–479. — ISBN 978-81-208-0423-4.
- ^ Choudhary Rahmat Ali (January 28, 1933). Now or never: Are we to live or perish for ever?
- ^ Wolpert, Stanley A. (1984). «Jinnah of Pakistan». New York: Oxford University Press. ISBN 0-19-503412-0
- ^ Лукашэнка павіншаваў Арыфа Алві з выбраннем Прэзідэнтам Пакістана Belarus.by
- ^ Islamuddin Sajid, Aamir Latif (9 верасьня 2023) Pakistani president's 5-year term ends but Alvi continues (анг.). Anadolu Ajansı.
- ^ Отстранен от власти премьер-министр Пакистана Имран Хан. Он был с визитом в Москве, когда началось вторжение в Украину (рас.). BBC (9 красавіка 2022).
- ^ Людзі Пакістана й іхны лад жыцьця
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт ураду.
- Пакістан. The World Factbook.
- Пакістан. Curlie.
- Пакістан. BBC News.