Кубак Стэнлі

узнагарода за чэмпіёнства ў НХЛ

Кубак Стэнлі (па-ангельску: Stanley Cup, па-француску: La Coupe Stanley) — чэмпіёнскі кубак, які штогод уручаецца чэмпіёнам плэй-оф Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ). Гэта найстарэйшы трафэй, які ўручаецца ў прафэсійнай спартовай франшызе ў Паўночнай Амэрыцы. Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе лічыць яго адным з найважнейшых кубкаў у спорце[1]. Розыгрыш кубка ўпершыню быў зладжаны ў 1892 годзе як Кубак выкліку Дамініёну і названы ў гонар лорда Фрэдэрыка Стэнлі, які служыў генэрал-губэрнатарам Канады. Стэнлі ахвяраваў яго ў якасьці ўзнагароды наймацнейшаму аматарскаму хакейнаму клюбу Канады. Уся сям’я Стэнлі падтрымлівала спорт, у прыватнасьці, ягоныя сыны і дачкі гулялі і прасоўвалі хакей на лёдзе[2]. Першы Кубак быў уручаны ў 1893 годзе хакейнаму клубу «Манрэаль». У той час ажно па 1914 гады ўладальнікі кубка вызначаліся ў розных аматарскіх турнірах. Прафэсійныя каманды ўпершыню атрымалі права прэтэндаваць на Кубак Стэнлі ў 1906 годзе. У 1915 годзе Нацыянальная хакейная асацыяцыя і Хакейная асацыяцыя ціхаакіянскага ўзьбярэжжа, дзьве асноўныя прафэсійныя хакейныя арганізацыі таго часу, дасягнулі джэнтэльмэнскага пагадненьня, згодна зь якім чэмпіёны кожнай зь лігаў штогод спаборнічалі адзін з адным за Кубак Стэнлі. Фактычна з 1926 году кубка стаў чэмпіёнскім трафэем Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ). З 1947 году ўжо афіцыйна Кубак Стэнлі ёсьць галоўнай узнагародай НХЛ.

Кубак Стэнлі.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Podnieks, Andrew (25.03.2008). «Triple Gold Goalies... not». International Ice Hockey Federation.
  2. ^ «Lord Stanley (of Preston)». Hockey Hall of Fame and Museum.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць