Цыгарэта
Цыгарэта — гэта невялікая папяровая люлечка (скрутка), часьцяком зь фільтрам, у якую забіваюць тытунь для паленьня. Вялікая частка паперы, якая выкарыстоўваецца для вытворчасьці цыгарэтаў, зробленая з ільну або льнянога валакна.
Для паскарэньня згараньня тытуню ў цыгарэты часта робяць дадаткі рэчываў, якія паскараюць гарэньне. Без дадаткаў тытунь гарыць досыць павольна, асабліва пры адсутнасьці прымусовай цягі (зацяжак курца).
Першыя сыгарэты зьявіліся ў Сэвільлі ў 16 стагодзьдзі, калі жабракі пачалі падбіраць выкінуты тытунь і паліць яго з папяровых скруткаў[1].
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьЦыгарэта — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |