Франц Пэ́тэр Шу́бэрт (па-нямецку: Franz Peter Schubert; 31 студзеня 1797 году, Гімэльпфортгрунд — 19 лістапада 1828 году, Вена) — аўстрыйскі кампазытар, адзін з заснавальнікаў рамантызма ў музыцы, заснавальнік венскай клясычнай музыкі. Не зважаючы на ​​сваё кароткае жыцьцё, Шубэрт пакінуў пасьля сябе велізарную колькасьць твораў, у тым ліку больш за 600 сьвецкіх вакальных партыяў, сем поўных сымфоніяў, творы сакральнай музыкі, опэры і вялікую колькасьць твораў для фартэпіяна і камэрнай музыкі.

Франц Шубэрт
па-нямецку: Franz Schubert
Дата нараджэньня 31 студзеня 1797(1797-01-31)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 19 лістапада 1828(1828-11-19)[1][2][3][…] (31 год)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці брушны тыф[d][4]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак кампазытар, піяніст, настаўнік
Жанры клясычная музыка
Інструмэнты фартэпіяна і скрыпка
Бацька Franz Theodor Schubert[d]
Подпіс Выява аўтографу

Папулярнасьць музыкі Шубэрта падчас ягонага жыцьця была абмежаваная адносна невялікім колам прыхільнікаў у Вене, але цікавасьць да ягонай творчасьці значна павялічылася ў наступныя дэкады, якія рушылі пасьля ягонай сьмерці. Фэлікс Мэндэльсон, Робэрт Шуман, Фэрэнц Ліст, Ёганэс Брамс і іншыя кампазытары XIX стагодзьдзя захапляліся ягонымі творамі. Сёньня Шубэрт уваходзіць у лік найвялікшых кампазытараў заходняе клясычнае музыкі, і ягоная музыка працягвае карыстацца попытам.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Шубэрт нарадзіўся ў прадмесьці Вены — Гімэльпфортгрунд, у беднай сям’і дванаццатым зь пятнаццаці дзяцей (дзесяць зь якіх памёрлі). Ягоны бацька быў настаўнікам і менавіта ён распачаў музычную адукацыю сына. Хоць дакладна і невядома, калі Шубэрт атрымаў сваё першае музычнае навучаньне, але ёсьць зьвесткі, што ягоны братам Ігнац даваў заняткі фартэпіяна Францу, але яны пратрымаліся вельмі нядоўга, бо той хутка пераўзышоў брата па свайму майстэрству валоданьня інструмэнтам празь некалькі месяцаў[6]. Ягоны бацька даваў яму першыя ўрокі скрыпкі, калі яму было восем гадоў, навучаючы яго да такой ступені, што Франц мог памастацку граць у дуэтах[7]. У сем гадоў Шубэрт быў аддадзены пад апеку Міхаэля Гольцэра, арганіста парафіяльнага касьцёла, каб ён працягваў навучаньне. Акрамя таго, Франц граў на альце ў сямейным струнным квартэце разам братамі Фэрдынандам і Ігнацам, якія былі першай і другой скрыпкамі, а бацька граў на віялянчэлі. Шубэрт напісаў для гэтага ансамблю свае самыя раньнія струнныя квартэты[8].

У 1808 годзе Франц Шубэрт быў прыняты ў прыдворную капэлу ў Каралеўскай сэмінарыі ў Вене, дзе сьпяваў сапрана пяць гадоў, вывучаў тэорыю музыкі пад кіраўніцтвам Антоніё Сальеры, а так сама вучыўся граць на розных інструмэнтах. Пасьля сыходу са школы, з 1813 году, Шубэрт працаваў настаўнікам музыкі згодна з жаданьнем бацькі, а так сама каб пазьбегнуць службу ў войску. У сэмінарыі Шубэрт пазнаёміўся з увэртурамі і сымфоніямі Моцарта, сымфоніямі Ёзэфа Гайдна і ягонага малодшага брата Міхаэля Гайдна, а таксама з увэртурамі і сымфоніямі Бэтговэна, кампазытара, якім ён асабліва захапляўся[9][10]. Праслухоўваньне і вывучэньне гэтых твораў ды іншых твораў у спалучэньні з рэдкімі наведваньнямі опэры паклала аснову для больш шырокага музычнага выхаваньня маладога кампазытара[11]. Таксама значны ўплыў на Шубэрта зрабілі творы Ёгана Рудольфа Цумштээга. Недасьведчаны яшчэ малады студэнт наважыўся мадэрнізаваць песьні Цумштээга, пра што паведамляў Ёзэф фон Шпаўн, блізкі сябар Шубэрта[12]. Сяброўства Шубэрта з фон Шпаўнам пачалося ў сэмінарыі і доўжылася да самога скону Шубэрта. У дні студэнцтва фінансава забясьпечаны фон Шпаўнам забясьпечваў зьбяднелага Шубэрта паперай для напісаньня твораў[11]. У гэты час ён самастойна напісаў свой першы твор: «Вясёлы замак сатаны» (ням. Des Teufels Lustschloss). У 1818 годзе Шубэрт пакінуў школу, каб займацца стварэньнем музыкі. Застаўшыся зусім бяз сродкаў, ён мог займацца любімай справай толькі дзякуючы дапамозе сяброў. Ён працаваў штодзённа, зь дзевяці раніцы да першай гадзіны пасьля абеду. У вобласьці песьні Шубэрт працягваў традыцыі Бэтговэна, але дзякуючы Шубэрту гэты жанр атрымаў мастацкую форму, узбагаціўшы вобласьць канцэртнай вакальнай музыкі. Баляда «Лясны цар» (ням. Erlkönig), напісаная ў 1816 годзе прынесла Шубэрту вядомасьць, хутка зьявіліся «Валацуга» (ням. Der Wanderer), «Пахвала сьлёзам» (ням. Lob der Thränen), «Зулейка» (ням. Suleikа) і іншыя. Самымі блізкімі сябрамі кампазытара ў гэты час былі Франц Грыльпарцэр, Ёган Майргофэн, Франц Ляхнэр, Анзэльм Гютэнбрэнэр, Ёган Міхаэль Фогль, Ёзэф фон Шпаўн, браты Ёзэф і Леапольд Купэльвізэры, паэты Франц фон Шобэр і Карл Тэадор Кёрнэр.

У гэты час Шубэрт даваў прыватныя заняткі музыкі дочкам князю Эстэргазі. Шубэрт практычна не пакідаў Вену. У гісторыю ўвайшлі невялікія музычныя творы «шубэртыяды», якія кампазытар граў для сваіх сяброў. Упершыню творы Шубэрта былі выкананы публічна ў 1820 годзе. Часта Шубэрта запрашалі ў вышэйшыя колы дзеля акампанэмэнту ягоных вакальных твораў. Аднак характар кампазытара быў вельмі складаны, ён часта піў, і ў гэтыя моманты станавіўся гарачлівым.

У 1823 годзе Шубэрт захварэў на вэнэрычную хваробу. Лячэньне паслабіла ягоны арганізм, выклікала некалькі глыбокіх дэпрэсіяў. Кампазытар памёр ва ўзросьце 32 гадоў ад брушнога тыфу. Апошні год жыцьця быў асабліва ўрадлівы, то бок у гэты час ён напісаў сымфонію до мажор і мэссу мі-бэмоль мажор. За сваё жыцьцё Шубэрт пасьпеў напісаць 600 музычных твораў.

  1. ^ а б Maurice J.E. Brown Franz Schubert // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б Franz Schubert // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  3. ^ а б Franz Schubert // Nationalencyklopedin (шв.) — 1999.
  4. ^ а б https://www.geschichtewiki.wien.gv.at/Franz_Schubert
  5. ^ Архіў гістарычных запісаў — 1808.
  6. ^ McKay 1996. С. 11.
  7. ^ Duncan 1905. С. 3.
  8. ^ Gibbs 2000. С. 26.
  9. ^ McKay 1996. С. 22.
  10. ^ Duncan 1905. С. 5—7.
  11. ^ а б Duncan 1905. С. 7.
  12. ^ Gibbs 2000. С. 29.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Франц Шубэртсховішча мультымэдыйных матэрыялаў