Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/15 сакавіка

Сучасныя эскалятары ў Капэнгагенскім мэтро
Сучасныя эскалятары ў Капэнгагенскім мэтро

15 сакавіка: Дзень Канстытуцыі ў Беларусі, Міжнародны дзень абароны правоў спажыўцоў

  • 44 да н. э. — на паседжаньні сэнату змоўнікі забілі імпэратара рымскага Юліюса Цэзара
  • 1410 — адбыўся напад крыжацкіх войскаў на Ваўкавыск з мэтай забойства вялікага князя Вітаўта
  • 1867аўстрыйцы і вугорцы дамовіліся пра пераўтварэньне Аўстрыі ў дуалістычную дзяржаву Аўстра-Вугоршчыну
  • 1892 — у ЗША запатэнтавалі эскалатар (на выяве)
  • 1923 — Рада амбасадараў Лігі Нацыяў вызнала дэмаркацыйную лінію паміж міжваеннай Польскай Рэспублікаю і Летувою дзяржаўнай граніцаю
  • 1937 — у Чыкага адкрыўся першы банк донарскае крыві
  • 1939нямецкія войскі занялі Прагу
  • 1994 — прыняцьце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусі