ISO 4217

(Перанакіравана з «Код валюты»)

ISO 4217 — міжнародны стандарт, які ўтрымлівае трохлітарныя коды і назвы валют, прынятыя Міжнароднай арганізацыяй па стандартызацыі (ISO).

Першыя дзьве літары коду — гэта код ISO 3166-1 alpha-2 (аналягічныя дамэнам верхняга ўзроўню краіны), трэцяя — звычайна ініцыял уласнай назвы валюты. Ужываньне кодаў ISO 4217 зьнімае праблему, выкліканую карыстаньнем рознымі краінамі такіх назваў як даляр, франк ці фунт для азначэньня сваёй валюты. Акрамя таго, кожнай краіне супастаўлены ўнікальны трохсымбальны лічбавы код, які, як правіла, супадае з кодам па ISO 3166. Аднак у выпадку зь Беларусьсю коды валюты і краіны — адпаведна 112 ды 974.

Стандарт вызначае таксама і падзел галоўнай адзінкі валюты. Звычайна яна дзеліцца на 100 меншых адзінак, але сустракаецца і падзел ў адносінах 1/10 ці 1/1000. Існуюць і валюты, якія ня дзеляцца на меншыя адзінкі (беларускі рубель).

ISO 4217 месьціць і кадыфікацыю каштоўных мэталаў (напр. золата — XAU, плятына — XPT), якія вымяраюцца ў тройскіх унцыях ці іншых адзінках, ужываных на міжнародных фінансавых рынках. Існуюць таксама спэцыяльныя коды для тэставых мэтаў (XTS) і тыя, што азначаюць адсутнасьць валюты (XXX). Усе спэцыяльныя коды пачынаюцца на літару Х, як і міжнародных валют (напр. усходнекарыбскі даляр — XCD), выключэньнем зьяўляецца эўра (EUR), хоць папярэднік гэтай валюты, ЭКЮ, менаваўся згодна стандартаў: XEU.

Табліца кодаў

рэдагаваць

Гэта сьпіс існых кодаў ISO 4217 з назвамі валют.

Код Нумар E[a] Валюта Краіна (месца) ўжываньня валюты
AED 784 2 Дырхам ААЭ Аб’яднаныя Арабскія Эміраты
AFN 971 2 Аўгані Аўганістан
ALL 008 2 Альбанскі лек Альбанія
AMD 051 2 Армянскі драм Армэнія
ANG 532 2 Нідэрляндзкі антыльскі гульдэн Востраў Кюрасаа, Сінт-Мартэн (да 10 кастрычніка 2010 году ў складзе Нідэрляндзкіх Антылаў)
AOA 973 2 Ангольская кванза Ангола
ARS 032 2 Аргентынскі пэса Аргентына
AUD 036 2 Аўстралійскі даляр Аўстралія, Аўстралійская антарктычная тэрыторыя, востраў Раства, Какосавыя астравы, Востраў Гэрд і астравы Макдоналд, Кірыбаці, Науру, Норфалк, Тувалу
AWG 533 2 Арубанскі гульдэн Аруба
AZN 944 2 Азэрбайджанскі манат Азэрбайджан
BAM 977 2 Канвэртаваная марка Босьнія і Герцагавіна
BBD 052 2 Барбадосскі даляр Барбадас
BDT 050 2 Бангладэшская така Банглядэш
BGN 975 2 Баўгарскі леў Баўгарыя
BHD 048 3 Бахрэйнскі дынар Бахрэйн
BIF 108 0 Бурундыйскі франк Бурундзі
BMD 060 2 Бермудскі даляр Бэрмудзкія астравы
BND 096 2 Брунэйскі даляр Брунэй
BOB 068 2 Балівіано Балівія
BRL 986 2 Бразыльскі рэал Бразылія
BSD 044 2 Багамскі даляр Багамы
BTN 064 2 Нгултрум Бутан
BWP 072 2 Пула Батсвана
BYN 933 2 Беларускі рубель Беларусь
BZD 084 2 Бэлізскі даляр Бэліз
CAD 124 2 Канадскі даляр Канада
CDF 976 2 Кангалескі франк Дэмакратычная Рэспубліка Конга
CHF 756 2 Швайцарскі франк Швайцарыя, Ліхтэнштайн
CLP 152 0 Чылійскі песа Чылі
CNY 156 2 Кітайскі юань Кітай
COP 170 2 Калюмбійскі песа Калюмбія
CRC 188 2 Костарыканскі калон Коста-Рыка
CUP 192 2 Кубінскі песа Куба
CVE 132 2 Эскуда Каба-Вэрдэ Каба-Вэрдэ
CZK 203 2 Чэская крона Чэхія
DJF 262 0 Джыбуційскі франк Джыбуці
DKK 208 2 Дацкая крона Данія, Фарэрскія астравы, Грэнляндыя
DOP 214 2 Дамініканскі песа Дамініканская Рэспубліка
DZD 012 2 Альжырскі дынар Альжыр
EGP 818 2 Эгіпецкі фунт Эгіпет
ERN 232 2 Эрытрэйская накфа Эрытрэя
ETB 230 2 Этыёпскі быр Этыёпія
EUR 978 2 Эўра Андора, Аўстрыя, Бэльгія, Ватыкан, Гішпанія, Грэцыя, Ірляндыя, Італія, Кіпр, Косава, Латвія, Летува, Люксэмбург, Мальта, Манака, Нідэрлянды, Нямеччына, Партугалія, Сан-Марына, Славаччына, Славенія, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чарнагорыя, Эстонія (Эўразона)
FJD 242 2 Фіджыйскі даляр Фіджы
FKP 238 2 Фунт Фолклэндзкіх выспаў Фолклэндзкія астравы
GBP 826 2 Фунт стэрлінгаў Вялікабрытанія, Каронныя землі (Мэн ды Нармандзкія астравы), частка Брытанскіх заморскіх тэрыторыяў (Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сэндвічавыя астравы, Брытанская антарктычная тэрыторыя)
GEL 981 2 Грузінскі лары Грузія
GHS 936 2 Ганскі сэдзі Гана
GIP 292 2 Гібральтарскі фунт Гібральтар
GMD 270 2 Даласі Гамбія
GNF 324 0 Гвінэйскі франк Гвінэя
GTQ 320 2 Кетсаль Гватэмала
GYD 328 2 Гаянскі даляр Гаяна
HKD 344 2 Ганконскі даляр Ганконг, Макао
HNL 340 2 Лемпіра Гандурас
HTG 332 2 Гурд Гаіці
HUF 348 2 Форынт Вугоршчына
IDR 360 2 Інданэзійская рупія Інданэзія
ILS 376 2 Новы шэкель Ізраіль, Палестынскія тэрыторыі
INR 356 2 Індыйская рупія Індыя
IQD 368 3 Ірацкі дынар Ірак
IRR 364 2 Іранскі рыял Іран
ISK 352 0 Ісьляндзкая крона Ісьляндыя
JMD 388 2 Ямайскі даляр Ямайка
JOD 400 3 Ярданскі дынар Ярданія
JPY 392 0 Ена Японія
KES 404 2 Кенійскі шылінг Кенія
KGS 417 2 Сом Кыргыстан
KHR 116 2 Рыель Камбоджа
KMF 174 0 Каморскі франк Каморскія астравы
KPW 408 0 Паўночнакарэйская вона Паўночная Карэя
KRW 410 0 Паўднёвакарэйская вона Рэспубліка Карэя
KWD 414 3 Кувэйцкі дынар Кувэйт
KYD 136 2 Даляр Кайманавых выспаў Кайманавы астравы
KZT 398 2 Казахстанскі тэнгэ Казахстан
LAK 418 0 Кіп Лаос
LBP 422 0 Лібанскі фунт Лібан
LKR 144 2 Рупія Шры-Ланкі Шры-Ланка
LRD 430 2 Лібэрыйскі даляр Лібэрыя
LSL 426 2 Лоці Лесота
LYD 434 3 Лібійскі дынар Лібія
MAD 504 2 Мараканскі дырхам Марока
MDL 498 2 Малдоўскі лей Малдова (за выключэньнем Прыднястроўя)
MGA 969 0,7 Малагасійскі арыяры Мадагаскар
MKD 807 2 Македонскі дэнар Паўночная Македонія
MMK 104 0 К'ят М’янма
MNT 496 2 Тугрык Манголія
MOP 446 2 Патака Макао
MRO 478 0,7 Маўрытанская угія Маўрытанія
MUR 480 2 Маўрыцыйская рупія Маўрыцы
MVR 462 2 Мальдыўская руфія Мальдывы
MWK 454 2 Квача Малаві
MXN 484 2 Мэксыканскае песа Мэксыка
MYR 458 2 Рынгіт Малайзія
MZN 943 2 Мэтыкал Мазамбік
NAD 516 2 Намібійскі даляр Намібія
NGN 566 2 Нігерыйская найра Нігерыя
NIO 558 2 Кардоба ора Нікарагуа
NOK 578 2 Нарвеская крона Нарвэгія, Шпіцбэрген, Ян Маен, Востраў Бувэ, Зямля Каралевы Мод, Востраў Пятра I
NPR 524 2 Нэпальская рупія Нэпал
NZD 554 2 Новазэляндзкі даляр астравы Кука, Новая Зэляндыя, Ніуе, астравы Піткейрна, Такелаў, Тэрыторыя Роса
OMR 512 3 Аманскі рыял Аман
PAB 590 2 Бальбоа Панама
PEN 604 2 Нуэво соль Пэру
PGK 598 2 Кіна Папуа-Новая Гвінэя
PHP 608 2 Філіпіскае песа Філіпіны
PKR 586 2 Пакістанская рупія Пакістан
PLN 985 2 Злоты Польшча
PYG 600 0 Гуарані Парагвай
QAR 634 2 Катарскі рыял Катар
RON 642 2 Румынскі лей Румынія
RSD 941 2 Сэрбскі дынар Сэрбія
RUB 643 2 Расейскі рубель Расея, Абхазія, Паўднёвая Асэтыя
RWF 646 0 Руандыйскі франк Руанда
SAR 682 2 Саудаўскі рыял Саудаўская Арабія
SBD 090 2 Даляр Саламонавых астравоў Саламонавы астравы
SCR 690 2 Сэйшэльская рупія Сэйшэлы
SDG 736 2 Суданскі фунт Судан
SEK 752 2 Швэдзкая крона Швэцыя
SGD 702 2 Сынгапурскі даляр Сынгапур, Брунэй
SHP 654 2 Фунт Сьвятой Гэлены Востраў Сьвятая Гэлена
SLL 694 0 Леонэ Сьера-Леонэ
SOS 706 2 Самалійскі шылінг Самалі (за выключэньнем Самалілэнду)
SRD 968 2 Сурынамскі даляр Сурынам
SSP 728 2 Паўднёвасуданскі фунт Паўднёвы Судан
STD 678 0 Добра Сан-Тамэ і Прынсыпі
SYP 760 2 Сырыйскі фунт Сырыя
SZL 748 2 Лілангені Эсўатыні
THB 764 2 Тайскі бат Тайлянд
TJS 972 2 Сомані Таджыкістан
TMM 795 2 Манат Туркмэністан
TND 788 3 Туніскі дынар Туніс
TOP 776 2 Паанга Тонга
TRY 949 2 Турэцкая ліра Турэччына
TTD 780 2 Даляр Трынідада і Табага Трынідад і Табага
TWD 901 2 Новы Тайванскі Даляр Рэспубліка Кітай (Тайвань)
TZS 834 2 Танзанійскі шылінг Танзанія
UAH 980 2 Грыўна Украіна
UGX 800 2 Угандыйскі шылінг Уганда
USD 840 2 Амэрыканскі даляр Амэрыканскае Самоа, Барбадас (разам з Барбадоскім Далярам) Эквадор, Сальвадор, Гуам, Гаіці, Маршалавы астравы, Мікранэзія, Палаў, Панама, Усходні Тымор, ЗША, Амэрыканскія Віргінскія астравы
UYU 858 2 Уругвайскае песа Уругвай
UZS 860 2 Сом Узбэкістан
VEF 937 2 Балівар Вэнэсуэла
VND 704 0 Донг Віетнам
VUV 548 0 Вату Вануату
WST 882 2 Тала Самоа
XAF 950 0 Франк КФА Камэрун, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка, Чад, Экватарыяльная Гвінэя, Габон, Рэспубліка Конга
XAG 961 . Срэбра (адна Тройская унцыя)
XAU 959 . Золата (адна Тройская унцыя) CyberBunker
XBA 955 . Эўрапейская адзінка склада (EURCO)
XBB 956 . Эўрапейская грашовая адзінка (E.M.U.-6)
XBC 957 . Эўрапейская грашовая адзінка (E.U.A.-9)
XBD 958 . Эўрапейская грашовая адзінка (E.U.A.-17)
XCD 951 2 Усходнекарыбскі даляр Ангілья, Антыгуа і Барбуда, Дамініка, Грэнада, Мансэрат, Сьвяты Кітс і Нэвіс, Сьвятая Люсія, Сьвяты Вінцэнт і Грэнадзіны
XDR 960 . СДР Міжнародны валютны фонд
XFO Nil . Залаты франк (спэцыяльная адзінка разьлікаў)
XOF 952 0 Франк КФА Бэнін, Буркіна-Фасо, Кот д’Івуар, Гвінэя-Бісаў, Малі, Нігер, Сэнэгал, Тога
XPD 964 . Паляд (адна Тройская унцыя)
XPF 953 0 Франк CFP Француская Палінэзія, Новая Каледонія, Астравы Ўоліс і Футуна
XPT 962 . Плятына (адна Тройская унцыя)
XTS 963 . Код зарэзэрваваны для тэставых мэтаў
XXX 999 . Няма валюты
YER 886 2 Емэнскі рыял Емэн
ZAR 710 2 Паўднёваафрыканскі ранд Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка
ZMW 894 2 Замбійскі квача Замбія

Бяз коду валюты

рэдагаваць

Некаторыя валюты ня маюць уласнага коду ISO 4217, бо не ўжываюцца.

Наступныя коды не зацьверджаныя ISO, але часам выкарыстоўваюцца ў камэрцыі.

Код Нумар E Валюта Краіна (месца) ўжываньня валюты
PRB 2 Прыднястроўскі рубель Прыднястроўе

Гістарычныя коды валют

рэдагаваць
Код Нумар E Валюта Краіна (месца) ўжываньня валюты Пачатак ужываньня Заканчэньне ўжываньня Замененая на
CYP 196 2 1 студзеня 2008 EUR
EEK 233 2 Эстонская крона Эстонія 1992 1 студзеня 2011 EUR
HRK 191 2 Куна Харватыя 1994 1 студзеня 2023 EUR
LVL 428 2 1 студзеня 2014 EUR
LTL 440 2 1 студзеня 2015 EUR
MTL 470 2 1 студзеня 2008 EUR
SIT 705 2 1 студзеня 2007 EUR
SKK 703 1 Славацкая крона Славаччына 8 кастрычніка 1993 1 студзеня 2009 EUR
UAK 804 2 Украінскі карбованец Украіна 1992 2 верасьня 1996 UAH
XFU Nil . Франк ЮІК (спэцыяльная адзінка разьлікаў) Міжнародны чыгуначны зьвяз 1976 2013 EUR
ZWD 716 2 Зымбабвійскі даляр Зымбабвэ 18 красавіка 1980 31 ліпеня 2006 ZWN
  1. ^ колькасьць дзяленьняў пасьля коскі

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць