Джыбуці́, Джыбу́ці (па-француску: Djibouti, па-арабску: جيبوتي‎) — краіна ва Ўсходняй Афрыцы, мае выхад да Чырвонага мора, Адэнскай затокі і Баб-эль-Мандэбскай пратокі Індыйскага акіяна. Мяжуе з Самалі, Этыёпіяй і Эрытрэяй.

Джыбуці
جمهورية جيبوتي
Jumhūriyyat Jībūtī
Jamhuuriyadda Jabuuti
République de Djibouti
Сьцяг Джыбуці Герб Джыбуці
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «Unité, Égalité, Paix»
Дзяржаўны гімн: «Djibouti»
Месцазнаходжаньне Джыбуці
Афіцыйная мова арабская, француская
Сталіца Джыбуці
Найбуйнейшы горад Джыбуці
Форма кіраваньня паўпрэзыдэнцкая рэспубліка
Ісмаіл Амар Геле
Дылейта Махамэд Дылейта
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
149-е месца ў сьвеце
23 200 км²
0,09
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
160-е месца ў сьвеце
864 000
37,2/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
164 месца ў сьвеце
$1,88 млрд
$2396
Валюта Джыбуційскі франк (DJF)
Часавы пас EAT (UTC+3)
Незалежнасьць
— ад Францыі

27 чэрвеня 1977
Аўтамабільны знак DJI
Дамэн верхняга ўзроўню .dj
Тэлефонны код +253
Мапа Джыбуці
Мапа Джыбуці

Гісторыя

рэдагаваць

Тэрыторыю сучаснага Джыбуці шмат стагодзьдзяў засялялі плямёны афараў і ісаў, якія мелі моцныя гандлёвыя сувязі з арабамі. Ад арабаў у краіну пранік іслам, які стаў дзяржаўнай рэлігіяй.

У другой палове ХІХ стагодзьдзя тэрыторыяй прылягаючай да Адэнскай затокі зацікавіліся французы. У 80-х гадах ХІХ стагодзьдзя яны стварылі тут свой пратэктарат — Францускае Самалі, якое паступова стала адной з францускіх калёніяў у Афрыцы.

У 1947 годзе калёнія атрымала статус заморскай тэрыторыі Францыі, а ў 1967 годзе была зьменена назва на «Францускія тэрыторыі афараў і ісаў». У 1977 годзе тэрыторыя атрымала незалежнасьць зьмяніўшы назву на Джыбуці. Краіну ўзначаліў Хасан Гулед Аптыдон.

У часы незалежнасьці у краіне здараўся і голад і грамадзянская вайна. У 1994 годзе ўзброеныя сутыкненьні скончыліся мірнай дамовай.

Палітыка

рэдагаваць

Джыбуці — парлямэнцкая рэспубліка, з моцнай прэзыдэнцкай уладай. Кіруецца згодна з канстытуцыяй прынятай у 1992 годзе. Кіраўніком дзяржавы зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на шасьцігадовы тэрмін. Выканаўчая ўлада належыць прэм’ер-міністру і ўраду, якія назначаюцца прэзыдэнтам. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту, які складаецца з 65 дэпутатаў, выбраных на пяцігадовы тэрмін.

Дазволена дзейнасьць толькі адной партыі — Народны рух на карысьць разьвіцьця, якая кіруе краінай з моманту атрыманьня Джыбуці незалежнасьці ў 1977 годзе.

Адміністрацыйны падзел

рэдагаваць

Джыбуці падзелена на 5 акругаў і адзін горад прыроўнены да акругі, якія ў сваю чаргу дзеляцца на 15 раёнаў.

Геаграфія

рэдагаваць

Краіна разьмешчаная на ўсходзе Афрыкі, на Самалійскай паўвысьпе. Мае выхад да Чырвонага мора, Адэнскай затокі і Баб-эль-Мандэнскай пратокі. Мяжуе з Самалі, Этыёпіяй і Эрытрэяй.

Абшар краіны мае выгляд пустэльні і паўпыстэльні. Паверхня гарыста-вышынная, на поўначы знаходзяцца горы Мабла і Года, якія маюць працяг у Эрытрэі. Тапаграфія краіны сфармавалася пад узьдзеяньнем вульканаў.

Клімат — субэкватарыяльны, сухі, сьпякотны.

Эканоміка

рэдагаваць

Джыбуці — гэта бедная, слабаразьвітая краіна. Атрымлівае замежную дапамогу з боку Францыі і Саудаўскай Арабіі. Асновай эканомікі застаюцца транзытныя паслугі, за якія краіна атрымлівае значныя грошы дзякуючы свайму зручнаму разьмяшчэньню. Значная частка эканомікі гэта сельская гаспадарка, у якой заняты 80% працаздольнага насельніцтва.

Дэмаграфія

рэдагаваць

Насельніцтва краіны складаецца ў асноўным з дзьвюх этнічных групаў: ісы (самалійцы) — 60% і афары — 35%. Астатнія 5% гэта нашчадкі эўрапейцаў, у асноўным французаў і італьянцаў. У пачатку 1990-х гадоў паміж афарамі і ісамі ўзьніклі узброеныя сутыкненьні, якія паступова перарасьлі ў грамадзянскую вайну.

Асноўнай рэлігіяй зьяўляецца іслам, хрысьціянства распаўсюджана сярод эўрапейцаў. Нягледзячы на тое, што афіцыйнымі мовамі зьяўляюцца француская і арабская, у штодзённым жыцьці часта выкарыстоўваецца яшчэ самалійская і афарская мовы.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць