Сьвятая Люсія

Сьвятая Люсія
Saint Lucia
Сьцяг Сьвятой Люсіі
(Сьцяг)
Нацыянальны дэвіз: «The Land, The People, The Light» («Зямля, людзі, сьвятло»)
Дзяржаўны гімн
««Sons and Daughters of Saint Lucia»»
Месцазнаходжаньне Сьвятой Люсіі
Афіцыйная мова ангельская
Сталіца Кастрыз
Найбуйнейшы горад Кастрыз
Форма кіраваньня канстытуцыйная манархія
Элізабэта ІІ
Дэйм Луісі
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
193-е месца ў сьвеце
620 км²
1,6
Насельніцтва
 • агульнае (2005)
 • шчыльнасьць
193-е месца ў сьвеце
160 765
620/км²
СУП
 • агульны (2002)
 • на душу насельніцтва
197 месца ў сьвеце
$0,866 млрд
$5950
Валюта Усходнекарыбскі даляр (XCD)
Часавы пас
 • улетку
UTC-4 (UTC-4)
-4 (UTC-4)
Незалежнасьць
ад Вялікабрытаніі
22 лютага 1979
Аўтамабільны знак WL
Дамэн верхняга ўзроўню .lc
Тэлефонны код +1758
Мапа Сьвятой Люсіі

Сьвятая Люсія — выспавая краіна ў Карыбскім моры, знаходзіцца на высьпе з такой жа назвай. Выспа разьмешчаная ў архіпэлягу Наветраных выпаў.

ГісторыяРэдагаваць

Першапачаткова выспа была заселеная караібамі. Для эўрапейцаў выспу адкрыў Хрыстафор Калюмб 13 сьнежня 1502 году. З 1650 году адбываліся спробы калянізацыі выспы французамі і брытанцамі. У 1803 годзе Сьвятая Люсія канчаткова перайшла пад кантроль Вялікабрытаніі. З 1958 да 1962 году ўваходзіла ў склад Фэдэрацыі Заходняй Індыі. 22 лютага 1979 году выспа атрымала незалежнасьць. З 1990 году Сьвятая Люсія знаходзіцца ў эканамічным зьвязе з Дамінікай, Грэнадай і Сьвятым Вінцэнтам і Грэнадзінамі.

ПалітыкаРэдагаваць

Сьвятая Люсія — гэта канстытуцыйная манархія. Канстытуцыя была прынятая ў 1979 годзе. Кіраўнік дзяржавы — брытанскі манарх, які кіруе краінай праз губэрнатара. Заканадаўчая ўлада належыць дзьвюхпалатнаму парлямэнту, які складаецца з сэнату (11 сэнатараў, якіх назначае губэрнатар), і Палаты Сходаў (17 дэпутатаў, якія выбіраюцца на агульных выбарах на пяцігадовы тэрмін). Выканаўчая ўлада належыць ураду, які назначаецца губэрнатарам па прапанове прэм’ер-міністра. На пасаду губэрнатарам назначаецца кіраўнік парлямэнцкай большасьці.

ГеаграфіяРэдагаваць

Выспа Сьвятая Люсія мае вульканічнае паходжаньне. Паверхня ўзвышаная, мае гарысты характар, у заходняй частцы выспы знаходзіцца кратэр вулькана Куалібу (вышыня 777 м), апошняе вывяржэньне адбылася ў 1766 годзе. Самая высокая кропка выспы знаходзіцца на вышыні 950 м. Уздоўж узьбярэжжа знаходзяцца каралавыя рыфы. Клімат — экватарыяльны, вільготны. Летам і ўвосень выспа знаходзіцца пад уплывам трапічных цыклёнаў.

Адміністрацыйны падзелРэдагаваць

 
Адміністрацыйны падзел Сьвятой Люсіі

Сьвятая Люсія дзеліцца на 11 акругаў:

  1. Анс-Лавуа
  2. Кастры
  3. Шуазэль
  4. Дафін
  5. Дэнэры
  6. Грос-Айлет
  7. Лаборы
  8. Мікуд
  9. Прэслін
  10. Суфрыер
  11. Віе-Фор

ЭканомікаРэдагаваць

Каля 7% СУП краіны прыходзіцца на сельскую гаспадарку, 20% — на прамысловасьць, 73% — паслугі. Працаздольнае насельніцтва разьмеркаванае ў эканоміцы наступным чынам: сельская гаспадарка — 22% , прамысловасьць — 25%, паслугі — 54%.

Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі зьяўляюцца бананы, какосавыя арэхі, манга, какава, цукровы трысьнёг.

Аднак складаная міжнародная каньюнктура ў гандлі сельскагападарчымі культурамі выклікала неабходнасьць дывэрсыфікацыі эканомікі выспы. Краіна пачала прыцягваць замежныя грошы ў банкаўскую сфэру і турызм. Прамысловы сэктар эканомікі самы разьвіты, сярод краінаў Карыбскага мора.

Разьвіцьцё атрымала пераапрацоўка прадукцыі сельскай гаспадаркі, вытворчасьць тканіны, адзеньня, мэблі.

Турызм забясьпечвае каля 50% нацыянальнага прыбытку. Штогод краіну наведвае каля 300 тыс. турыстаў.

ДэмаграфіяРэдагаваць

96% насельніцтва Сьвятой Люсіі складаюць мурыны і мулаты — нашчадкі афрыканскіх рабоў, каля 3% — індусы, 1% — эўрапейцы. Большасьць насельніцтва (90%) — каталікі, 3% — англікане, 7% — пратэстанты. Афіцыйнай мовай зьяўляецца ангельская, але значная колькасьць насельніцтва ужывае патуакрэольская мова на аснове францускай. Гарадзкое насельніцтва складае 48% насельніцтва, сельскае — 52%.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Сьвятая Люсіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў