Мансэрат
Мансэра́т (па-ангельску: Montserrat) — залежная ад Вялікабрытаніі тэрыторыя, якая знаходзіцца ў Цэнтральнай Амэрыцы, на востраве Мансэрат у архіпэлягу Малых Антылаў, у Карыбскім моры. Пад час вывяржэньня вулькану Суф’ер-Гілз у 1995 годзе 2/3 насельніцтва было эвакуявана.
Мансэрат Montserrat | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: няма | |||||
Афіцыйная мова | Ангельская | ||||
Сталіца | Плімут | ||||
Найбуйнейшы горад | Брэйдз | ||||
Форма кіраваньня | залежная тэрыторыя Элізабэта ІІ Пітэр Эндру Ўотэрворт | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
219 месца ў сьвеце 102 км² нязначны | ||||
Насельніцтва • агульнае (2005) • шчыльнасьць |
216 месца ў сьвеце 4488 44 чал/км² | ||||
СУП • агульны (2002) • на душу насельніцтва |
- месца ў сьвеце $29 млн $3400 | ||||
Валюта | Усходнекарыбскі даляр (XCD) | ||||
Часавы пас • улетку |
DST (UTC-4) -4 (UTC-4) | ||||
Аўтамабільны знак | - | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .ms | ||||
Тэлефонны код | +1 664 | ||||
Гісторыя
рэдагавацьВостраў быў адкрыты ў 1498 годзе, але калянізацыя пачалася толькі ў 1632 годзе. На востраве сяліліся ў асноўным ірляндцы, якія для працы завозілі афрыканскіх рабоў. З 1764 да 1782 году Мансэрат знаходзілася пад францускім кіраваньнем, але пасьля 1783 году зноў пад брытанскім.
Геаграфія
рэдагавацьВостраў Мансэрат вульканічнага паходжаньня, на ім знаходзяцца тры дзейныя групы вульканаў: Сылвэр Гілз (392 м) — на поўначы, Сэнтэр Гілз (747 м) — у цэнтры, Норт-Суф’ер (915 м) і Саўт-Суф’ер (763 м) — на поўдні. Схілы гэтых вульканаў ня маюць расліннасьці і пакрытыя тоўстым слоем вульканічнага туфу. На востраве часта здараюцца землятрусы і ўраганы. Вывяржэньне вулькана Суф’ер-Гілз у 1995—1997 гадох прывяло да эвакуацыі 2/3 насельніцтва Мансэрату, але і зараз існуе пагроза бясьпецы людзей, у тым ліку і насельніцтву сталіцы — Плітмут.
Эканоміка
рэдагавацьВывяржэньне вулькану зруйнавала эканоміку востраву, якая раней была заснаваная на сельскай гаспадарцы (бавоўна, бананы, лімоны, садавіна) і турызьме (каля 30 тыс. чалавек штогод). Значныя страты панёс галоўны порт Мансэрату — Плімут.
Дэмаграфія
рэдагавацьДа вывяржэньня вулькану на востраве жыло каля 13 тыс. чалавек. Пасьля эвакуацыі засталося прыкладна 4,8 тыс. чалавек. Намінальнай сталіцай востраве застаецца Плімут, у якім раней жыло каля 4 тыс. чалавек, але цяпер ён амаль незаселены. Да вывяржэньня насельніцтва складалася з мурынаў і мулатаў. Большасьць насельніцтва было пратэстантамі.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМансэрат — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў