Катар
دولة قطر
Dawlat Qatar
Сьцяг Катару Герб Катару
(Сьцяг) (Герб)
Дзяржаўны гімн
«As Salam al Amiri»
Месцазнаходжаньне Катару
Афіцыйная мова арабская
Сталіца Доха
Найбуйнейшы горад Доха
Форма кіраваньня эмірат
Тамім бін Хамад аль-Тані
Абдула бін Насэр бін Халіфа аль-Тані
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
164-е месца ў сьвеце
11 437 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
158-е месца ў сьвеце
1 409 000
123,2/км²
СУП
 • агульны (2008)
 • на душу насельніцтва
65 месца ў сьвеце
$94,404 млрд
$86 008
Валюта Катарскі рыял (QAR)
Часавы пас AST (UTC+3)
Незалежнасьць
ад Бахрэйну
3 верасьня 1971
Аўтамабільны знак QA
Дамэн верхняга ўзроўню .qa
Тэлефонны код +974
Мапа Катару

Ка́тар (па-арабску: قطر‎), дзяржава Катар (араб. دولة قطر‎) — краіна разьмешчаная ва ўсходняй частцы Арабскага паўвострава на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затокі. Мяжуе з Саудаўскай Арабіяй.

ГісторыяРэдагаваць

Першыя згадкі пра Катар адносяцца да 2 стагодзьдзя да н. э. У 7 стагодзьдзі мясцовыя плямёны прынялі іслам і ўвайшлі ў склад Арабскага халіфату. Катар у розныя часы знаходзіўся пад уладай партугальцаў, пэрсаў, туркаў. У 1756 годзе яго захапіў арабскі род Халіфа, які ў 1783 падпарадкаваў сабе таксама Бахрэйн. У далейшым улада перайшла ў рукі шэйха Мухамада з клана Тані — заснавальніка кіруючай цяпер у Катары дынастыі. З 1871 да 1913 Катар фармальна знаходзіўся пад уладай Асманскай імпэрыі, а ў 1916 стаў пратэктаратам Вялікабрытаніі. У 1939 знойдзеныя радовішчы нафты, яе здабыча і экспарт пачаліся ў 1949.

У верасьні 1971 эмірат абвесьціў незалежнасьць. Нацыянальнае сьвята адзначаецца 18 сьнежня (18 сьнежня 1878 — дата прыходу да ўлады заснавальніка катарскай дзяржавы — Джасэма Бэн Мухамада Бэн Тані).

ПалітыкаРэдагаваць

Катар — абсалютная манархія. Улада ў краіне належыць эміру Хамаду Бэн Халіфе Аль Тані (з чэрвеня 1995) і перадаецца па спадчыне ўнутры кіруючай сям’і. Эмір зьяўляецца таксама міністрам абароны і галоўнакамандуючым. Заступнік эміра і спадчыньнік пасаду — трэці сын эміра шэйх Тамім Бэн Хамад Аль Тані (з жніўня 2003). Кіраўніку дзяржавы належыць як заканадаўчая, так і выканаўчая ўлада. Выканаўчая галіна ўлады прадстаўленая таксама ўрадам на чале з прэм’ер-міністрам — Хамадам Бэн Джасэмам Аль Тані (з красавіка 2007), які таксама ўзначальвае МЗС Катара зь верасьня 1992. Віцэ-прэм’ер — міністар энэргетыкі і прамысловасьці Абдала Бэн Хамад аль-Атыйя.

У цяперашнім аднапалатным Кансультацыйным савеце — 35 чальцоў, прызначаных эмірам. Яго рашэньні маюць рэкамэндацыйны характар. Старшыня — Мухамад Бэн Мубарак аль-Хулейфі. З 1970 дзейнічала часовая канстытуцыя (з папраўкамі 1972). У красавіку 2003 падчас рэфэрэндуму быў прыняты праект новай канстытуцыі, якая ўступіла ў сілу ў чэрвені 2005.

Асноўнай крыніцай заканадаўства зьяўляецца шарыят. У 2004 сьвецкія і шарыяцкія суды рэарганізаваныя ў адзіную судовую сыстэму, якая складаецца ў цяперашні час з судоў першай інстанцыі, апэляцыйнага і касацыйнага судоў. Прынятыя новыя КК, КПК, зьменены кодэкс па грамадзянскіх і гандлёвых справах.

У Катары захоўваецца кланавая сыстэма. Кіруючы клан Аль Тані налічвае каля 3,5 тыс. чал., разам з пабочнымі галінамі — да 20 тыс. У 2000 інстытуцыялізаваны Савет кіруючай сям’і з 12 чалавек (узначальваецца эмірам). Новая канстытуцыя замацавала перадачу ўлады ў Катары шляхам атрыманьня ў спадчыну па лініі кіруючага клана Аль Тані. Іншыя ўплывовыя сем’і (Міснад, Атыйя, Хулейфі, Румэйхі, Манаа, Мэры, Манай і іншыя) прадстаўленыя ў кіраўніцтве краіны і буйным бізнэсе.

Унутрыпалітычнае становішча характарызуецца стабільнасьцю. У 2004 з выгнаньня вярнуўся бацька цяперашняга эміра шэйх Халіфа, у 2005 вызвалены стрыечны брат эміра, які абвінавачваўся ў спробе дзяржперавароту ў 1996.

Разьвіваецца працэс грамадзкай мадэрнізацыі. Абнаўляецца заканадаўчая база, прайшлі чарговыя выбары ў Цэнтральную муніцыпальную раду. Колькасьць электарату складае каля 25 тыс. чал. У 2003 упершыню ў гісторыі Катару жанчына атрымала пост міністра, у 2005 жанчына была прызначаная рэктарам Катарскага ўнівэрсытэту.

У 2004 прыняты закон, які дазволіў стварэньне прафсаюзаў і правядзеньне дэманстрацыяў (пакуль фактычна ня дзейнічае з-за адсутнасьці мэханізму яго рэалізацыі). Палітычныя партыі ў Катары па-ранейшаму забароненыя.

Адміністрацыйны падзелРэдагаваць

Краіна падзеленая на 10 муніцыпалітэтаў (балядыятаў):

ГеаграфіяРэдагаваць

Паверхня краіны мае нізінны характар (вышыня над узроўнем мора каля 50—100 м), большасьць паверхні — пустэльні (на паўночным усходзе невялікія балоты). Клімат трапічны, выключна сухі. Сярэдняя тэмпэратура вагаецца ад 17 °C у студзені да 34—37 °C у жніўні. Сярэднегадавая сума ападкаў складае каля 80 мм. Эпізадычныя дажджы ідуць ад сьнежня да лютага. Характэрна поўная адсутнасьць азёраў. Расьліннасьць пустэльная.

ЭканомікаРэдагаваць

Асноўны прыбытак краіны складаецца ў выніку здабычы і продажу нафты і прыроднага газу. Але прамысловасьць краіны арыентавана ня толькі на іх здабычу але і пераапрацоўку. Таксама вядзецца актыўная здабыча жалезнай руды. Сельскагаспадарчыя раёны складаюць 4,8% паверхні краіны. Шырокае ўжываньне арашальных тэхналёгіяў спрыяе высокім ураджаям садавіны і гародніны. Моцнае разьвіцьцё атрымала і рыбалоўства. Але нягледзячы на гэта большая частка харчовых тавараў імпартуецца з-за мяжы. Катар зьяўляецца важным банкаўскім цэнтрам Блізкага Ўсходу.

Крана мае шырокую дарожную сетку, водны і паветраны транспарт. Краіна забясьпечвае сацыяльную дапамогу грамадзтва, бясплатную адукацыю для ўсіх грамадзянаў. У выніку абмежаванай колькасьці месцаў у вышэйшых навучальных установах краіны, значная колькасьць маладых людзей вучыцца за мяжой.

ДэмаграфіяРэдагаваць

Этнічныя групы:

Рэлігійныя групы:

Афіцыйныя мовы: арабская (афіцыйная), ангельская. Прырост насельніцтва — 2,61%. Сярэдняя працягласьць жыцьця — 73,67 году.

Узроставая структура:

  • 0—14 гадоў — 23,7%
  • 15—64 гадоў — 72,9%
  • Болей за 65 гадоў — 3,4%

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Катарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў