Востраў Норфалк

востраў у Акіяніі, вонкавая тэрыторыя Аўстраліі
(Перанакіравана з «Норфалк (востраў)»)

Востраў Но́рфалк (па-ангельску: Norfolk Island, Territory of Norfolk Island, на-норфук: Norfuk Ailen) — аўстралійская залежная тэрыторыя ў Ціхім акіяне, складаецца з вострава Норфалк і двух прылеглых астраўкоў Філіп і Нэпэян. Тэрыторыя знаходзіцца ў моры Фіджы, паміж Аўстраліяй, Новай Зэляндыяй і Новай Каледоніяй.

Норфалк
Norfolk Island
Territory of Norfolk Island
Тэрыторыя вострава Норфалк
Сьцяг Норфалка Герб Норфалка
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «Inasmuch»
Дзяржаўны гімн: «"Pitcairn Anthem"»
Месцазнаходжаньне Норфалка
Афіцыйная мова ангелькая
норфук
Сталіца Кінгстан
Найбуйнейшы горад Барн Пайн
Форма кіраваньня залежная тэрыторыя
Элізабэта ІІ
Оўэн Уэлш
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
227-е месца ў сьвеце
34,6 км²
-
Насельніцтва
 • агульнае (2007)
 • шчыльнасьць
- месца ў сьвеце
2114
61,1/км²
СУП
 • агульны (-)
 • на душу насельніцтва
- месца ў сьвеце
-
-
Валюта Аўстралійскі даляр (AUD)
Часавы пас
 • улетку
UTC+11.30 (UTC+11.30)
+11.30 (UTC+11.30)
Незалежнасьць
-
-
Аўтамабільны знак -
Дамэн верхняга ўзроўню .nf
Тэлефонны код +6723
Мапа Норфалка
Мапа Норфалка


Гісторыя

рэдагаваць

Востраў быў адкрыты ў 1774 годзе Джэймсам Кукам. У 1788 годзе востраў быў анэксаваны Вялікабрытаніяй і далучаны да брытанскай калёніі Новы Паўднёвы Ўэйлз. Пасьля анэксіі на востраве было заснавана турэмнае паселішча, якое функцыянавала да 1814 году. Новае засяленьне вострава адбылася ў 1825 годзе, а ў 1844 годзе востраў быў перададзены калёніі Зямля Ван Дыемэна (сучасная Тасманія). Новая ўлада зноў заснавала тут турэмнае паселішча якое дзейнічала да 1855 году.

У 1856 годзе адбылася новае засяленьне вострава, на гэты раз таіцянамі і страйкоўцамі з карабля Баўнці, якія перасяліліся сюды з вострава Піткейрна. У лістападзе 1856 году Вялікабрытанія ўсталявала тут калёнію, якая мела ўласны ўрад. У 1896 годзе аўтаномія калёніі была ліквідавана, а кіраваньне востравам было перададзена губэрнатару Новага Паўднёвага Ўэйлзу.

У 1914 годзе Норфалк быў перададзены Аўстраліі ў якасьці залежнай тэрыторыі, а ў 1979 годзе востраў атрымаў шырокую аўтаномію.

Палітыка

рэдагаваць

Згодна з Norfolk Island Act 1979 году, які прыняў аўстралійскі парлямэнт, тэрыторыя мае поўную ўнўтраную аўтаномію. Аўстралійскі ўрад прадстаўлены кіраўніком, які назначаецца генэральным губэрнатарам Аўстраліі.

Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту, які складаецца з дзевяноста дэпутатаў. Дэпутаты выбіраюцца на ўсеагульных тайных выбарах. З дэпутатаў выбіраецца ўрад тэрыторыі (Executive Council), на чале якога стаіць прэм’ер-міністар.

У выніку таго, што на астравах няма палітычных партыяў, усе дэпутаты зьяўляюцца беспартыйнымі. Сталіцай тэрыторыі зьяўляецца горад Кінгстан, але частка дзяржаўных устаноў знаходзіцца ў прылягаючых паселішчах.

Час ад часу адбываюцца дыскусіі аб статусе тэрыторыі, частка грамадзтва падтрымлівае ідэю захаваньня бягучага становішча, а частка патрабуе атрыманьня Норфалкам незалежнасьці.

Геаграфія

рэдагаваць

Востраў Норфалк — вульканічнага паходжаньня, складаецца з базальтавых скалаў. Узьбярэжжа скалістае, толькі некаторыя месцы прыдатныя для падыходу караблёў. Самая высокая кропка вострава ўздымаецца на 317 мэтраў над узроўнем мора. Даўжыня берагавой лініі налічвае 32 км. Насельніцтва вострава складаецца з нашчадкаў перасяленцаў з Вялікабрытаніі, Аўстраліі і Новай Зэляндыі.

Клімат субтрапічны, марскі, вельмі мяккі. Сярэднегадавая тэмпэратура складае каля 20 °C і вагаецца каля ад 10 °C да 30 °C. Гадавая колькасьць ападкаў складае каля 1400 мм.

Каля 10% тэрыторыі вострава Норфалк займае нацыянальны парк, дзе захаваліся субтрапічныя лясы, у тым ліку і норфалкская сасна, сымбаль тэрыторыі.

Адміністрацыйны падзел

рэдагаваць

Тэрыторыя ня мае адміністрацыйнага падзелу.

Дэмаграфія

рэдагаваць

Усе жыхары выспы — хрысьціяне, зь якіх 33,5% — пратэстанты, 37,4% — англікане, 14,5% — прыхільнікі аб’яднанай аўстралійскай царквы, 11,5% — каталікі, 3,1% — адвэнтысты сёмага дня.

Жыхары карыстаюцца ангельскай мовай, а таксама крэольскай, вядомай як норфук, якая ўтварылася ў 1770-х гадах як сумесь ангельскай і таіцянскай моваў. У 2005 годзе норфук атрымала статус дзяржаўнай мовы тэрыторыі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць