Буркіна-Фасо
Буркіна́-Фасо́ (па-француску: Burkina Faso) — краіна ў Заходняй Афрыцы, ня мае выхаду да мора. Ранейшая назва краіны — Верхняя Вольта, але ў 1984 годзе прэзыдэнт Томас Санкара ініцыяваў зьмену назвы. Сёньняшняя назва на мовах мосі і дыўла (галоўных мовах краіны) азначае «краіна сумленных людзей». Мяжуе з Малі, Бэнінам, Тога, Кот д'Івуарам, Ганай і Нігерам.
Буркіна-Фасо Burkina Faso | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Unité, Progrès, Justice» («адзінства, прагрэс, справядлівасьць») | |||||
Дзяржаўны гімн: «Une Seule Nuit» | |||||
Афіцыйная мова | француская | ||||
Сталіца | Уагадугу | ||||
Найбуйнейшы горад | Уагадугу | ||||
Форма кіраваньня | рэспубліка Рок Кабарэ Крыстоф Дабірэ | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
74-е месца ў сьвеце 274 200 км² 0,1 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2020) • шчыльнасьць |
58-е месца ў сьвеце 21 510 181 64/км² | ||||
СУП • агульны (2020) • на душу насельніцтва |
117 месца ў сьвеце $16,226 млрд $792 | ||||
Валюта | Франк КФА (XOF) | ||||
Часавы пас | GMT (UTC+0) | ||||
Незалежнасьць — ад Францыі |
5 жніўня 1960 | ||||
Аўтамабільны знак | BF | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .bf | ||||
Тэлефонны код | +226 | ||||
Гісторыя
рэдагавацьКалянізацыя тэрыторыі Буркіна-Фасо адбылася ў 90-х гадах ХІХ стагодзьдзя Францыяй, пасьля перамогі над мясцовымі плямёнамі мосі. Першапачаткова тэрыторыя Буркіна-Фасо была далучаная на калёніі Бераг Слановай Косьці, але ў 1919 годзе была выдзеленая ў асобную калёнію.
Буркіна-Фасо атрымала мажлівасьць мясцовага самакіраваньня ў 1958 годзе, а поўную незалежнасьць атрымала ў 1960 годзе. Першы вайсковы пераварот адбыўся ў 1966 годзе. У 1978 годзе была адноўлена цывільная адміністрацыя, але ў 1980 годзе адбыўся новы пераварот, пад кіраўніцтвам Сае Замба, які быў забіты ў 1982 годзе. У 1983 годзе ўладу атрымаў капітан Томас Санкарэ. Ён быў забіты ў 1987 годзе, а ўладу атрымаў Блез Кампарэ, які кіруе краінай і ў нашыя дні.
Палітыка
рэдагавацьАдміністрацыйны падзел
рэдагавацьБуркіна-Фасо падзеленая на 13 абласьцей, 45 правінцыяў і 301 дэпартамэнт.
Вобласьць | Вобласьць (фр.) | Цэнтар | Кольк. правінцыяў | Плошча, км² | Насельніцтва (2002), чал. |
---|---|---|---|---|---|
Букле-ду-Мухун | Boucle du Mouhoun | Дэдугу | 6 | 34 153 | 1 353 607 |
Каскадэс | Cascades | Банфора | 2 | 18 406 | 386 192 |
Цэнтральная | Centre | Уагадугу | 1 | 2805 | 1 211 380 |
Усходне-Цэнтральная | Centre-Est | Тэнкадога | 3 | 11 811 | 1 099 515 |
Паўночна-Цэнтральная | Centre-Nord | Кая | 3 | 19 829 | 1 058 305 |
Заходне-Цэнтральная | Centre-Ouest | Кудугу | 4 | 21 537 | 1 046 088 |
Паўднёва-Цэнтральная | Centre-Sud | Манга | 3 | 11 321 | 619 489 |
Усходняя | Est | Фада-Нгурма | 5 | 46 256 | 1 072 793 |
Хаўтс-Басынс | Hauts-Bassins | Боба-Дыюласа | 3 | 25 344 | 1 232 891 |
Паўночная | Nord | Вахігуя | 4 | 16 207 | 1 002 526 |
Цэнтральнае Плато | Plateau-Central | Зыніярэ | 3 | 8 544 | 656 779 |
Сахель | Sahel | Доры | 4 | 35 350 | 837 420 |
Паўднёва-Заходняя | Sud-Ouest | Гава | 4 | 16 202 | 509 994 |
Геаграфія
рэдагавацьПаверхня краіны пераважна раўнінная, зь невялікімі ўзвышшамі, асабліва ў заходняй частцы, дзе пачынаецца Гвінэйскае ўзвышша. Тут знаходзіцца самая высокая кропка краіны Пік дэ Накуру (749 м), каля самай мяжы з Малі. Крыху далей на ўсход, пачынаецца града Чан дэ Банфора, зь вядомым турыстычным месцам краіны — вадаспадамі Каскадэс дэ Карфігуэла. На тэрыторыі Буркіна-Фасо знаходзяцца крыніцы такіх буйных рэкаў як: Чорная Вольта, Чырвоная Вольта і Белая Вольта, якія зьліваючыся ўтвараюць раку Вольта.
Расьліннасьць краіны — саванная. На паўднёвым захадзе, на мяжы з Малі і Кот д’Івуарам клімат даволі вільготны, на поўначы больш сухі, расьліннасьць паступова пераходзіць у пустэльную. Гэта абумоўлена ўплывам Сахары.
Эканоміка
рэдагавацьБуркіна-Фасо — адна з самых бедных краінаў сьвету. Гэта зьяўляецца вынікам хуткага росту насельніцтва і неўрадлівай зямлі. Сельская гаспадарка прыносіць 32% нацыянальнага прыбытку, тут занята 80% працаздольнага насельніцтва. Галоўную ролю ў сельскай гаспадарцы грае расьлінаводства, асноўныя культуры: сорга, проса, кукуруза, рыс, бавоўна.
Прамысловасьць прадстаўлена тэкстыльнымі і харчовымі прадпрыемствамі. Існуюць невялікія радовішчы медзі, жалеза, золата. Некалькі соцень тысяч чалавек штогод мігруюць у суседнія краіны ў пошуках працы, у асноўным у Кот д’Івуар і Гану.
Дэмаграфія
рэдагавацьНасельніцтва краіны належыць да дзьвюх вялікіх этнічных груп: гур, да якой адносіцца і буйнейшы народ краіны мосі, а таксама бобо, лобі і іншыя, і мандэ, да якой адносяцца хаўса, фульбэ, туарэгі і іншыя. Каля 6 млн жыхароў — мусульмане, 2 млн — хрысьціяне.