Суданскі фунт

Суданскі фунт (па-арабску: جنيه سوداني‎ — «джунаіх») — афіцыйная валюта Судану. Арабская назва пачаткова адносілася выключна да суданскіх манэтаў, але цяпер перайшла і на ўсё валюту ўвогуле.

Суданскі фунт
Краіна Судан
Падзел куірыш
Код ISO-4217 SDG
Абменны курс:
(Даляр ЗША (13.11.2007))
2.00335

ГісторыяРэдагаваць

Першы фунт (SDP)Рэдагаваць

Першы суданскі фунт увайшоў у абарачэньне паралельна з эгіпэцкім фунтам. Адначасова і Мухамад ібн Абдала (махдзі) і Абдалахі ібн Мухамад (халіф), выпусьцілі манэты якія ўжываліся паралельна з эгіпэцкай валютай. Эгіпэцкі фунт быў поўнасьцю заменены суданскай валютай у 1956 годзе.

Фунт падзяляўся на 100 куірышаў (па-арабску: قروش‎). Падчас улады махдзі і халіфа, куірыш дзяліўся на 40 пара.

Суданскі фунт быў заменены на дынар (SDD) у 1992 годзе па курсе 1 дынар = 10 фунтам. Дынар у асноўным ужываецца на поўначы Судану, у Паўднёвым Судане да нашых дзён ужываецца фунт.

Другі фунт (SDG)Рэдагаваць

Згодна зь мірным пагадненьнем паміж урадам Судану і Суданскім вызваленчым рухам, Цэнтральны банк Судану прыняў праграму па ўвядзеньні новай валюты на пераходны пэрыяд. Выгляд новай валюты павінен улічваць культурную разнастайнасьць Судану. Да ўвядзеньня новай валюты абарачэньне розных валют працягвалася пад кантролем Цэнтральнага банку. Новы фунт быў прадстаўлены 10 студзеня 2007 году, і ўвайшоў у абарачэньне 1 ліпеня 2007 году. Курс новага фунта: 1 дынар = 100 ст. дынарам.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Суданскі фунтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў