Джыбуці́йскі франк (па-арабску: فرنك‎, код ISO 4217: DJF) — афіцыйная валюта Джыбуці. Гістарычна дзеліцца на 100 сантымаў, але яны не ўжываюцца.

Джыбуційскі франк
Краіна Джыбуці
Падзел сантым
Код ISO-4217 DJF
Скарачэньне Fdj
Сымбаль Fdj
Цэнтральны банк Central Bank of Djibouti[d]
Увядзеньне ва ўжытак 1884
Абменны курс:
(25 студзеня 2008 (Даляр ЗША))
174,74
Галерэя выяваў у Вікісховішчы

Пачынаючы з 1884 году, калі Джыбуці стала францускім пратэктаратам, на гэтай тэрыторыі, паралельна з Індыйскай Рупіяй пачаў абарачацца Францускі франк.

З 1908 году быў уведзены франк, які друкаваўся Індакітаі, па фіксаваным курсе да францускага франка.

У 1948 годзе, былі выпушчаны першыя франкі спэцыяльна для Джыбуці, якія называліся «Côte Française des Somalis». У 1949 годзе ўласны джыбуційскі франк меў абменны курс адносна даляра 214,392 франкі да 1 даляра.

У 1952 годзе, пачалі выпускацца франкі з назвай зьмененай на «франк афараў і ісаў».

Пасьля атрыманьня краіна незалежнасьці ў 1977 годзе, быў ўведзены новы франк, які мае такі самы выгляд і ў нашы дні.