Маўрыта́нія, або Мурыта́нія[1] (па-арабску: موريتانيا‎, афіцыйная назва Маўрытанская Ісламская Рэспубліка — الجمهورية الإسلامية الموريتانية Al-Dżumhurija al-Islamija al-Muritanija) — краіна ў паўночна-заходняй Афрыцы, мае выхад да Атлянтычнага акіяна. Мяжуе з Сэнэгалам, Малі, Альжырам і Заходняй Сахарай, значная частка тэрыторыі краіны адносіцца да пустэльні Сахары.

Маўрытанія
лац. Maŭrytanija

الجمهورية الإسلامية الموريتاني
République Islamique de Mauritanie
Al-Jumhūriyyah al-Islāmiyyah al-Mūrītāniyyah
Сьцяг Маўрытаніі Герб Маўрытаніі
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «Honneur, Fraternité, Justice»
Дзяржаўны гімн: «نشيد وطني موريتان»
Месцазнаходжаньне Маўрытаніі
Афіцыйная мова арабская, француская
Сталіца Нуакшот
Найбуйнейшы горад Нуакшот
Форма кіраваньня рэспубліка
Махамад ульд Абдэль Азіз
Мулае Ульд Махамэд Лагдаф
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
29-е месца ў сьвеце
1 030 700 км²
0,03
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
135-е месца ў сьвеце
3 069 000
3,2/км²
СУП
 • агульны (2010)
 • на душу насельніцтва
144 месца ў сьвеце
$6,655 млрд
$2093
Валюта Угія (MRO)
Незалежнасьць
— ад Францыі

28 лістапада 1960
Аўтамабільны знак RIM
Дамэн верхняга ўзроўню .mr
Тэлефонны код +222
Мапа Маўрытаніі
Мапа Маўрытаніі

Палітыка

рэдагаваць

Маўрытанія — гэта ісламская рэспубліка, з законамі заснаванымі на шарыяце. Паводле канстытуцыі прынятай у 1991 годзе кіраўніком дзяржавы і ўраду зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца на шасьцігадовы тэрмін. Заканадаўчая ўлада належыць дзьвюхпалатнаму парлямэнту: Народнаму Сходу (81 дэпутат, якія выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін) і Сэнату (56 сэнатараў, якія выбіраюцца на шасьцігадовы тэрмін). Асноўныя палітычныя партыі краіны: Градзка-Дэмакратычная Рэспубліканская партыя (заснаваная ў 1991 годзе), Маўрытанская партыя за Аднаўленьне (заснаваная ў 1991 годзе), Грамада на карысьць Дэмакратыі і Народнага Адзінства (заснаваная ў 1991 годзе). Да сакавіка 2007 году прэзыдэнтам краіны быў палкоўнік Ілі ўлд Мухамад Фал.

Адміністрацыйны падзел

рэдагаваць

Маўрытанія падзелена на 12 адміністрацыйных рэгіёнаў і адну сталічную акругу. Рэгіёны дзеляцца на 44 дэпартамэнты.

Геаграфія

рэдагаваць

Маўрытанія мае выхад да Атлянтычнага акіяна (берагавая лінія складае прыкладна 1200 км). Большая частка краіны — гэта пустэльня Сахара, але праз тэрыторыю краіны цячэ вялікая рака Сэнэгал. Самы высокі пункт краіны — Кіджат Ідзьдзіл (915 м над узроўнем мора).

На поўдні краіны сустракаюцца ўчасткі саваны, у якіх растуць акацыі, на поўнач клімат становіцца ўсё больш сухі і паверхня пераходзіць у пустэльню.

Эканоміка

рэдагаваць

Эканоміка краіны слаба разьвітая, знаходзіцца ў залежнасьці ад замежнай дапамогі. Аснова эканомікі гэта рыбная лоўля, здабыча жалезнай руды і медзі. Штогадовая здабыча рыбы складае 90 тыс. тонаў (у асноўным сардынаў і тунцоў). У 2006 годзе Маўрытанія стала экспартэрам нафты. Была знойдзена нафта ў марскім шэльфе належачым Маўрытаніі. Штогадовая здабыча склала 27 млн барэляў нафты.

У апошнія гады ўсё большае разьвіцьцё артымаў турыстычны бізнэс.

Дэмаграфія

рэдагаваць

Каля 80% насельніцтва краіны гэта арабы і бэрбэры. Уздоўж Сэнэгалу жывуць мурынскія плямёны. Асноўная рэлігія краіны — гэта іслам. Натуральны прырост насельніцтва складае 32,1‰ (2003); у паўночнай і ўсходняй частках краіны насельніцтва сканцэнтравана ў некалькіх аазісах.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Маўрытаніясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Беларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5 С. 273.