Аўстралійскі даляр

Аўстралійскі даляр (код ISO 4217: AUD) — афіцыйная валюта Аўстраліі, Кірыбаці, Науру і Тувалу. Даляр дзеліцца на 100 аўстралійскіх цэнтаў. Звычайна скарачаецца да «$», але для адрозьненьня ад іншых даляравых валютаў, мае скарачэньне і як A$, $A, AU$ і $AU.

Аўстралійскі даляр
Australian $1 - original series - obverse.jpg
Краіна Аўстралія, Кірыбаці, Науру, Тувалу
Падзел цэнт
Код ISO-4217 AUD
Скарачэньне A$, $A, AU$ і $AU
Сымбаль AU$, A$, A$, AUD і AU$
Цэнтральны банк Reserve Bank of Australia[d]
Увядзеньне ва ўжытак 14 лютага 1966
Папярэдняя валюта Australian pound[d]
Абменны курс:
(Даляр ЗША (22 красавіка 2008))
0,745
Commons-logo.svg Галерэя выяваў у Вікісховішчы

Аўстралійскі даляр зьяўляецца шостай найбольш прадаваемай валютай у сьвеце пасьля эўра, даляра ЗША, ены, брытанскага фунта і швайцарскага франка. Аўстралійскім далярам аплачваецца 4-5% сусьветных плацяжоў.

Банкноты аўстралійскіх даляраў выкананыя з палімэрных матэрыялаў, уведзеныя ў 1990 годзе «плястыкавыя» грошы былі першымі банкнотамі такога тыпу ў сьвеце. Для дадатковай абароны ад падробкі на кожнай банкноце знаходзіцца галяграфічнае акенца.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Аўстралійскі далярсховішча мультымэдыйных матэрыялаў