Эгіпецкі фунт
валюта Эгіпту
Эгі́пецкі фунт — грашовая адзінка дзяржавы Арабская Рэспубліка Эгіпет.
Эгіпецкі фунт | |
Краіна | |
---|---|
Код ISO-4217 | EGP |
Сымбаль | LE |
Увядзеньне ва ўжытак | 1834 |
Галерэя выяваў у Вікісховішчы |
Адзін эгіпецкі фунт роўны 100 піястрам. Міжнароднае абазначэньне: EGP. На эгіпецкіх цэньніках часьцей сустракаецца іншая скарочаная назва фунта — LE (Ад франц. — Livre égyptienne).
У грашовым звароце знаходзяцца банкноты наміналам у 25 і 50 піястраў, 1, 5, 10, 20, 50, 100 і 200 фунтаў; манэты ў 25, 50 піястраў і 1 фунт.
На купюрах намаляваныя старажытныя храмы Эгіпту або мячэты, надпісы зробленыя на арабскай і ангельскай мовах.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Галерэя банкнотаў Эгіпту (ням.) (анг.)