Папуа-Новая Гвінэя
Па́пуа-Но́вая Гвінэ́я, Па́пуа-Но́вая Ґвінэ́я (па-ангельску: Papua New Guinea), афіцыйна — Незале́жная Дзяржа́ва Па́пуа-Но́вая Гвінэ́я (анг. Independent State of Papua New Guinea) — краіна ў Акіяніі, разьмешчаная на ўсходняй частцы выспы Новая Гвінэя і на 2800 прылягаючых выспах. Па зямлі мяжуе толькі з Інданэзіяй, але ў бліжэйшым атачэньні знаходзяцца Аўстралія і Саламонавы астравы. Папуа-Новая Гвінэя мае выхад як да Ціхага, так і да Індыйскага акіяна.
Папуа-Новая Гвінэя лац. Papua-Novaja Hvineja Independen Stet bilong Papua Niugini Independent State of Papua New Guinea | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Unity in diversity» («Адзінства ў разнастайнасьці») | |||||
Дзяржаўны гімн: «O Arise, All You Sons» | |||||
Афіцыйная мова | ангельская, Ток Пісын, Хіры | ||||
Сталіца | Порт Морсьбі | ||||
Найбуйнейшы горад | Порт Морсьбі | ||||
Форма кіраваньня | канстытуцыйная манархія Карл III Боб Дадае Джэймз Марапэ | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
54-е месца ў сьвеце 462 840 км² 2 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
100-е месца ў сьвеце 6 732 000 14,5/км² | ||||
СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
126 месца ў сьвеце $13,064 млрд $2108 | ||||
Валюта | Кіна (PGK) | ||||
Часавы пас | AEST (UTC+10) | ||||
Незалежнасьць — ад Аўстраліі |
16 верасьня 1975 | ||||
Аўтамабільны знак | PNG | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .pg | ||||
Тэлефонны код | +675 | ||||
Гісторыя
рэдагавацьПершыя людзі прыбылі на Новую Гвінэю каля 60 тыс. гадоў таму. Яны рухаліся з боку Паўднёва-Ўсходняй Азіі. На высьпе яны стварылі першабытную культуру заснаваную на сельскай гаспадарцы.
Першыя эўрапейцы прыбылі на Новую Гвінэю ў XVI стагодзьдзі, але да ХІХ стагодзьдзя яна заставалася амаль не дасьледаванай. Гішпанцы далі высьпе назву «Новая Гвінэя», таму што людзі на яе ўзьбярэжжах нагадвалі сваім выглядам жыхароў афрыканскай Гвінэі.
Сучасная дзяржава, Папуа-Новая Гвінэя, утварылася ў выніку злучэньня дзьвюх каляніяльных тэрыторыяў. Папуа, назва якой паходзіць з малайскай мовы і азначае «кучаравыя валасы», ахоплівае паўднёва-ўсходнюю частку выспы. Пачаткова Папуа была брытанскай калёніяй, але потым была перададзена пад аўстралійскі кантроль. Зямля Кайзэра Вільгельма, якая знаходзіцца на паўночна-ўсходняй частцы выспы, былы нямецкі пратэктарат. Пасьля сканчэньня Першай сусьветнай вайны Нямеччына была вымушана адмовіцца ад каляніяльных уладаньняў і іх частка Новай Гвінэі перайшла пад мандат Аўстраліі. У 1949 годзе абедзьве часткі былі аб’яднаны ў Тэрыторыю Папуі і Новай Гвінэі, якія потым пачалі называцца проста «Папуа-Новая Гвінэя».
Незалежнасьць краіна атрымала 16 верасьня 1975 году. У 1988 годзе ад Папуа-Новай Гвінэі спрабавалі аддзяліцца выспа Боганвіль. Узброеныя бойкі каштавалі 20 тыс. чалавечых жыцьцяў.
Геаграфія
рэдагавацьКраіна знаходзіцца на ўсходняй палове выспы Новая Гвінэя і на прылягаючых выспах (архіпэляг Бісмарка і Саламонавы астравы). З паўднёвага захаду мяжуе з Інданэзіяй. На высьпе Новая Гвінэя рэльеф горны, самая высокая кропка краіны знаходзіцца на вышыні 4509 м. Часта здараюцца вывяржэньні вульканаў і землятрусы.
Клімат экватарыяльны, сьпякотны і вільготны. Існуе густая рачная сетка. Значная частка паверхні выспаў пакрытая трапічнымі лясамі.
Адміністрацыйны падзел
рэдагавацьПапуа-Новая Гвінэя дзеліцца на 19 правінцыяў і адну сталічную акругу.