Чарнагорыя
Чарнаго́рыя (па-чарнагорску: Crna Gora, Црна Гора) — краіна на Балканскай паўвысьпе. Мае выхад да Адрыятычнага мора. Мяжуе з Сэрбіяй, Харватыяй, Альбаніяй, Босьніяй і Герцагавінай. 21 траўня 2006 году ў Чарнагорыі прайшоў рэфэрэндум па пытаньні выхаду з саюзнай дзяржавы з Сэрбіяй і абвяшчэньня незалежнасьці. 55% насельніцтва прагаласавала за незалежнасьць. 3 чэрвеня 2006 году парлямэнт Чарнагорыі ратыфікаваў вынікі рэфэрэндуму.
Чарнагорыя лац. Čarnahoryja Црна Гора Crna Gora | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Oj, svijetla majska zoro» | |||||
Афіцыйная мова | чарнагорская | ||||
Сталіца | Падгорыца | ||||
Найбуйнейшы горад | Падгорыца | ||||
Форма кіраваньня | рэспубліка Міла Джуканавіч Душка Маркавіч | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
156-е месца ў сьвеце 13 812 км² 2,6 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2011) • шчыльнасьць |
167-е месца ў сьвеце 620 029[1] 45/км² | ||||
СУП • агульны (2018) • на душу насельніцтва |
Сьпіс краінаў паводле СУП $11,381 млрд $18 261 | ||||
Валюта | Эўра (EUR) | ||||
Часавы пас • улетку |
CET (UTC+1) СEST (UTC+2) | ||||
Незалежнасьць — ад Сэрбіі і Чарнагорыі |
3 чэрвеня 2006 | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .me | ||||
Тэлефонны код | +382 |
Геаграфія
рэдагавацьТэрыторыя краіны складалася з трох не падобных адно да аднаго месцаў. Прыбярэжная паласа, якая распасьціраецца ўздоўж Адрыятычнага мора ад Хэрцэг-Нові на захадзе да вусьця ракі Баяна на ўсходзе, мае шырыню ня больш за 10 км. За ўзьбярэжжам пачынаецца горная града. Трэцяя зона ўключае басэйн Скадарскага возера, даліну ракі Зета, Белапаўліцкую раўніну і Нікшыцкае поле.
Клімат
рэдагавацьУ паўночнай Чарнагорыі — умераны кантынэнтальны, на Адрыятычным узьбярэжжы — міжземнаморскі. У прыморскай вобласьці лета звычайна працяглае, цёплае (+23…25 °С) і досыць сухое, зіма — кароткая і прахалодная (+3…7 °С). У горных раёнах умерана цёплае лета (+19…25 °С) і адносна халодная зіма (ад +5 да -10 °С), ападкі выпадаюць у асноўным у выглядзе сьнега. Ападкаў выпадае ад 500 да 1500 мм у год, пераважна ў выглядзе дажджу, у горах блізу марскога ўзьбярэжжа месцамі выпадае больш за 3000 мм. У паўночных абласьцях Чарнагорыі сьнег ляжыць да 5 месяцаў у годзе. Колькасьць сонечных гадзін за год: у Ігала — 2386, ва Ульцыне — 2700.
Адміністрацыйны падзел
рэдагавацьТэрыторыя Чарнагорыі падзелена на 21 муніцыпалітэт (вобласьць), абшчыны. Муніцыпалітэты названы па назвах іх цэнтральных гарадоў:
- Андрыевіца
- Бар
- Бэранэ
- Біела-Поле
- Будва
- Данілаўград
- Жабляк
- Калашын
- Котар
- Мойкавац
- Нікшыч
- Плаў
- Плужынэ
- Плеўля
- Падгорыца, у гэты муніцыпалітэт уваходзяць два гарадзкіх акруга:
- Гарадзкая акруга Зэта (цэнтральны горад — Галубоўцы, Зэта — назва гістарычнай вобласьці й старажытная назва Чарнагорыі)
- Гарадзкая акруга Тузай
- Рожае
- Ціват
- Улцынь
- Хэрцэг-Нові
- Цэціне — гістарычная сталіца
- Шаўнік
Насельніцтва
рэдагавацьПаводле зьвестак перапісу 2003 году ў Чарнагорыі пражывае 620 145 чалавек.
Нацыянальны склад насельніцтва:
- чарнагорцы — 43,16 %
- сэрбы — 31,99 %
- басьнійцы — 7,77 %
- альбанцы — 5,03 %
- мусульмане¹ — 3,97 %
- харваты — 1,1 %
- расейцы — 1 %
- цыганы — 0,42 %
- іншыя — 5,56 %
¹ — чарнагорцы і сэрбы, якія вызнаюць іслам
Родныя мовы:
- сэрбская мова — 85,5 %
- альбанская мова — 5,03 %
Рэлігія:
- праваслаўе — 74,24 %
- іслам — 17,74 %
- каталіцызм — 3,54 %
Эканоміка
рэдагавацьЗначную ролю ў эканоміцы краіны адыгрывае турызм. Міжнародныя курорты знаходзяцца ў месцах Хэрцэг-Нові, Будва, Бечычы, Петравац, а таксама гістарычныя й прыродныя славутасьці — места Котар на беразе Котарскага заліва, былая сталіца Цэціне, Скадарскае возера, гара Лоўчэн, высакагорны кляштар Астрог, каньён ракі Тара (самы вялікі ў Эўропе: яго глыбіня дасягае 1300 м), нацыянальны парк Дурмітар і яго горналыжны курорт Жабляк (1465 мэтраў над узроўнем мора, гэта самы высакагорны горад на Балканах).
На 2022 год найбольшым прадпрыемствам краіны была «Электраэнэргетыка Чарнагорыі».
Дзьве сталіцы адразу
рэдагавацьУ артыкуле 8 Канстытуцыі Чарнагорыі сталіцай вызначана места Цэціне. Аднак па артыкуле 7 гэтай жа Канстытуцыі галоўны горад Чарнагорыі — Падгорыца. Цэціне быў сталіцай да Другой сусьветнай вайны, тут знаходзіліся дыпляматычныя прадстаўніцтвы шматлікіх дзяржаваў. Зь пераездам ураду й пераносам асноўных дзяржаўных установаў (за малым выключэньнем у сфэры адукацыі й культуры) у Падгорыцу ў раскошных будынках пасольстваў разьмясьціліся музэі. Таму Цэціне лічыцца гістарычнай і культурнай сталіцай.