Ян Маен
Ян Маен (па-нарвэску: Jan Mayen) – невялікая вульканічная выспа ў Арктыцы, каля 50 км на ўсход ад Грэнляндыі. Выспа знаходзіцца ў Грэнляндзкім моры Арктычнага акіяна. З 1930 году выспа знаходзіцца пад нарвэскім кіраўніцтвам.
Ян Маен Jan Mayen Ян Маен | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «-» | |||||
Афіцыйная мова | нарвэская | ||||
Сталіца | - | ||||
Найбуйнейшы горад | - | ||||
Форма кіраваньня | залежная тэрыторыя Гаральд V Асхільд Хаўан | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
- месца ў сьвеце 375,2 км² нязначны | ||||
Насельніцтва • агульнае (-) • шчыльнасьць |
- месца ў сьвеце 14-18 -/км² | ||||
СУП • агульны (-) • на душу насельніцтва |
- месца ў сьвеце - - | ||||
Валюта | Нарвэская крона (NOK) | ||||
Часавы пас • улетку |
UTC+1 (UTC+1) +1 (UTC+1) | ||||
Незалежнасьць - |
- | ||||
Аўтамабільны знак | - | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .sj | ||||
Тэлефонны код | +- | ||||
Плошча выспы складае 372,5 км², большасьць паверхні – горы (самы высокі пункт: дзейны вулькан Бірынберг (2277 м)). Тут існуюць шматлікія ледавікі. Ян Маен знаходзіцца ў вобласьці палярнага клімату, расьліннасьць пераважна тундравая. Тут знаходзяцца шматлікія калёніі арктычных птушак.
Гісторыя
рэдагавацьВыспа была адкрытая Генры Гудзонам у 1607 годзе, а афіцыйнае адкрыцьцё датуецца 1614 годам, калі тут спыняўся англічанін Ян Маен. У наступныя стагодзьдзі тут знаходзілася база нідэрляндзкіх кітабояў. Штогод сюды прыплывала каля 1000 чалавек. Выспа была пакінутая пасьля таго, як у навакольлі былі зьнішчаны ўсе кіты, і з другой паловы XVII стагодзьдзя выспа заставалася незаселеная, толькі некалькі разоў тут спыняліся караблі. У 1882-1883 гадах тут вяла дасьледаваньні аўстравэнгерская дасьледчая экспэдыцыя, якая займалася вывучэньнем біялёгіі выспы, яе картаграфаваньнем.
У пачатку ХХ стагодзьдзя тут пачалі зьяўляцца нарвэскія паляўнічыя, якія палявалі на палярных лісаў і белых мядзьведзяў, але складаныя ўмовы жыцьця хутка вымусілі іх пакінуць Ян Маен. У 1821 годзе тут узьнікла нарвэская мэтэаралягічная станцыя, а з 1930 году выспа была абвешчаная тэрыторыяй Нарвэгіі. Пад час Другой Сусьветнай вайны на высьпе нямецкія войскі не высадзіліся, і яна, у адрозьненьне ад астатняй часткі Нарвэгіі не трапіла ў акупацыю. У 1941 годзе мэтэастанцыя ўзнавіла сваю працу. У 1943 годзе амэрыканцы пабудавалі ў паўночнай частцы Яна Маена радыёлякацыйную станцыю. Пасьля вайны дзейнасьць на высьпе абмяжоўвалася мэтэаралягічнымі назіраньнямі, але потым узьнікла радыёстанцыя, якая трымала сувязь з рыбацкімі караблямі. У 1959 годзе было прынятае рашэньне пабудаваць на станцыі радыёнавігацыйную станцыю НАТО.