Злоты (па-польску: złoty, скарочана — zł, актуальны код ISO 4217: PLN) — афіцыйная грашовая адзінка Польшчы, складаецца са 100 грошаў.

Злоты
Краіна Польшча
Падзел грош
Код ISO-4217 PLN
Скарачэньне zł — злоты
gr — грош
Сымбаль
Цэнтральны банк Польскі народны банк
Увядзеньне ва ўжытак 11 студзеня 1924
Папярэдняя валюта польская марка
Абменны курс:
(11 красавіка 2009)
4,32 EUR
Галерэя выяваў у Вікісховішчы

Гісторыя злотага

рэдагаваць

Рэч Паспалітая Абодвух Народаў

рэдагаваць

Першапачаткова ў 14 і 15 стагодзьдзях злотым называліся замежныя залатыя дукаты, што траплялі ў абарот Польшчы. Пачаткова яны былі прыроўненыя да 14 грошаў. Ухвала Сэйму 1496 году прызначыла курс злотага роўным 30 срэбным грошам. Аднак з-за рознага зьмяненьня вартасьці залатых і срэбных манэтаў гэты курс доўга не пратрымаўся. Таму злоты застаўся грашова-разьліковай адзінкай, роўнай 30 грошам, якая таксама называлася флярэнам. Дукат атрымаў назву «чырвоны злоты».

Пэўны час злоты заставаўся няіснай рахункавай адзінкай. Упершыню ў манэце ён зьявіўся ў 1663 годзе ў выглядзе тымфу.

У 17 стагодзьдзі чырвоны злоты быў роўны 4—6 злотым. Пад час грашовай рэформы караля Станіслава Панятоўскага злоты стаў адзінкай роўнай 30 грошам. Гэтая вартасьць пратрымалася да канца існаваньня за часамі Варшаўскага Княства і Каралеўства Польскага. Варшаўская мынца выбівала манэты наміналам злоты да 1841 году.

25 красавіка 1924 году дзякуючы праведзенай грашовай рэформе міністрам фінансаў Уладзіславам Грабскім у РП польская марка была заменена на злоты. Новая валюта была прывязаная да золата. Вартасьць 1 злотага была роўная 0,1687 грама золата.

Сярод іншых прапановаў пры выбары назвы былі — «лех» і «пол» (накшталт літа і лата). Але перамагал назва гістарычна зьвязаная з Польшчай.

Нямецкая акупацыя

рэдагаваць

Пад час нямецкай акупацыі Польшчы ў 1939—1944 гадах немцы выпусьцілі ў абарот на землях Генэральнага Губэрнатарства новыя грошы, з той самай назваю — злоты. Перадваенныя польскія банкноты былі ў 1940 годзе замененыя на акупацыйныя. Меўся ліміт абмену адрозны для немцаў, палякаў і жыдоў. Акупацыйныя злотыя выдаваліся праз «Эмісійны банк у Польшчы» зь сядзібаю ў Кракаве. Гэта быў адзіны інстытут ў Трэцім Райху, дзе афіцыйна мелася назва Польшча. Кіраваў банкам Фелікс Млынарскі, перадваенны віцэ-шэф Польскага Банку. Млынарскі таемна супрацоўнічаў з урадам Польшы на эміграцыі. банкоты мелі надпісы па-польску, але не было на іх польскага арла і іншых польскіх сымбаляў. Ад прозьвішча Млынарскага банкноты ў народзе былі названыя «млынаркі».

Пасьля вызваленьня Польшчы ад немцаў у 1944 годзе савецкія ўлады выпусьцілі папяровыя грошы наміналам 1, 2, 5, 10, 20, 50, 100 і 500 zł, а таксама ў 1945 — 1000 zł.

30 кастрычніка 1950 у краіне былі ўведзеныя новыя грошы, якія абменьваліся ў стасунку 100:3 для заробкаў і 100:1 для банкнотаў у абароце і на банкаўскіх рахунках. Манэты мелі вартасьць 1, 2, 5, 10, 20, 50 gr і 1 zł. Банкноты — 2, 5, 10, 20, 50, 100 і 500 zł. Банкноты 2 і 5 zł былі ў 1960 годзе абмененыя на манэты. У 1965 была выведзена з ўжытку банкнота 10 zł. У 1966 выдадзена новая банкнота вартасьцю 1000 zł.

У 1975 адбылася зьмена банкнотаў: на банкнотах замест працоўнага люду зьмясьцілі выбітных дзеячоў Польшчы.

У 1976 дадалася банкнота 200 zł, у 1977 — 2000 zł, а 20 zł была замененая манэтамі. Пад час вайсковага стану ў 1982 з-за інфляцыі надрукавалі банкноты вартасьцю 5000 zł, затое манэты 10 і 20 zł былі замененыя на банкноты ў сувязі з бракам мэталу (біцьцё манэтаў аднавілі ў 1986).

Гіпэрінфляцыя на пераломе 80-х і 90-х сталася вынікам выпуску дадаковых наміналаў — 10 000 zł (1987), 20 000 zł (1989), 50 000 zł (1989), 100 000 zł (1990), 200 000 zł (1989), 500 000 zł (1990), 1 000 000 zł (1991) і 2 000 000 zł (1993).

Інфляцыя, што адбывалася за часамі РПЛ засталася ў «спадчыну» і дэмакратычнай Польшчы. Нацыянальны Банк Польшчы (Narodowy Bank Polski) пастанавіў правесьці дэнамінацыю злотага «ў чатыры нулі» (10 000 PLZ = 1 PLN). Ажыцьцявілі яе 1 студзеня 1995 году. Польская валюта атрымала новы код ISO 4217. Першыя банкноты былі надрукаваныя ў 1994 у Вялікай Брытаніі. Да 31 сьнежня 1996 абмен старых грошай на новыя адбываўся ва ўсіх банкавых установах і гандлёвых кропках краіны.

Ад 1 студзеня 1997 да 31 сьнежня 2010 старыя злотыя магчыма абмяняць толькі ў адмыслова вызначаных банках.

Сучасныя наміналы

рэдагаваць
  • манэты грашовыя: 1 gr, 2 gr, 5 gr, 10 gr, 20 gr, 50 gr
  • манэты златовыя: 1 zł, 2 zł, 5 zł (існуюць шмат калекцыянэрскіх менэт вартасьцю 2 zł, срэбраныя — 10 і 20 zł і залатыя — 100 і 200 zł)
  • банкноты
    • часта ўжываныя: 10, 20, 50, 100 і 200 zł
    • рэдка ўжываныя: 500 zł

Наяўныя абменныя курсы для PLN

Зьвесткі з Yahoo! Finance: AUD CAD CHF EUR GBP HKD JPY USD
Зьвесткі з Investing.com: AUD CAD CHF EUR GBP HKD JPY USD
Зьвесткі з XE.com: AUD CAD CHF EUR GBP HKD JPY USD
Зьвесткі з OANDA.com: AUD CAD CHF EUR GBP HKD JPY USD

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Злотысховішча мультымэдыйных матэрыялаў