Бурундыйскі франк
Бурунды́йскі франк (код ISO 4217: BIF) — афіцыйная валюта Бурундзі. Ён дзеліцца на 100 сантымаў, але на самой справе сантымы ніколі не выкарыстоўваліся. Толькі, калі ў Бурундзі выкарыстоўваўся Франк Бэльгійскага Конга ўжываліся сантымы.
Бурундыйскі франк | |
Краіна | Бурундзі |
---|---|
Падзел | сантым |
Код ISO-4217 | BIF |
Скарачэньне | FBu |
Сымбаль | FBu і FBu |
Цэнтральны банк | Bank of the Republic of Burundi[d] |
Увядзеньне ва ўжытак | 1964 |
Абменны курс: (23 студзеня 2008) | 1137,05 (за 1 даляр ЗША) |
Галерэя выяваў у Вікісховішчы |
Франк ужываўся ў якасьці бурундыйскай валюты з 1916 году, калі Бэльгія атрымала былую нямецкую калёнію. У гэты час Франк Бэльгійскага Конга замяніў Нямецкую Ўсходнеафрыканскую рупію. У Бурундзі валюта Бэльгійскага Конга ўжывалася да 1960 году, калі яе замяніў Руандыйскі і Бурундыйскі франк. Уласная валюта была ўведзеная ў 1964 годзе.
У наш час існуюць пляны ўвядзеньня агульнай валюты: Усходнеафрыканскага шылінга, для пяці краінаў Ўсходнеафрыканскага Зьвязу ў 2009 годзе.