Руандыйскі франк
Руанды́йскі франк (па-француску: Franc rwandais, па-руандыйску: Ifaranga y'u Rwanda), (код ISO 4217: RWF) – афіцыйная валюта Руанды. Часта скарачаецца як RF. Дзеліцца на 100 сантымаў.
Руандыйскі франк | |
Банкнота 100 руандыйскіх франкаў | |
Краіна | Руанда |
---|---|
Падзел | сантым |
Код ISO-4217 | RWF |
Скарачэньне | RF |
Сымбаль | FRw |
Цэнтральны банк | National Bank of Rwanda[d] |
Увядзеньне ва ўжытак | 1964 |
Папярэдняя валюта | Rwanda and Burundi franc[d] |
Абменны курс: (24 студзеня 2008 (Даляр ЗША)) | 540,5 |
Галерэя выяваў у Вікісховішчы |
Франк стаў валютай Руанды ў 1916 годзе, калі Бэльгія атрымала пратэктарат над былой нямецкай калёніяй. У гэты час быў уведзены Франк бэльгійскага Конга для замены Германскай усходнеафрыканскай рупіі. Руанда карысталася валютай Бэльгійскага Конга да 1960 года, калі быў уведзены ў абарачэньне Руандыйскі і Бурундыйскі франк. Уласным франкам краіна пачала карыстацца ў 1964 годзе.
Існуюць пляны па ўвядзеньню агульнай валюты, Усходнеафрыканскага шылінга для пяці краінаў – удзельніц Усходнеафрыканскага Зьвязу ў 2009 годзе.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьРуандыйскі франк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў