Эўрапейская грашовая адзінка

(Перанакіравана з «ЭКЮ»)

Эўрапейская грашовая адзінка (анг. ECUтрансьліт. ЭКЮ) — складаная разьліковая грашовая адзінка краінаў-удзельніц Эўрапейскай супольнасьці, уведзеная ў дзеяньне 13 сакавіка 1979 року. 1 студзеня 1999 року на зьмену ЭКЮ прыйшла грашовая адзінка Эўразьвязуэўра.

Эўрапейская грашовая адзінка
анг. European Currency Unit
Краіна Эўрапейская эканамічная супольнасьць
Код ISO-4217 XEU
Скарачэньне ЭГА
Сымбаль ₠‎
Увядзеньне ва ўжытак 13 красавіка 1979 (45 гадоў таму)
Вывядзеньне з ужытку 31 сьнежня 1998 (25 гадоў таму)
Папярэдняя валюта эўрапейская разьліковая адзінка
Замененая валютай эўра
Абменны курс:
()
кошык 12 валютаў (пасьля 1989 г.)

Мінуўшчына

рэдагаваць

Да ўвядзеньня ЭКЮ ў разьліках выкарыстоўвалася Эўрапейская адзінка разьліку(en), абменны курс якой таксама быў роўны аднаму ЭКЮ. Мінімізацыя ваганьняў курсаў нацыянальных валютаў і ЭКЮ забясьпечвалася мэханізмам валютных курсаў ERM(en). ЭКЮ таксама выкарыстоўваўся ў некаторых міжнародных фінансавых транзакцыях.

Абарачэньне

рэдагаваць

ЭКЮ мела код XEU паводле ISO 4217. Існавала толькі ў безнаяўных разьліках, манэты выпускаліся толькі ў некаторых краінах для прыватнага сэктару.

Суадносіны ЭКЮ да валютаў іншых краінаў вызначаліся сыходзячы з таго, што ЭКЮ служыла абагульненым прадстаўніком кошыку валютаў краінаў ЭЭС.

1 студзеня 1999 ЭКЮ быў заменены на эўра ў суадносінах 1 € = 1 ₠. У адрозьненьне ад ЭКЮ эўра — сапраўдная валюта.

Сымбаль валюты, ₠ (U+20A0), спалучае накладзеныя C і E, якія зьяўляюцца пачатковы літарамі фразы «Эўрапейская супольнасьць» на шматлікіх эўрапейскіх мовах. Аднак гэты сымбаль не атрымаў шырокага распаўсюду, бо мог адлюстроўвацца толькі некаторымі тагачаснымі сыстэмамі, ды і банкі ўвогуле пераважна (як і з усімі іншымі валютамі) ўжывалі код XEU паводле ISO.

Курс, вызначаны паводле кошыка валютаў

рэдагаваць
Прыкладныя кошты нацыянальных валютаў у адносінах да ЭКЮ
Валюта 13.03.1979—
16.09.1984
17.09.1984—
21.09.1989
21.09.1989—
31.12.1998
Бэльгійскі франк 9,64% 8,57% 8,183%
Нямецкая марка 32,98% 32,08% 31,955%
Дацкая крона 3,06% 2,69% 2,653%
Гішпанская пэсэта 4,138%
Францускі франк 19,83% 19,06% 20,316%
Фунт стэрлінгаў 13,34% 14,98% 12,452%
Грэцкая драхма 1,31% 0,437%
Ірляндзкі фунт 1,15% 1,20% 1,086%
Італійская ліра 9,49% 9,98% 7,840%
Люксэмбурзкі франк 0,322%
Нідэрляндзкі гульдэн 10,51% 10,13% 9,98%
Партугальскі эскудо 0,695%

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць