Рэспу́бліка Е́мэн альбо Е́мэн (па-арабску: ٱلْيَمَن‎) — краіна на паўднёвым усходзе Азіі, мяжуе з Саудаўскай Арабіяй і Аманам. На захадзе выходзіць да Чырвонага мора, на поўдні — да Адэнскай затокі Індыйскага акіяну. Працягласьць берагавой лініі складае 2000 км[10]. З тэрыторыі Емэну можна кантраляваць стратэгічна важную ў міжнародным суднаходзтве Баб-эль-Мандэбскую пратоку. Емэну належыць востраў Сакотра, шэраг іншых астравоў у Адэнскай затоцы і Чырвоным моры. Сталіцай ёсьць горад Сана, насельніцтва якога скаладе больш за 2,5 млн чалавек. Іншымі буйнымі местамі ёсьць Адэн (каля 863 тысяч чалавек) і Гадэйда (каля 402 тысяч чалавек), якія маюць марскія порты. Афіцыйнай мовай ёсьць арабская. У рэспубліцы 22 траўня адзначаецца нацыянальнае сьвята, вядомае як Дзень абвяшчэньня Емэнскай Рэспублікі, бо ў гэты дзень у 1990 годзе шляхам добраахвотнага аб’яднаньня Емэнскай Арабскай Рэспублікі і Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Емэн. Нацыянальнай валютай ёсьць емэнскі рыял.

Емэн
па-арабску: الجمهوريّة اليمنية
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн
Аб’яднаная рэспубліка[d][1]
Дата заснаваньня: 1990
Афіцыйная мова: арабская мова[2]
Сталіца: Сана і Адэн
Форма кіраваньня: рэспубліка і прэзыдэнцкая рэспубліка
прэзыдэнт Емэну[d]: Рашад аль-Алімі[d]
прэм’ер-міністар Емэну[d]: Маін Абдулмалік Саід[d]
Заканадаўчы орган: парлямэнт Емэну[d]
Выканаўчы орган: урад Емэну[d]
Плошча:
Насельніцтва:
Валюта: емэнскі рыял[d]
СУП (2022)
па ППЗ: 65,603 млрд $
— 111 месца
па ППЗ на душу насельніцтва: 2 078 $
— 213 месца
намінальны: 28,134 млрд $
— 111 месца
намінальны на душу насельніцтва: 891 $
— 195 месца
Індэкс дэмакратыі: 1,95[6]
Каэфіцыент Джыні: 35,9 ± 0,1[7]
ІРЧП: 0,455[8]
Часавы пас: UTC+03:00 і Азія/Адэн[d][9]
Аўтамабільны знак: YAR
Бок аўтамабільнага руху: праваруч
Дамэн верхняга ўзроўню: .ye
Тэлефонны код: +967
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
yemen.gov.ye

Адміністрацыйна Емэн падзяляецца на 19 правінцыяў. Дваццатай самастойнай адміністрацыйнай адзінкай ёсьць сталіца места Сана. Край ёсьць сябрам Арабскай лігі, Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, Руху недалучэньня і Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва. Емэн належыць да ліку найменей разьвітых краінаў сьвету[11], бо мае шматлікія сур’ёзныя структурныя перашкоды для ўстойлівага разьвіцьця[12]. З 2014 году ў краіне трывае грамадзянскай вайна.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Рэзыдэнцыя Яг’і блізу Саны.

У 1918 годзе па распадзе Асманскай імпэрыі Паўночны Емэн атрымаў незалежнасьць. Улада перайшла да духоўнага і сьвецкага лідэра Поўначы імама Яг’і, якому ў выніку ўзброенай барацьбы супраць нутраных і вонкавых праціўнікаў удалося да сярэдзіны 1920-х гадоў аб’яднаць плямёны Паўночнага Емэну ў дзяржаву з сталіцай у месьце Сана. Яг’я марыў аб стварэньні Вялікага Емэну ад Асыра да Дафару, што ў выніку прывяло яго да канфлікту з Ідрысідамі, Ібн Саудам і брытанцамі, якіе мелі пратэктарат у Адэне[13]. Ідрысіды зьвярнуліся да Ібн Сауда, шукаючы ў яго абароны ад Яг’і. Аднак у 1932 годзе Ідрысіды разарвалі дамову зь Ібн Саудам і вярнуліся да імама Яг’і па дапамогу ўжо супраць самога Ібн Сауда, які пачаў ліквідаваць іхную ўладу і выказаў жаданьне далучыць гэтыя тэрыторыі да сваёй уласнай дзяржавы Саудаўскай Арабіі[14][15]. Імам Яг’я запатрабаваў у Ібн Сауда вярнуць усе тэрыяторыі Ідрысідаў[15]. У тым жа годзе група лібэралаў з Гіджазу ўцякла ў Емэн, дзе аб’ядналася з мэтай зрынуць Ібн Сауда з былога Гашыміцкага каралеўства Гіджаз, якое было скарынае саудаўцамі сямю гадамі раней. Ібн Сауд зьвярнуўся да Брытаніі па дапамогу і брытанскі ўрад высылаў саудыдаў зброю і самалёты[16]. Ібн Сауд здушыў паўстаньне ў Асыры ў 1933 годзе, пасьля чаго Ідрысіды ўцяклі ў Сану[17]. Перамовы паміж імамам Яг’я і Ібн Саудам апынуліся безвыніковымі. Пасьля саудаўска-емэнскай вайны 1934 году Ібн Сауд абвесьціў аб спыненьні агню ў траўні 1934 году[17]. Імам пагадзіўся вызваліць саудаўскіх закладнікаў і перадаць Ідрысідаў пад варту Саудаўскай Арабіі. Да таго ж, Емэн саступіў Арабіі тры правінцыі Наджран, Асыр і Джазан на 20 гадоў[18], а таксама склаў з брытанцамі ўгоду, паводле якой ён прызнаў брытанскі сувэрэнітэт над пратэктаратам Адэн на 40 гадоў[19]. Тым часам у Адэне, які кіраваўся Вялікабрытаніяй, праз росквіт марскога гандлю значна павялічылася арабскае насельніцтва, якое мігравала сюды, каб працаваць у доках. За часам Другой сусьветнай вайны Адэн павялічыў эканамічны рост і стаў другім паводле загружанасьці портам у сьвеце пасьля Нью-Ёрку[20]. Па ўздыме прафэсійных зьвязаў зьвявіліся першыя прыкметы супраціву акупацыі.

У шэрагах некаторых колаў імамату крыялі ідэі арабскага нацыяналізму. Яны бачылі адсутнасьць намаганьняў Яг’і ў мадэрнізацыі краіны. У 1962 годзе Яг’я памёр і сталец заняў ягоны сын. У гэты ж час група вайсковых афіцэраў паспрабавалі захапіць уладу, што выклікала грамадзянскую вайну ў Паўночным Емэне[21]. Раялістаў падтрымлівалі Саудаўская Арабія, Вялікабрытанія і Ярданія, якія ў асноўным рабілі пастаўкі зброі і выдаткоўвалі грошы на фінансавую дапамогу, амаль не разгортваючы вайсковыя сілы. У гэты ж час паўстанцаў падтрымліваў Эгіпет, які ня толькі прадаставіў паўстанцам зброю і фінансавую дапамогу, але таксама накіраваў вялікую вайсковыя сілы да ўдзелу ў баях. Ізраіль таемна пастаўляў зброю раялістам, каб трымаць эгіпецкіх вайскоўцаў занятымі ў Емэне і паменшыць верагоднасьць ініцыяваньня канфлікт на Сынае. Пасьля шасьці гадоў грамадзянскай вайны ў лютым 1968 году паўстанцы перамаглі і ўтварылі Емэнскую Арабскую Рэспубліку[22].

Натхнёныя рэвалюцыяй на поўначы ў Адэне арабскія сілы пачалі рэвалюцыю супраць Вялікабрытаніі. Паўднёвы Емен здабыў незалежнасьць у 1967 годзе пасьля лютай барацьбы супраць брытанскага каляніялізму. З 1970 году ён пачаў называцца Народна-Дэмакратычная Рэспубліка Емэн з сталіцай у месьце Адэн. Гэтая дзяржава абвесьціла аб сваім разьвіцьці па шляху сацыялістычнай арыентацыі. Адносіны паміж дзьвюма емэнскімі дзяржавамі вагаліся аб мірных да варожых. У 1972 годзе паміж дзяржавамі абдылася вайна, якая была спыненая з дапамогай перамоваў пры пасярэдніцтве Лігі арабскіх дзяржаваў, дзе было абвешчана, што аб’яднаньне ў рэшце рэшт адбудзецца. У 1978 годзе прэзыдэнтам ЕАР стаў Алі Абдула Салег[23]. Тым ня менш, у 1979 годзе баі паміж дзяржавамі аднавіліся[23]. У 1990 годзе ўрады дзьвюх краінаў, нарэшце, дасягнулі поўнага пагадненьня аб аб’яднаньні Емэну, што і адбылося 22 траўня 1990 году. Пасаду прэзыдэнту заняў кіраўнік ЕАР Салег[23], а былы прэзыдэнт НДРЕ Алі Салім аль-Бэйд стаў віцэ-прэзыдэнтам аб’яднанае краіны[23]. Быў сфармаваны адзіны парлямэнт і ўзгодненая канстытуцыя адзінства[23]. На парлямэнцкіх выбарах 1993 году, першых пасьля аб’яднаньня, Усеагульны народны кангрэс атрымаў абсалютную большасьць галасоў, здабыўшы 122 месцы з 301 агулам[24]. Пры адсутнасьці моцных дзяржаўных інстытуцыяй палітыка ў Емэне ўяўляла сабой дэ-факта форму сумеснага кіраваньня, дзе існаваў некаторы балянс сілаў паміж канкуруючымі племяннымі, рэгіянальнымі, рэлігійнымі і палітычнымі групамі[25]. Непаразуменьні, якія захоўваліся паміж кіраўнікамі былых частак Емэну прывялі ў траўні 1994 году да грамадзянскае вайны, у якой Сана ў пачатку ліпеня атрымала пераканаўчую перамогу, а лідэрам паўднёваемэнскіх сэпаратыстаў давялося зьбегчы за мяжу. У 2002 годзе яны былі амніставаныя.

Рэвалюцыя 2011 году ў Емэне рушыла ўсьлед за іншымі масавымі пратэстамі Арабскае вясны ў пачатку 2011 году. Першапачаткова паўстаньне было супраць беспрацоўя, эканамічных умоваў і карупцыі, а таксама супраць прапановаў ураду зьмяніць канстытуцыю Емэна, каб сын Салега мог атрымаць у спадчыну пасаду прэзыдэнта. З 2014 году ў краіне пачалася грамадзянская вайна і далейшая саудаўскае ўварваньне ў Емэн. 4 сьнежня 2017 году зрынуты былы прэзыдэнт Алі Абдула Салег, абвінавачаны ў здрадзе, быў забіты хусітамі падчас спробы ўцячы з Саны.

Палітыка

рэдагаваць
 
Былы прэзыдэнт Емэну Алі Абдула Салег, які кіраваў кранай шмат дзесяцігодзьдзяў.

Емэн ёсьць прэзыдэнцкай рэспублікай. Канстытуцыя, зацьверджаная 21 траўня 1990 году на паасобных паседжаньнях Заканадаўчай рады ЕАР і Вярхоўнай народнай рады НДРЕ, набыла моц у сілу ў траўні 1991 году. У лютым 2001 году адбыўся ўсенародны рэфэрэндум, на якім былі ўхваленыя папраўкі да канстытуцыі, накіраваныя на ўмацаваньне асабістай улады прэзыдэнта Емэну. Тэрмін ягоных паўнамоцтваў павялічыўся да 7 гадоў (раней — пяць). Паводле канстытуцыі, дзяржаўнай рэлігіяй ёсьць іслам, а шарыят ёсьць крыніцай заканадаўства. У верасьні 2007 году пры падтрымцы 77,17% выбарнікаў перавыбраны на новы тэрмін падчас прамых выбараў на альтэрнатыўнай аснове. Адзіны кандыдат ад апазыцыйнага блёку «Аблічча Муштарак» Файсал Бэн Шамлан атрымаў 21,82% галасоў. Цяперашнім прэзыдэнтам краіны з 2012 году ёсьць Абд-Рабу Мансур Аль-Гадзі.

Найвышэйшым заканадаўчым органам ёсьць Палата дэпутатаў, якая абіраецца на 6 гадоў і складаецца з 301 сябра. Цяперашні склад парлямэнту абраны 27 красавіка 2003 году на шматпартыйнай аснове. Месцы разьмяркаваліяс наступным чынам, то бок кіроўная партыя УНК — 229 месцаў (76%), «Іслаг» — 46, ЕСП — 7, Насэрысцкая партыя — 3, партыя «Баас» — 2, незалежныя кандыдаты — 14. Маршалкам парлямэнту ў лютым 2008 абраны сябра УНК Яг’я Алі Ар-Раі. Наступныя выбары павінны былі адбыцца ў красавіку 2009 году, аднак праз шэраг рэвалюцыяў, вайсковых пераваротаў і грамадзянскай вайны выбары з 2003 году больш не праводзіліся.

У адпаведнасьці з рашэньнем лютаўскага рэфэрэндуму 2001 году кансультацыйная рада (Рада Шуры) зьмяніла свой статус, атрымаўшы некаторыя паўнамоцтвы ў галіне заканадаўства. Яна складаецца з 111 сябра, прызначаных на прэзыдэнцкі ўказ. Паводле сутнасьці кансультацыйная рада ёсьць другой палатай парлямэнту і ўпаўнаважаная (разам з Палатай дэпутатаў) прымаць рашэньні паводле пытаньнях, датычных плянаў разьвіцьця краіны, зацьвярджэньня важных міжнародных дамоваў і гэтак далей. У красавіку 2007 году быў сфармаваны новы склад Рады міністраў на чале з прэм’ер-міністрам Алі Мугамадам Аль-Муджаварам(en).

У артыкуле нумар 144 канстытуцыі Емэнскай Рэспублікі прадугледжаны прынцып мясцовага самакіраваньня, у адпаведнасьці зь якім кожная адміністрацыйная адзінка валодае адноснай самастойнасьцю і павінна быць прадстаўленая Мясцовай радай (абіраецца прамым і роўным галасаваньнем). На выбарах у мясцовыя рады, якія адбыліся ўвосені 2006 году УНК атрымаў 74% галасоў. У адпаведнасьці з артыкулам нумар 5 канстытуцыі ў краіне дзейнічае шматпартыйная сыстэма. Налічваецца больш за 30 палітычных партыяў і рухаў, хоць афіцыйна зарэгістравана толькі 19. Кіроўнай партыяй ёсьць Ўсеагульны народны кангрэс (УНК), створаны 24 жніўня 1982 году.

Да ліку апазыцыйных сілаў адносяцца блёк «Ліка муштарак», які аб’яднаў «Іслаг(ru)» (партыя ісламісцкага кшталту, заснаваная 13 верасьня 1990 году прадстаўнікамі «Братоў-мусульманаў»), Емэнская сацыялістычная партая, Насэрысцкая партая, Партая арабскага сацыялістычнага адраджэньня «Баас», Партая Аль-Хак, Зьвяз народных сілаў, Емэнскі юніянісцкі блёк, Лібэральная канстытуцыйнуая партая, Лігу сыноў Емэну і іншыя.

У 2007 годзе і ў пачатку 2008 году па паўднёвых правінцыях краіны пракацілася хваля масавых хваляваньняў, пры разгоне якіх загінулі дзясяткі чалавек. Узмацніліся рознагалосьсі ўладаў зь Емэнскай сацпартыяй, якую ўрад вінаваціць у распальваньні сэпаратысцкіх настрояў на поўдні. Лінія нацэленая на ўмацаваньне аўтарытарнага характару ўлады, якая праводзіцца рэжымам пры абвяшчэньні афіцыйнага курсу на дэмакратызацыю, разьвіцьцё інстытуцыяў грамадзянскай супольнасьці. Пры падтрымцы ЗША ў краіне праводзілася кампанія па выяўленьні і нэўтралізацыі суполак «Аль-Каіды». У ліпені 2007 году ў выніку тэрарыстычнага акту ў правінцыі Марыб, адказнасьць за які ўлады ўсклалі на «Аль-Каіду», загінулі 10 чалавек (у тым ліку 8 гішпанскіх турыстаў і 2 емэнцы).

На сёньня Емэн фактычна разьядананы на некалькі тэрыторыяў. Урад кантралюе большую частку краіны, аднак сталіцу Сану і рэгіёны вакол яе кантралююца паўстанцамі-хусітамі. Таксама ў краіне дзейнічаюць ісламісцкія тэрарыстычныя групоўкі.

Эканоміка

рэдагаваць

Паводле стану на 2013 год Емэн меў СУП, разьлічаны паводле парытэту пакупніцкай здольнасьці, роўны 61,63 млрд даляраў ЗША з прыбыткам на душу насельніцтва ў 2500 даляраў. Найбуйнейшай галіной эканомікі ёсьць паслугі (61,4% СУП), за ёй ідуць прамысловасьць (30,9%) і сельская гаспадарка (7,7%). Зь іх здабыча нафты складае каля 25% СУП і 63% прыбыткаў урада. З таго часу, СУП краіны скараціўся празь несканчоную грамадзянскую вайну, якая трывае з 2014 году.

Сельская гаспадарка

рэдагаваць
 
Вырошчваньне кавы ў Емэне.

Асноўнымі сельскагаспадарчымі таварамі, якія вырабляюцца ў краіне, ёсьць збожжа, гародніна, садавіна, бабовыя, ката, кава, бавоўна, малочныя прадукты, рыба, мяса. Большасьць емэнцаў занятая ў сельскай гаспадарцы. Аднак роля сельскагаспадарчага сэктару абмежаваная праз адносна нізкую долю гэтага сэктару ў СУП краіны і вялікай долі хатніх гаспадарак у Емэне (97%), якія купляюць прадукты харчаваньня[26]. Сорга ёсьць самай распаўсюджанай культура. Вырошчваюць таксама бавоўну і шмат пладовых дрэваў, найбольш каштоўным зь якіх ёсьць манга. Вялікай праблемай у Емэне ёсьць вырошчваньне каты, псыхаактыўнай расьліны, якая вылучае стымулятар пры жаваньні. Некаторыя сельскагаспадарчыя мэтады прыводзяць да высушваньня водных аб’ектаў і выцісківаюць жыцьцёва важныя культуры, што прыводзіць да росту цэн на прадукты харчаваньня. Рост коштаў, у сваю чаргу, штурхнае краіну да яшчэ большай беднасьці[27]. Мясцовыя ўлады на поўначы краіны робяць высілкі з мэтай замяніць палі кату на плянтацыі кавы[28].

Прамысловасьць

рэдагаваць

Прамысловы сэктар Емэну засяроджаны на здабычы сырой нафты і нафтаперапрацоўцы, харчовай прамысловасьці, рамёствах, дробнай вытворчасьці баваўняных тэкстыльных і скураных вырабаў, вырабаў з алюміну, камэрцыйнага рамонту караблёў, вытворчасьці цэмэнту. У 2013 годзе тэмп росту прамысловай вытворчасьці ў Емэне склаў 4,8%. Край мае вялікія знойдзеныя заклады прыроднага газу[29]. Першы ў Емэне завод па вытворчасьці звадкаванага прыроднага газу пачаў працаваць у кастрычніку 2009 году.

Дэмаграфія

рэдагаваць

Паводле ацэнак на 2018 год, насельніцтва Емэну складае 28 мільёнаў[30], пры гэтым 46% насельніцтва мае 15 ці менш гадоў. Людзей старэйшых за 65 гадоў налічваецца толькі 2,7%. У 1950 годзе ўва абодвух Емэнах налічвалася ўсяго 4,3 мільёны чалавек[31][32]. Паводле ацэнак, да 2050 году колькасьць насельніцтва павялічыцца прыкладна да 60 мільёнаў чалавек[33]. Насельніцтва Саны хутка павялічылася, з прыкладна 55 тысячаў у 1978 годзе да амаль 2 мільёнаў чалавек на пачатак XXI стагодзьдзя.

Этнічныя групы

рэдагаваць
 
Этнічная мапа Емэну па стане на 2002 год.

Емэнцы пераважна ёсьць арабамі, але маецца колькі групаў афра-арабаў, выхадцаў з Паўднёвай Азіі і эўрапейцы[34]. Емэн ёсьць пераважна племянным грамадзтвам[35]. Як то ў паўночных, горных рэгіёнах краіны налічваецца каля 400 плямёнаў заідаў[36]. У гарадзкіх рэгіёнах, як то Аль-Агдам, таксама існуюць спадчынныя каставыя групы[37]. Маюцца емэнцы пэрсыдзкага паходжаньня. Паводле Мукадасі, пэрсы складалі большасьць насельніцтва Адэна ў Х стагодзьдзі[38][39]. Емэнскія габрэі калісьці складалі значную меншасьць у Емэне з культурай, адрознай ад іншых габрэйскіх суполак сьвету[40]. Большасьць зь іх эмігравала ў Ізраіль у сярэдзіне XX стагодзьдзя пасьля некалькіх арабска-ізраільскіх войнаў[41]. Прыкладна 100 тысяч чалавек індыйскага паходжаньня сканцэнтраваныя ў паўднёвай частцы краіны, вакол Адэна, Мукалы, Шыгра, Лагаджы, Мокі і Гадэіды[42]. Частка інданэзійцаў, малазійцаў і сынгапурцаў арабскага паходжаньня належаць да народнасьці гадрамі, якія паходзяць з паўднёвага Емэну з узьбярэжнага рэгіёну Гадрамаўт[43]. Сёньня ў Сынгапуры налічваецца амаль 10 тысяч гадрамі[44]. Гадрамі мігравалі ў Паўднёва-Ўсходнюю Азію, Усходнюю Афрыку і на Індыйскі субкантынэнт. Емэнская народнасьць макілы яшчэ ў Сярэднявеччы масава мігравала на поўнач Афрыкі, туды дзе сёньня месьцяцца Маўрытанія, Марока і Альжыр[45].

Емэнская дыяспара ў значнай ступені засяроджаная ў суседняй Саудаўскай Арабіі, дзе жыва ад 800 тысяч да 1 мільёну емэнцаў[46].

Дзяржаўнай рэлігіяй ёсьць іслам. Па канфэсійнай прыкмеце насельніцтва падзяляецца ў асноўным на дзьве прыблізна роўныя па колькасьці групы: сунітаў шафііцкага кшталту і шыітаў-зэйдытаў (якія не прызнаюць шыіцкіх імамаў). Існуюць таксама суполкі ісмаілітаў і юдэяў. У краіне дзейнічаюць строгія рэлігійныя законы, уключаючы забарону на ўжываньне алькагольных напояў і сьвініны.

  1. ^ а б в http://www.yemen-nic.info/contents/laws_ye/detail.php?ID=18865
  2. ^ а б в 2 // Constitution of Yemen
  3. ^ World Atlas of Oil and Gas Basins — С. 206. — ISBN 1-4443-9005-8
  4. ^ Al-Akily S. A., Bamashmus M. A. Causes of Blindness among Adult Yemenis: A Hospital-based Study (анг.) // Middle East Afr. J. Ophthalmol.Medknow, 2008. — Vol. 15, Iss. 1. — P. 3—6. — ISSN 0974-9233; 0975-1599doi:10.4103/0974-9233.53367PMID:20379421
  5. ^ а б база зьвестак Сусьветнага банкуСусьветны банк.
  6. ^ а б 2021 Democracy Index (анг.)EIU, 2022.
  7. ^ а б http://data.albankaldawli.org/indicator/SI.POV.GINI?page=2
  8. ^ а б Human Development ReportПраграма разьвіцьця ААН, 2022.
  9. ^ а б https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/asia
  10. ^ McLaughlin, Daniel (1 February 2008). «Yemen». Bradt Travel Guides. — С. 3. — ISBN 978-1-84162-212-5.
  11. ^ «LDCs at a Glance». Economic Analysis & Policy Division. United Nations.
  12. ^ «Least Developed Countries (LDCs)». Economic Analysis & Policy Division. United Nations.
  13. ^ Massimiliano Fiore (2010). «Anglo-Italian Relations in the Middle East, 1922—1940». Ashgate Publishing, Ltd. — С. 21. — ISBN 978-0-7546-9747-3.
  14. ^ Madawi al-Rasheed (2002). «A History of Saudi Arabia». Cambridge University Press. — С. 101. — ISBN 0-521-64412-7.
  15. ^ а б Bernard Reich (1990). «Political Leaders of the Contemporary Middle East and North Africa: A Biographical Dictionary». Greenwood Publishing Group. — С. 509. — ISBN 978-0-313-26213-5.
  16. ^ Madawi al-Rasheed (April 2010). «A History of Saudi Arabia». Cambridge University Press. — С. 97. — ISBN 978-0-521-76128-4.
  17. ^ а б Madawi al-Rasheed (April 2010). «A History of Saudi Arabia». Cambridge University Press. — С. 97. — ISBN 978-0-521-76128-4.
  18. ^ Raymond A. Hinnebusch; Anoushiravan Ehteshami (2002). «The Foreign Policies of Middle East States». Lynne Rienner Publishers. — С. 262. — ISBN 1-58826-020-8.
  19. ^ Glen Balfour-Paul (1994). «The End of Empire in the Middle East: Britain’s Relinquishment of Power in Her Last Three Arab Dependencies». Cambridge University Press. — С. 60. — ISBN 0-521-46636-9.
  20. ^ Kiren Aziz Chaudhry. «The Price of Wealth: Economies and Institutions in the Middle East». — С. 117.
  21. ^ F. Gregory Gause (1990). «Saudi-Yemeni Relations: Domestic Structures and Foreign Influence». Columbia University Press. — С. 60. — ISBN 978-0-231-07044-7.
  22. ^ Dresch, Paul (2000). «A History of Modern Yemen». Cambridge University Press. — С. 115. — ISBN 978-0-521-79482-4.
  23. ^ а б в г д «Yemen profile (timeline)». BBC.
  24. ^ Nohlen, Dieter; Grotz, Florian; Hartmann, Christof, eds. (2001). «Elections in Asia: A data handbook, Volume I». Oxford: Oxford University Press. — С. 309—310. — ISBN 978-0-19-924958-9.
  25. ^ Ginny Hill; Peter Salisbury; Léonie Northedge; Jane Kinninmont (2013). «Yemen: Corruption, Capital Flight and Global Drivers of Conflict». Chatham House.
  26. ^ Breisinger, C., Diao, X., Collion, M. H., & Rondot, P. (2011). «Impacts of the triple global crisis on growth and poverty: The case of Yemen». Development Policy Review. 29 (2). — С. 155—184
  27. ^ Adam Heffez (23 July 2013). «Water Problem due to cultivation of Qat». Foreign Affairs.
  28. ^ «Entrepreneur tries to get Yemenis buzzing about coffee, not qat». CSMonitor.
  29. ^ «Yemen». Encyclopaedia Britannica.
  30. ^ «Overall total population. World Population Prospects: The 2019 Revision». United Nations Department of Economic and Social Affairs.
  31. ^ «The General Census of Population 2004». Sabanews.
  32. ^ «The population explosion on Europe’s doorstep». Times.
  33. ^ «Yemen: Government planning to curb population growth». IRIN Middle East.
  34. ^ «Yemen». Central Intelligence Agency.
  35. ^ Flamand, Annasofie; Macleod, Hugh (5 December 2009). «The children of Yemen’s tribal war». The Herald Scotland.
  36. ^ Pike, John (5 July 2011). «Zaydi Islam». Global Security.
  37. ^ Lehmann, Hermann (1954). «Distribution of the sickle cell trait». Eugenics Review. 46 (2): 101—121. PMC 2973326. PMID 21260667.
  38. ^ Lawrence G. Potter (2009). «The Persian Gulf in History». — С. 7. — ISBN 978-0-230-61845-9.
  39. ^ Pirouz Mojtahed-Zadeh (2013). «Security and Territoriality in the Persian Gulf: A Maritime Political Geography». — С. 64. — ISBN 978-1-136-81717-5.
  40. ^ «Yemen». Jewish Virtual Library.
  41. ^ «The Jews of Yemen». Jewish Virtual Library.
  42. ^ «Indian Diaspora in Yemen». Indian Embassy in Sanaa.
  43. ^ «The world’s successful diasporas». Management Today.
  44. ^ Ameen Ali Talib (November 1995). «Hadramis in Singapore». Al-Bab.
  45. ^ «Mauritania — Arab invasions». Library of Congress Country Studies.
  46. ^ Black, Ian (2 April 2013). «Saudi Arabia expels thousands of Yemeni workers». The Guardian.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць