ISO 3166 — міжнародны стандарт ISO, які вызначае кодавыя пазначэньні дзяржаваў і залежных тэрыторыяў, а таксама асноўных адміністрацыйных утварэньняў усярэдзіне дзяржаваў. Складаецца з наступных частак:

  • ISO 3166-1 — коды дзяржаваў і залежных тэрыторыяў
    • ISO 3166-1 alpha-2 — дзьвюхлітарныя
    • ISO 3166-1 alpha-3 — трохлітарныя
    • ISO 3166-1 numeric — лічбавыя
  • ISO 3166-2 — коды адміністрацыйных утварэньняў усярэдзіне дзяржаваў (вобласьці, штаты, правінцыі і да т. п.)
  • ISO 3166-3 — коды ўжо неіснуючых дзяржаваў (аб’яднаньне, падзел, зьмена назвы і да т. п.)

Дзьвюхлітарныя коды ISO 3166-1 alpha-2 выкарыстоўваюцца ICANN для прысваеньня нацыянальных дамэнных імёнаў верхняга ўзроўню.

Сьпіс ISO 3166-1

рэдагаваць

База зьвестак дзьвюхлітарных дамэнаў верхняга ўзроўню па кодах краін складаецца на аснове сьпісу краін, распрацаванага ISO 3166 Maintenance Agency. IANA стварае новы ccTLD толькі пасьля таго, як яго код зьяўляецца ў сьпісе ISO 3166-1.

Гэты сьпіс шырока выкарыстоўваецца і ў іншых мэтах, бо для працэдуры адбору краін для яго выкарыстоўваюцца палітычна нэўтральныя прынцыпы.

Сьпіс ISO 3166-2

рэдагаваць

ISO 3166-2 займаецца адміністрацыйнымі адзінкамі другога ўзроўню. Чалябінская вобласьць Расеі, напрыклад, пазначаецца RU-CHE.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць