Сан-Марына
Сан-Марына італ. Serenissima Repubblica di San Marino | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Libertas | |||||
Дзяржаўны гімн «Inno Nazionale della Repubblica» | |||||
![]() | |||||
Афіцыйная мова | італьянская | ||||
Сталіца | Сан-Марына | ||||
Найбуйнейшы горад | Сэравале | ||||
Форма кіраваньня | Рэспубліка Алясандра Кардэлі Мірка Дальчыні | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
223-е месца ў сьвеце 61 км² нязначны | ||||
Насельніцтва • агульнае (2013) • шчыльнасьць |
219-е месца ў сьвеце 33 540[1] 481/км² | ||||
СУП • агульны (2001) • на душу насельніцтва |
195-е месца ў сьвеце $904 млн $34 600 | ||||
Валюта | Эўра (EUR )
| ||||
Часавы пас • улетку |
CET (UTC+1) СEST (UTC+2) | ||||
Незалежнасьць | 3 верасьня 301 | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .sm | ||||
Тэлефонны код | +378 |
Сьвятле́йшая рэспу́бліка Сан-Мары́на (па-італьянску: Serenissima Repubblica di San Marino) — краіна ў Паўднёвай Эўропе, з усіх бакоў абкружаная Італіяй. Краіна разьмяшчаецца на паўночна-ўсходнім схіле Апэнінскіх гор. Плошча складае 61 км², насельніцтва налічвае каля 30 тыс. чалавек. Сталіцай зьяўляецца горад Сан-Марына. Сан-Марына самая малая краіна ў Савеце Эўропы па колькасьці насельніцтва.
Сан-Марына — самая старажытная незалежная краіна ў сьвеце. Яна была заснаваная 3 верасьня 301 году каменячосам Марынусам з Арбы. Сан-Марына кіруецца па Leges Statutae Republicae Sancti Marini — шасьцю зборнікамі законаў, напісанымі на лаціне ў XVI стагодзьдзі.
У наш час эканоміка краіны заснаваная на фінансавым сэктары, прамысловасьці, сфэры паслугаў і турызме. Сан-Марына лічыцца адной з самых заможных краінаў у сьвеце паводле паказчыку сукупнага унутранага прыбытку на чалавека, а таксама зьяўляецца адным з самых разьвітых рэгіёнаў Эўропы. Эканоміка адрозьніваецца высокай стабільнасьцю з адным з самым нізкім узроўнем беспрацоўя ў Эўропе, а таксама адсутнасьцю зьнешняй запазычанасьці краіны і наяўнасьцю прафіцыту.
ГісторыяРэдагаваць
Узьнікненьне Сан-Марына адносяць да 301 году. Паводле паданьня, Сан-Марына заснавана каменячосам, хрысьціянінам Марына, уцекачом з Далмацыі ад рэлігійных перасьледаў Дыяклетыяна (пазьней Марына быў прылічаны да ліку сьвятых, адтуль прыстаўка «Сан»), заснаваў рэлігійны ордэн на гары Тытан. Падчас набегаў варварскіх плямёнаў на Рым узьніклая ў пячоры ў гары Тытана хрысьціянская супольнасьць ўмацавала схілы гэтай гары мурамі і валамі. Пазьней Сан-Марына ўваходзіла ў Равэнскі экзархат і Лянгабардзкае каралеўства. Сан-Марына лічыцца найстаражытнейшай з сучасных дзяржаваў Эўропы.
Упершыню назва «Сьвятлейшая Рэспубліка Сан-Марына» зьяўляецца ў дакумэнтах X стагодзьдзя. Да атрыманьня незалежнасьці ў 855 г. знаходзілася пад пратэктаратам суседняга герцагства Урбіна. У XI—XIII стагодзьдзях уладаньні рэспублікі пашырыліся за конт купленых ці далучаных суседніх участкаў зямлі. У 1295—1302 гг. склаўся рэспубліканскі лад. У 1263 быў створаны першы Статут, які ў 1797 быў прызнаны Напалеонам, а ў 1815 — Венскім кангрэсам. У XV стагодзьдзі да Сан-Марына быў далучаны замак Ф’ёрэнтына і шэраг паселішчаў. У 1739 Сан-Марына было акупавана папскімі войскамі, аднак у 1740 Папа Клімэнт XII прызнаў незалежнасьць рэспублікі. У XIX стагодзьдзі Сан-Марына часта было прытулкам італьянскім рэвалюцыянэрам, у тым ліку карбанарыям, у 1849 г. тут знайшоў прытулак Джузэпэ Гарыбальдзі, які адыходзіў са сваім атрадам з Рымскай рэспублікі пад націскам аўстрыйскіх і папскіх войскаў.
Пасьля ўтварэньня адзінай Італьянскай дзяржавы (1861) Сан-Марына ў 1862 заключыла з Італіяй дамову пра сяброўства і добрасуседзкія адносіны (пацьверджаная ў 1872, 1897 і 1953 гадох). У 1909 уведзена ўсеагульнае выбарчае права для мужчынаў (для жанчынаў — у 1960).
У Першай сусьветнай вайне (1914—1918) Сан-Марына выступіла на баку Антанты, надаўшы 15 жаўнераў. З прыходам у Італіі да ўлады фашыстаў (1922) у Сан-Марына таксама актывізаваліся фашысцкія элемэнты, якія захапілі ўладу ў 1923. Фашысты пачалі наступ на дэмакратычныя інстытуты. У час Другой сусьветнай войны (1939—1945) Сан-Марына абвясьціла нэўтралітэт, тым ня менш, у чэрвені 1944 тэрыторыя дзяржавы бамбардавалася англа-амэрыканскай авіяцыяй, а ў верасьні 1944 акупавана нямецкімі войскамі.
Пасьля вайны Сан-Марына стала значным цэнтрам міжнароднага турызму. На парлямэнцкіх выбарах 1945 перамог блёк антыфашысцкіх партыяў, да 1957 большасьць у парлямэнце належала кааліцыі левых партыяў, якая ўзначальваецца камуністамі (Сан-Марынская камуністычная партыя, заснаваная ў 1921) і сацыялістамі (Сан-Марынская сацыялістычная партыя, заснаваная ў 1903). У гэтыя гады былі нацыяналізаваныя некаторыя прадпрыемствы. У кастрычніку 1957 італьянскія кіроўныя колы арганізавалі блякаду Сан-Марына, зь іх дапамогай правыя сілы ажыцьцявілі дзяржаўны пераварот. Кампартыя і Сацыялістычная партыя былі адхілены ад кіраваньня. З 1957 ва ўлады — кааліцыйныя ўрады, якія ўзначальваюцца Хрысьціянска-дэмакратычнай партыяй (ХДП; заснавана ў 1948); пасьля парлямэнцкіх выбараў 1974 сфармаваны ўрад з прадстаўнікоў ХДП і сацыялістаў.
КультураРэдагаваць
Галоўнымі культурнымі славутасьцямі Сан-Марына зьяўляюцца тры вежы, якія разьмешчаны на трох піках Монтэ-Тытана ў сталіцы. Яны намаляваныя як на сьцягу краіны, гэтак і на ейным гербе. Вежы маюць наступныя назовы: Гуаіта, найстарэйшая з трох, была пабудавана яшчэ XI стагодзьдзі; Чэста, якая разьмешчана на самай высокай кропцы Монтэ-Тытана, пабудавана ў XIII стагодзьдзі; Мантале, якая ўсё яшчэ знаходзіцца ў прыватнай уласнасьці, была пабудавана XIV стагодзьдзі.
Гістарычны цэнтар Сан-Марына й гара Монтэ-Тытана зь ліпеня 2008 году зьяўляюцца аб’ектам Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО[2]. З 1985 году ў Сан-Марына функцыянуе ўнівэрсытэт. З 1983 году ў Сан-Марына была адкрыта Міжнародная акадэмія навук Сан-Марына.
Акрамя таго вядомы на ўвесь сьвет сан-марынскі торт Torta Di Tre Monti («торт з трох вежаў»), які складаецца са слаістых вафельных плястынаў, аздобленых шакалядам.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Афіцыйная ацэнка насельніцтва
- ^ San Marino Historic Centre and Mount Titano. UNESCO World Heritage Centre
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Сан-Марына — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў