Танзанійскі шылінг
Танзані́йскі шы́лінг (на суахілі: і па-ангельску: shilling код ISO 4217: TZS) — афіцыйная валюта Танзаніі з 1966 году. Шылінг дзеліцца на 100 сэнці. Разам з шылінгам у краіне папулярнай валютай зьяўляецца амэрыканскі даляр.
Танзанійскі шылінг | |
![]() | |
Краіна | Танзанія |
---|---|
Падзел | сэнці |
Код ISO-4217 | TZS |
СкарачэньнеРэдагаваць
Звычайна Танзанійскі шылінг пішуць у форме х/у, дзе х — азначае шылінга, а у — сэнці. Знак роўнасьці ці рыска азначае нуль. Напрыклад, 50 сэнці пішуць «=/50», ці «-/50», а 100 шылінгаў пішуць «100/=», ці «100/-».
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Танзанійскі шылінг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў