Камэрун
Камэру́н (па-француску: Cameroun, па-ангельску: Cameroon), Рэспубліка Камэрун — краіна ў Цэнтральнай Афрыцы, мае выхад да Гвінэйскай затокі. Мяжуе зь Нігерыяй, Чадам, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікай, Габонам, Гвінэяй і Рэспублікай Конга.
Камэрун République du Cameroun | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Paix, Travail, Patrie» («Мір, праца, Бацькаўшчына») | |||||
Дзяржаўны гімн: «Ô Cameroun, Berceau de nos Ancêtres» | |||||
Афіцыйная мова | француская, ангельская | ||||
Сталіца | Яундэ | ||||
Найбуйнейшы горад | Дуала | ||||
Форма кіраваньня | рэспубліка Поль Бія Філемон Янг | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
53-е месца ў сьвеце 475 442 км² 1,3 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
58-е месца ў сьвеце 18 879 301 39,7/км² | ||||
СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
84 месца ў сьвеце $41,467 млрд $2139 | ||||
Валюта | Франк КФА (XAF) | ||||
Часавы пас | WAT (UTC+1) | ||||
Незалежнасьць — ад Францыі і Вялікабрытаніі |
1 студзеня 1960 і 1 кастрычніка 1961 | ||||
Аўтамабільны знак | CM | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .cm | ||||
Тэлефонны код | +237 | ||||
Гісторыя
рэдагавацьУ выніку Вэрсальскай дамовы тэрыторыя Камэруну была падзеленая паміж Вялікабрытаніяй і Францыяй.
Камэрун атрымаў незалежнасьць 1 студзеня 1960 году, першым прэзыдэнтам стаў Ахмаду Ахіджа, лідэр Камэрунскага саюзу.
У выніку рэфэрэндума 20 траўня 1972 году Камэрун з фэдэратыўнай распублікі пераўтварыўся ва ўнітарную.
Палітыка
рэдагавацьКамэрун — дэмакратычная рэспубліка з шматпартыйнай выбарчай палітычнай сыстэмай. Сучасная канстытуцыя была прынятая ў 1972 годзе, былі ўнесеныя папраўкі ў 1995 годзе. Заканадаўчай ўладай зьяўляецца Народны Сход, 180 удзельнікаў якога выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін. Ён зьбіраецца тры разы на год. Кіраўніком дзяржавы зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца на 7 гадоў. Прэзыдэнт мае значную ўладу: можа самастойна фармаваць урад, назначаць кіраўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў і г. д. Папраўка 1995 году зацьвярджае стварэньне стоасабовага сэнату, але да нашых дзён ён так і ня створаны. Выканаўчую ўладу прадстаўляе ўрад, начале з прэм’ер-міністрам, які назначаецца прэзыдэнтам.
Кіруючай партыяй з 1961 году зьяўляецца «Дэмакратычнае аб’яднаньне камэрунскага народа».
Адміністрацыйны падзел
рэдагавацьКамэрун дзеліцца на 10 правінцыяў:
Правінцыя | Цэнтар | Плошча, км² | Насельніцтва(2007), чал. |
---|---|---|---|
Адамава | Нгаўндэрэ | 63 691 | 838 689 |
Усходняя | Бертуа | 109 011 | 875 949 |
Заходняя | Бафусам | 13 872 | 2 269 136 |
Літарал | Дуала | 20 239 | 2 294 540 |
Паўночная | Гаруа | 65 576 | 1 409 445 |
Паўночная Ўскрайняя | Маруа | 34 246 | 3 142 883 |
Паўночна-Заходняя | Баменда | 17 810 | 2 095 538 |
Цэнтральная | Яундэ | 68 926 | 2 797 212 |
Паўднёва-Заходняя | Буэа | 24 471 | 1 419 269 |
Паўднёвая | Эбалова | 47 110 | 633 082 |
Геаграфія
рэдагавацьПаверхня Камэруну на ўзьбярэжжы раўнінная, далей ў глыб краіны паступова павышаецца і пераходзіць у Камэрунскія горы.
Асноўныя рэкі: Рыа дэль-Рэй, Меме, Мунга, Бімбія.
Клімат — трапічны, сьпякотны. Год падзяляецца на 4 часткі: пэрыяд моцных дажджоў, самай нізкай тэмпэратуры (зь ліпеня да жніўня), пэрыяд навальніц і тарнада (верасень — кастрычнік), пэрыяд непрацяглых ліўняў (лістапад — люты), пэрыяд частных грозаў і самай высокай тэмпэратуры году (сакавік — травень). У самыя халодныя месяцы (з чэрвеня да жніўня) сярэдняя тэмпэратура 22,6°С, у самы цёплы (сакавік) 26,5°С. Большая частка паверхні краіны — гэта густыя трапічныя лясы з разнастайным жывёльным і расьлінным сьветам.
Дэмаграфія
рэдагавацьУ краіне існуе каля 250 этнічных груп. Самай вялікай зьяўляюцца пагвэ, бамілэке, дуала, банту, фульбэ. 60% насельніцтва хрысьціяне, 35% — мусульмане, астатнія прытрымліваюцца традыцыйных вераў.
Афіцыйныя мовы — француская і ангельская.