Даласі
валюта Гамбіі
Даласі (па-ангельску: dalasi, код ISO 4217: GMD) — афіцыйная валюта Гамбіі. Даласі дзеліцца на 100 бутутаў. Валюта была ўведзена ў 1971 годзе, каб замяніць Гамбійскі фунт.
Даласі | |
Краіна | Гамбія |
---|---|
Падзел | бутут |
Код ISO-4217 | GMD |
Сымбаль | D |
Цэнтральны банк | Цэнтральны банк Гамбіі[d] |
Увядзеньне ва ўжытак | 1971 |
Папярэдняя валюта | гамбійскі фунт[d] |
Абменны курс: (29 студзеня 2008 (Беларускі рубель)) | 0,0104 |
Галерэя выяваў у Вікісховішчы |
Манэты
рэдагавацьУ 1971 годзе былі ўведзены манэты вартасьцю 1, 5, 10, 25 і 50 бутутаў, і 1 даласі. Дызайн адваротнага боку быў узяты з манэтаў папярэдняй валюты.
Новая манэта ў 1 даласі была ўведзена ў 1987 годзе, яе дызайн быў скапіраваны з 50 пэнсавай манэты брытанскай валюты.
У нашыя дні выкарыстоўваюцца манэты вартасьцю 25 і 50 бутутаў і 1 даласі.
Банкноты
рэдагавацьЗараз у абарачэньні знаходзяцца банкноты вартасьцю 5, 10, 25, 50 і 100 даласі. Учасны выгляд банкноты прынялі з 1996 годзе. 27 ліпеня 2006 году паралельна былі уведзены банкноты такога ж дызайну, але з больш высокай ступеньню абароны.