Сальвадор
Сальвадо́р (па-гішпанску: El Salvador) — краіна ў Цэнтральнай Амэрыцы, мае выхад да Ціхага акіяна. Мяжуе з Гватэмалай (203 км) і Гандурасам (342 км).
Сальвадор República de El Salvador | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Dios, Unión, Libertad» («Бог, адзінства, свабода») | |||||
Дзяржаўны гімн: «Himno Nacional de El Salvador» | |||||
Афіцыйная мова | гішпанская | ||||
Сталіца | Сан-Сальвадор | ||||
Найбуйнейшы горад | Сан-Сальвадор | ||||
Форма кіраваньня | рэспубліка Сальвадор Санчэс Сэрэн | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
153-е месца ў сьвеце 21 040 км² 1,4 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
99-е месца ў сьвеце 6 134 000 341,5/км² | ||||
СУП • агульны (2011) • на душу насельніцтва |
Сьпіс краінаў паводле СУП $44,576 млрд $7549 | ||||
Валюта | Даляр ЗША (USD) | ||||
Часавы пас • улетку |
UTC-6 (UTC-6) -6 (UTC-6) | ||||
Незалежнасьць ад Гішпаніі |
15 верасьня 1821 | ||||
Аўтамабільны знак | ES | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .sv | ||||
Тэлефонны код | +503 | ||||
Гісторыя
рэдагавацьТэрыторыя Сальвадору ўваходзіла ў склад Імпэрыі Мая, а потым Тальтэкаў. У 1524 годзе тут зьявіліся першыя гішпанскія канкістадоры. Да 1539 году гішпанскія войскі пад кіраўніцтвам дэ Альвара заваявалі існуючае тут каралеўства Кузкалтан, далучыўшы яго да віцэ-каралеўства Новая Гішпанія, цэнтар якога знаходзіўся ў Гватэмале.
У пачатку ХІХ стагодзьдзя пачаўся рух за незалежнасьць, якому спрыялі эўрапейскія напалеонаўскія войны. У 1810 годзе ў цэнтральнай частцы віцэкаралеўства Новая Гішпанія адбылася няўдалае паўстаньне. Большасьць Новай Гішпаніі распалася ў 1821 годзе, а тэрыторыя Сальвадору трапіла ў склад каралеўства Мэксыка. Пасьля распаду каралеўства, Сальвадор быў далучаны да Фэдэрацыі Цэнтральнай Амэрыкі, а з 1821 году атрымаў незалежнасьць.
У другой палове ХІХ стагодзьдзя дамінуючую ролю ў краіне гралі буйныя землеўладальнікі (уладальнікі кававых плянтацыяў).
З 1931 да 1944 году ў краіне была ўсталяваная дыктатура Фэрнандэза Марцінэза.
З 1970-х гадоў у Сальвадоры дзейнічалі камуністычныя партызаны, якія прывялі краіну да грамадзянскай вайны, якая скончылася толькі ў 1992 годзе.
Палітыка
рэдагавацьЗгодна з канстытуцыяй 1983 году Сальвадор зьяўляецца рэспублікай, кіраўніком якой зьяўляецца прэзыдэнт, які, разам зь віцэ-прэзыдэнтам, выбіраецца на ўсеагульных выбарах на пяцігадовы тэрмін. Прэзыдэнт назначае Кабінэт Міністраў і зьяўляецца камандуючым узброенымі сіламі.
Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту, які называецца «Заканадаўчы Сход» (Asamblea Legislativa). Ён складаецца з 84 дэпутатаў, якія выбіраюцца на ўсеагульных выбарах на трохгадовы тэрмін.
Геаграфія
рэдагавацьСальвадор — адна з самых малых па плошчы краінаў Цэнтральнай Амэрыкі, але адна зь вельмі густа заселеных. На 1 км² жыве болей 300 чалавек. Самымі вялікімі гарадамі Сальвадору зьяўляюцца Сан-Сальвадор, Саяпанга, Санта Ана, Мэджыканас і Сан-Мігель.
Сальвадор зьяўляецца горнай краінай. На поўначы цягнецца горны ланцуг Сіера Мадрэ, вышыня якога сягае 2169 м. На поўдні знаходзяцца горы Кадэна Кастэра (да 2386 м). Паміж імі знаходзіцца тэктанічны разлом па якім цячэ рака Лэмпа. У Сальвадоры знаходзіцца 61 вулькан, самымі высокімі зь якіх зьяўляюцца Санта Ана (2386 м), Сан-Вінсэнтэ (2173 м) і Сан-Мігель (2132 м). Да самых актыўных вульканаў сьвету адносіцца сальвадорскі вулькан Ізалька (1965 м), які ў 1940-х і 1950-х гадах вывяргаўся 20 гадоў.
У Сальвадоры пануе субэкватарыяльны клімат, зь сярэднегадавой тэмпэратурай 23—25 °C на ўзьбярэжжы і ападкамі ад 1800 да 2400 мм. У краіне ёсьць толькі дзьве пары году: сухая (зь лістапада да красавіка) і вільготная (з траўня да кастрычніка).
Адміністрацыйны падзел
рэдагавацьКраіна дзеліцца на 14 дэпартамэнтаў:
Эканоміка
рэдагавацьУрад прытрымліваецца курса «адкрытага рынка», што прывяло да хуткага зьбядненьня сельскай гаспадаркі, у выніку немагчымасьці канкурыраваць зь імпартным харчаваньнем. Аднак спрыяньне адкрыцьця на тэрыторыі краіны зборачных цэхаў транснацыянальных карпарацыяў, прывяло да хуткага росту прамысловасьці.
Дэмаграфія
рэдагавацьНасельніцтва Сальвадору складае прыкладна 6,5 млн чалавек. У 2003 годзе нараджальнасьць склала 27,9, сьмяротнасьць — 6 чалавек на 1000 чалавек. Прырост насельніцтва склаў 1,8% у год. Гарадзкое насельніцтва складае 45%, сельскае 55%.