Бурундзі
Буру́ндзі (кірундзі: Uburundi, па-француску: Burundi), Рэспубліка Бурундзі — краіна ў Цэнтральнай Афрыцы, ня мае выхаду да мора. Мяжуе з Руандай, Танзаніяй і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга.
Бурундзі Republika y'u Burundi République du Burundi | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Ubumwe, Ibikorwa, Iterambere» («Адзінства, праца, прагрэс») | |||||
Дзяржаўны гімн: «Burundi bwacu» | |||||
![]() | |||||
Афіцыйная мова | кірундзі, француская | ||||
Сталіца | Бужумбура | ||||
Найбуйнейшы горад | Бужумбура | ||||
Форма кіраваньня | рэспубліка П'ер Нкурунзіза | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
145-е месца ў сьвеце 27 830 км² 7,8 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
89-е месца ў сьвеце 8 988 091 323/км² | ||||
СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
142 месца ў сьвеце $3,099 млрд $389 | ||||
Валюта | Бурундыйскі франк (BIF) | ||||
Часавы пас | CAT (UTC+2) | ||||
Незалежнасьць — ад Бэльгіі |
1 ліпеня 1962 | ||||
Аўтамабільны знак | BU | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .bi | ||||
Тэлефонны код | +257 | ||||
![]() |
Гісторыя Рэдагаваць
- XVII стагодзьдзе — утварэньне каралеўства Бурундзі.
- 1890-я — нямецкае заваяваньне. Утварэньне нямецкай калёніі.
- 1918 — пасьля Першай сусьветнай вайны Бурундзі была перададзена Бэльгіі.
- 1962 — атрыманьне незалежнасьці як каралеўства. Да 1993 году ўлада належала народу тутсі, палітычнай арганізацыяй якога стаў Зьвяз за нацыянальны прагрэс.
- 1965 — антыманархічнае паўстаньне хуту. Манархісты тутсі абаранілі манархію, але неўзабаве самі яе адмянілі.
- 1966—1993 — вайсковая дыктатура кіраваная старшынямі Вышэйшага Рэвалюцыйнага Савету (Мікамбэра, Багаза, Буёя).
- 1993 — першым дэмакратычна выбраным прэзыдэнтам стаў прадстаўнік хуту Мэльхіёр Ндадае, які хутка быў зьвергнуты вайскоўцамі тутсі.
- 1996 — пераварот маёра П’ера Буёі.
- 2003 — улада перайшла большасьці хуту пад кіраўніцтвам Даміцьен Ндаізэе мірным шляхам.
- 2004 — забойства ў лягеры Гатумба 180 бежанцаў тутсі з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Адказнасьць узяла групоўка з народа хуту.
Палітыка Рэдагаваць
Бурундзі — гэта рэспубліка. Згодна з канстытуцыяй 1992 году, кіраўніком дзяржавы зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на пяцігадовы тэрмін. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту. Выканаўчая ўлада належыць ураду, які назначаецца прэзыдэнтам. Палітычная сыстэма краіны — шматпартыйная.
Адміністрацыйны падзел Рэдагаваць
Краіна падзеленая на 17 правінцыяў, якія ў сваю чаргу дзеляцца на 117 камунаў.
Геаграфія Рэдагаваць
Эканоміка Рэдагаваць
Бурундзі мае слаба разьвітую эканоміку. 91% гаспадаркі прадстаўлена сельскай гаспадаркай, якая забясьпечвае 48% нацыянальнага прыбытку (прамысловасьць — 26%, паслугі — 26%). Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі застаюцца: бананы, сорга, маніёк, кава, гарбата, бавоўна, рыс, пшаніца, тытунь. Асноўным сельскагаспадарчым рэгіёнам застаецца даліна ракі Рузызі.
Карысныя выкапні амаль не дасьледаваныя. Існуюць невялікія капальні золата, вальфраму. Вядома аб існаваньні вялікіх радовішчаў ванаду і нікелю.
Прамысловасьць слаба разьвітая. У асноўным прадстаўлена прадпрыемствамі харчовай і будаўнічай прамысловасьці, якія канцэнтруюцца вакол сталіцы.
Не існуе чыгункі. Аўтамабільная сетка слаба разьвітая (каля 5 тыс. км).
Бюджэт краіны складаецца з паступленьняў ад экспарту кавы.
Дэмаграфія Рэдагаваць
83% насельніцтва складаецца з народа хуту, астатнія гэта тутсі (15%) і пігмеі (каля 1%). 63,2% насельніцтва — хрысьціяне, 33% анімісты, каля 1% мусульмане. У Бурундзі адзін з самых высокіх прыростаў насельніцтва, краіна мае вялікую шчыльнасьць насельніцтва на км². 1% насельніцтва жыве ў гарадах. Нягледзячы на існаваньне вялікай колькасьці моваў, афіцыйнай застаецца француская і кірундзі.