Грэнада
Грэна́да (па-ангельску: Grenada) — выспавая краіна ў Карыбскім моры, займае частку архіпэлягу Малыя Антылы. Гэта адна з самых малых дзяржаваў сьвету.
Грэнада Grenada | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Ever Conscious of God We Aspire, Build and Advance as One People» | |||||
Дзяржаўны гімн: «Hail Grenada» | |||||
Афіцыйная мова | Ангельская | ||||
Сталіца | Сэнт Джорджэс | ||||
Найбуйнейшы горад | Сэнт Джорджэс | ||||
Форма кіраваньня | канстытуцыйная манархія Лізавета II Сэсіл Ла Грэнад | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
203-е месца ў сьвеце 348,5 км² 1,6 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2012) • шчыльнасьць |
185-е месца ў сьвеце 109 590 318,6/км² | ||||
СУП • агульны (2012) • на душу насельніцтва |
Сьпіс краінаў паводле СУП $1,467 млрд $13 900 | ||||
Валюта | Усходнекарыбскі даляр (XCD) | ||||
Часавы пас | UTC-4 (UTC-4) | ||||
Незалежнасьць ад Вялікабрытаніі |
7 лютага 1974 | ||||
Аўтамабільны знак | WG | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .gd | ||||
Тэлефонны код | +1473 | ||||
Гісторыя
рэдагавацьУ 1498 годзе Грэнада была адкрытая Хрыстафорам Калюмбам. Да 1974 году заставалася брытанскай калёніяй. У 1978 годзе адбыўся камуністычны пераварот, у выніку якога Грэнада зьмяніла зьнешнепалітычны курс, на супрацоўніцтва з краінамі камуністычнага блёку. Прэм’ер-міністрам стаў Морыс Бішап, але ў 1983 годзе ён быў забіты. У гэтым жа годзе адбылася ўварваньне войскаў ЗША, якія зьверглі камуністычны рэжым і вярнулі выбарчую палітычную сыстэму. У 2004 годзе ураган забіў 39 чалавек і выклікаў вялікія матэрыяльныя страты.
Геаграфія
рэдагавацьТэрыторыя краіны складаецца зь некалькіх выспаў у Карыбскім моры. Самымі вялікімі выспамі зьяўляюцца:
Большая частка насельніцтва жыве на самай вялікай высьпе Грэнада. Самымі вялікімі гарадамі выспы зьяўляюцца: Сэнт Джорджэс, Грэнвіль і Гуявэ.
Усе выспы маюць вульканічнае паходжаньне, у сувязі з чым, паверхня мае ўзвышаны характар. Самай высокай кропкай краіны зьяўляецца гара Сьвятой Кацярыны (840 м над узроўнем мора). У гарах маюць свае крыніцы некалькі невялікіх рэкаў. Клімат трапічны: сьпякотны і вільготны пад час дажджоў і халодны, пасатны ў сухую пару. Грэнада знаходзіцца на паўднёвай мяжы паса ўраганаў.
Адміністрацыйны падзел
рэдагавацьГрэнада дзеліцца на шэсьць раёнаў:
Акрамя таго выспы Карыяку і Малая Мартыніка маюць некаторую аўтаномію.