Аруба
Аруба (па-нідэрляндзку і на мове папіямэнта: Aruba) — востраў у Карыбскім моры ля Вэнэсуэлы. У цяперашні час Аруба — суб’ект фэдэрацыі ў складзе Каралеўства Нідэрляндаў, сталіцай якога зьяўляецца горад Араньестад.
Аруба Aruba | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: One Happy Island | |||||
Дзяржаўны гімн: «Aruba Dushi Tera» | |||||
Афіцыйная мова | нідэрляндзкая, папіямэнта | ||||
Сталіца | Араньестад | ||||
Найбуйнейшы горад | Араньестад | ||||
Форма кіраваньня | Канстытуцыйная манархія Вілем-Аляксандар Альфонса Букгаўт Эвэлін Вэвэр-Крус | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
178,91 км² нязначны | ||||
Насельніцтва • агульнае (2016) • шчыльнасьць |
197-е месца ў сьвеце 104 822 612/км² | ||||
СУП • агульны (2007) • на душу насельніцтва |
182 месца ў сьвеце $2,4 млрд $23 831 | ||||
Валюта | Арубскі флёрын (AWG) | ||||
Часавы пас | AST (UTC-4) | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .aw | ||||
Тэлефонны код | +297 |
Гісторыя
рэдагавацьПаходжаньне назвы
рэдагавацьНаконт паходжаньня назвы Арубы існуе некалькі гіпотэзаў. Паводле першае, назва Aruba паходзіць ад двух індзейскіх словаў: ora (па-беларуску: ракушка) і oubao (па-беларуску: востраў, выспа), г. зн. «востраў ракушкаў». Паводле іншае гіпотэзы, назва вострава паходзіць ад індзейскага uru (па-беларуску: каноэ) і oubao (па-беларуску: востраў, выспа), гэтае сьведчыць аб тым, што індзейцы ўжывалі каноэ ў часе калянізацыі Арубы.
Існуе таксама іншая вэрсія паходжаньня назвы Арубы, паводле якой назва паходзіць ад гішпанскіх словаў oro hubo (па-беларуску: тут было золата). Гэтая вэрсія зьвязаная з тым, што гішпанскія мараплаўцы шукалі гэты мэтал у карыбскім рэгіёне.
Аруба ўпершыню згаданая на мапе ў 1562 годзе, тады яна была пазначаная як Orua. На іншых мапах XVI—XVII стагодзьдзяў сустракаюцца такія назвы вострава як «Oruba», «Ouraba», «Uruba» й «Arouba»[1].
Індзейцы
рэдагавацьПаводле археалягічных зьвестак, востраў Аруба быў населены задоўга да яго адкрыцьця гішпанскімі мараплаўцамі, найранейшыя яго жыхары насялялі востраў каля 2500 году да н. э., гэта былі індзейцы з племя аравакаў. Яны былі рыбакамі, паляўнічымі і зьбіральнікамі, выкарыстоўвалі прымітыўныя інструмэнты, зробленыя з каменя і ракушкаў. Паводле зьвестак археалягічных дасьледаваньняў (перадусім наскальных малюнкаў ды пахаваньняў), культура індзейцаў Арубы вельмі падобная да культуры паўночнаамэрыканскіх індзейцаў[1].
Знаходкі, якія адносяцца прыблізна да 900 году да н. э., паказваюць, што індзейцы Арубы ўжо тады выраблялі ўручную гліняныя гаршкі і таўклі ў іх соль. Апроч таго, ужо ў той час яны мелі сямейныя паселішчы, выкарыстоўвалі каменныя інструмэнты й ужывалі ўпрыгажэньні, якія рабілі з кавалкаў ракавінак. Наскальныя малюнкі арубанскіх індзейцаў знаходзяцца ў асноўным у пячорах (Фантэйн, Гвадарыкіры ды іншых), яны маюць выгляд геамэтрычных фігураў, пасярэдзіне якіх намаляваныя людзі ці жывёлы. Верагодна, пячоры зьяўляліся культавымі месцамі індзейцаў Арубы, бо вядома, што яны ў іх ня жылі[1].
У XIV стагодзьдзі Аруба была захопленая карыбамі.
Калянізацыя вострава
рэдагавацьНаветраныя астравы адкрытыя гішпанцамі (Алёнса дэ Ахэда ці Амэрыга Вэспуччы — на гэты конт у сучасных гісторыкаў няма адзінага меркаваньня). Ахэда, як відаць зь ягоных малюнкаў і мапаў, наведваў астравы Банэйр ды Кюрасао, але не Арубу. Існуе меркаваньне, што Аруба была адкрытая колькі гадоў пазьней, падчас адной зь ягоных экспэдыцыяў.
Пачаткова, гішпанцы назвалі Наветраныя астравы «астравамі гігантаў» (па-гішпанску: Islas de los Gigantes), бо мясцовае насельніцтва было значна вышэй за іх. Іншая гішпанская назва гэтых выспаў гэта islas inutiles (па-беларуску: бескарысныя, непатрэбныя астравы) таму што на іх не было знойдзена золата і срэбра, таксама яны апынуліся непрыдатнымі для сельскай гаспадаркі. Магчыма, сучасная назва «Антылы» паходзіць менавіта ад слова inutiles.
Геаграфія
рэдагавацьАруба зьяўляецца найзахаднейшым з Малых Антыльскіх астравоў. Востраў знаходзіцца за 29 км ад паўвострава Парагўана ў Вэнэсуэле і за 68 км заходней вострава Кюрасао. Плошча Арубы — 193 квадратныя кілямэтры. Уладаньне мяжуе зь Нідэрляндзкімі Антыльскімі астравамі на ўсходзе й з Вэнэсуэлай на поўначы. Найвышэйшымі гарамі на востраве зьяўляюцца Яманота й Ойбэрг.
Геалягічная характарыстыка
рэдагавацьПаходжаньне Арубы зьвязанае з вульканічнай актыўнасьцю, якая адбывалася 90—95 мільёнаў гадоў таму. Востраў складзены з лававых, кварцавых і вапняковых горных пародаў. Найбольш распаўсюджанымі лававых пародамі вострава зьяўляюцца дыябаз, вульканічны туф, канглямэрат і лупняк. Менавіта з дыябазу складзеныя шматлікія цьвёрдыя чорныя скалы на Арубе. Туф складаецца з спрасаванага попелу, што сьведчыць аб моцнай вульканічнай актыўнасьці ў мінулым. У выніку гэтай актыўнасьці ўтвараліся таксама канглямэраты з ападкавых пародаў. У выніку ціску ці тэмпэратурнага рэжыму частка пародаў трансфармавалася ў лупняк[2].
Пароды, якія ўтварыліся 85—90 мільёнаў гадоў таму, адносяцца да пэрыяду плютанізму. Пасьля заканчэньня вульканізму расплаўленыя пароды выцякалі з-пад кары зямлі, але не дасягалі яе паверхні. Паводле структуры гэтыя пароды значна адрозьніваліся ад вульканічных. Большая частка Арубы складаецца з такіх пародаў (г. зв. баталіту), якія застылі ўнутры лававых утварэньняў і сфармавалі вялікае магматычнае цела.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в De Indianen (нід.). Historia di Aruba. Праверана 9 лютага 2016 г.
- ^ Geological Origins of Aruba (анг.). Archaelogical Museum Aruba. Праверана 18 кастрычніка 2008 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАруба — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў