Славацкая крона
валюта Славаччыны
Слава́цкая кро́на (па-славацку: Slovenská koruna, Sk; код ISO 4217 — «SKK») — нацыянальная валюта Славаччыны ў 1939—1945 і 1993—2008. 1 славацкая крона была роўная 100 галерам (па-славацку: halier). Існавалі манэты вартасьцю 50 галераў і 1, 2, 5, 10 крон; банкноты — 20, 50, 100, 200, 500, 1000 і 5000 крон. Манэты біліся на манэтным двары ў Крэмніцы. Манэты ў 10 і 20 галераў былі выключаныя з абарачэньня 31 сьнежня 2003 г.
Слава́цкая кро́на | |
Краіна | Славаччына |
---|---|
Падзел | галер |
Код ISO-4217 | SKK |
Скарачэньне | Sk |
Манэты | 10 h, 20 h, 50 h, 1 Sk, 2 Sk, 5 Sk, 10 Sk |
Банкноты | 20 Sk, 50 Sk, 100 Sk, 200 Sk, 500 Sk, 1000 Sk, 5000 Sk |
Цэнтральны банк | Народны банк Славаччыны |
Увядзеньне ва ўжытак | 8 лютага 1993 году |
Вывядзеньне з ужытку | 17 студзеня 2009 году |
Папярэдняя валюта | чэхаславацкая крона |
Замененая валютай | эўра |
Абменны курс: (01 студзеня 2009) | 30 кр. 13г. эўра |
Галерэя выяваў у Вікісховішчы |