Харватыя
Харватыя Republika Hrvatska | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн «Lijepa naša domovino» | |||||
![]() | |||||
Афіцыйная мова | харвацкая | ||||
Сталіца | Загрэб | ||||
Найбуйнейшы горад | Загрэб | ||||
Форма кіраваньня | парлямэнцкая рэспубліка Зоран Міланавіч Андрай Пленкавіч | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
126-е месца ў сьвеце 56 594 км² 1,09% | ||||
Насельніцтва • агульнае (2011) • шчыльнасьць |
128-е месца ў сьвеце 4 284 889[1] 75,8/км² | ||||
СУП • агульны (2011) • на душу насельніцтва |
67-е месца ў сьвеце $80,334 млрд $18 191 | ||||
Валюта | Эўра (EUR )
| ||||
Часавы пас • улетку |
CET (UTC+1) СEST (UTC+2) | ||||
Незалежнасьць ад Югаславіі |
25 чэрвеня 1991 | ||||
Аўтамабільны знак | HR | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .hr | ||||
Тэлефонны код | +385 |
Рэспу́бліка Харва́тыя альбо Харва́тыя (па-харвацку: Republika Hrvatska) — краіна на паўднёвым усходзе Эўропы. Мяжуе з Славеніяй і Вугоршчынай на поўначы, Сэрбіяй, Чарнагорыяй ды Босьніяй і Герцагавінай на ўсходзе. На захадзе мае выхад да Адрыятычнага мора. З 2009 году Харватыя ўваходзіць у НАТО, а 1 ліпеня 2013 году яна стала 28–й краінай Эўрапейскага Зьвязу.
ГісторыяРэдагаваць
- Асноўны артыкул: Гісторыя Харватыі
СтаражытнасьцьРэдагаваць
Тэрыторыя, вядомая сёньня як Харватыя, была заселеная яшчэ ў дагістарычны час. Закамянеласьці часоў неандэртальцаў, якія датуюцца сярэднім палеалітам, былі знойдзеныя ў паўночнай частцы краіны[2]. Значна пазьней гэты рэгіён засялілі ілірыйцы і лібурны, а першыя грэцкія калёніі былі заснаваныя на астравах Хвар[3], Корчула і Віс[4]. У 9 годзе нашай эры тэрыторыя сучаснай Харватыі ўвайшла ў склад Рымскай імпэрыі. Імпэратар Дыяклетыян быў ураджэнцам рэгіёну. Менавіта ён загадаў пабудаваць вялікі палац у Спліце, дзе жыў пасьля адрачэньня ад трону ў 305 годзе[5].
Пачатак СярэднявеччаРэдагаваць
На працягу V стагодзьдзя апошні фактычны імпэратар Заходняй Рымскай імпэрыі Юліюс Нэпас кіраваў невялікім каралеўствам у роднай Далмацыі пасьля ўцёкаў з Італіі ў 475 годзе[6]. Пэрыяд заняпаду былой імпэрыі скончыўся ўварваньнямі авараў і харватаў у канцы VI і першай палове VII стагодзьдзя і руйнаваньнем амаль усіх рымскіх гарадоў. Ацалелыя рымляне адступілі ў больш спрыяльныя месцы на ўзьбярэжжы, астравы і ў горы. Горад Дуброўнік быў закладзены такімі выжылымі жыхарамі Эпідаўру[7]. У рэшце рэшт было ўтворанае герцагства Харватыя, якім кіраваў Борна, як пацьвярджаюць кронікі Эйнгарда, пачынаючы з 818 году. Паводле запісаў выяўляецца, што харвацкая дзяржава было ў васальнай залежнасьці ад Франкіі на той час[8]. На поўнач ад герцагства існавала княства Ніжняя Панонія, якім у той час кіраваў князь Людавіт. Ягоныя землі займалі тэрыторыі паміж рэкамі Драва і Сава. Гэтае ўтварэньне на працягу доўгай часткі гісторыі было цесна зьвязанае з харватамі і Харватыяй[9]. Паводле розных крыніцаў хрысьціянізацыя харватаў адбылася ў VII альбо IX стагодзьдзях[10]. Франскае панаваньне скончылася за часам панаваньня Міслава[11] альбо ягонага пераемніка Трпіміра I[12]. Карэнная харвацкая каралеўская дынастыя была заснаваная герцагам Трпімірам I у сярэдзіне IX стагоддзя, які разграміў бізантыйскія і баўгарскія войскі[13]. Першым карэнным харвацкім кіраўніком, прызнаным папам, стаў князь Бранімір, які атрымаў папскае прызнаньне ад папы Яна VIII 7 чэрвеня 879 году[14].
Унія з Вугоршчынай і Габсбурская манархіяРэдагаваць
Неўзабаве Харвацкае каралеўства стала адной з наймацнейшых дзяржаваў рэгіёну, але ў 1102 годзе ў выніку дынастычнага крызісу краіна трапіла ў залежнасьць ад Вугорскага Каралеўства. У сярэдзіне XV стагодзьдзя вугорскі ўплыў на поўначы краіны зьмяніўся турэцкім, у той час як Далмацыя трапіла пад кантроль Вэнэцыі. Пры гэтым Дуброўніцкая рэспубліка заставалася ў асноўным незалежнай.
У 1526 годзе Харватыя ўклала зьвяз з імпэрыяй Габсбургаў дзеля процідзеяньня асманскай экспансіі. Асманскае прасоўваньне ў Харватыі працягвалася ажно да бітвы пры Сісаку ў 1593 годзе, першай рашучай перамогі, пасьля якой межы стабілізаваліся[15]. Падчас Вялікай турэцкай вайны 1683—1698 гадоў Славонія была павернутая, але заходняя Босьнія, якая была часткай Харватыі да асманскай навалы, заставалася па-за кантролем Харватыі[15]. Сучасная мяжа паміж Харватыяй і Босьніяй і Герцагавінай ёсьць вынікам вайны тых часоў. Войны з Асманскай імпэрыяй выклікалі дэмаграфічныя зьмены. У XVI стагодзьдзі харваты з заходняй і паўночнай Босьніі, Лікі, Крбавы, міжрэчча Уны і Купы, і асабліва з заходняй Славоніі, перасяляліся бліжэй да Аўстрыі. Сучасныя бургенляндзкія харваты ёсьць прамымі нашчадкамі тых засяленцаў[16]. Каб замяніць насельніцтва, якое бегла, Габсбургі заахвочвалі басьнійцаў несьці вайсковую службу на тэрыторыі Вайсковай мяжы. На пачатку XVIII стагодзьдзя імпэратар Аўстрыйскай імпэрыі паабяцаў паважаць усе прывілеі і палітычныя правы каралеўства Харватыі, якая на той час была часткай імпэрыі, а каралева Марыя Тэрэзія зрабіла значны ўнёсак, калі ўсталявала абавязковую адукацыю на харвацкіх землях. У пэрыяд з 1797 да 1815 году Істрыя, Далмацыя і Дуброўнік увайшлі ў склад Аўстрыйскай імпэрыі, такім чынам каралеўства Харватыі і ўзьбярэжная Харватыя былі аб’яднаныя пад адной каронай. 1830-я і 1840-я гады характарызаваліся рамантычным нацыяналізмам, які натхніў на харвацкае нацыянальнае адраджэньне, палітычную і культурную кампанію, якая выступала за адзінства паўднёвых славянаў у межах імпэрыі. Адной з асноўных мэтаў было стварэньне стандартнай мовы ў процівагу вугорскай мове[17]. За часам Вугорскай рэвалюцыі 1848 году Харватыя выступіла на баку Аўстрыі. Бан Ёсіп Елачыч дапамог перамагчы вугорцаў у 1849 годзе і распачаў палітыку германізацыі[18]. Па рэарганізацыі Аўстрыйскай імпэрыі ў Аўстра-Вугоршчыну, Харватыя і Славонія былі аб’яднаныя і далучыліся да вугорскай частцы імпэрыі, у той час як Далмацыя засталася пад аўстрыйскай каронай. Горад Рыека атрымаў асобны статус. Па заваёве Босьніі і Герцагаваны Вайсковая мяжа была ліквідаваная, а ейныя харвацкія і славонскія часткі далучаныя да Харватыі ў 1881 годзе[15].
ЮгаславіяРэдагаваць
Пасьля Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Харватыя ўвайшла ў склад Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў, дарма што Істрыя, Рыека і Задар знаходзіліся пад уладай Італіі. У 1921 годзе паводле Відаўданскай канстытуцыі аб’яднаная дзяржава славянаў была ухваленая за ўнітарную дзяржавы таму харвацкая аўтаномія, якая існавала стагодзьдзі была ліквідаваная, а Харвацкі сабар не зьбіраўся на паседжаньні да 1940-х гадоў[19]. Гэтая канстытуцыя выклікала супраціў, які падтрымала папулярная Харвацкая сялянская партыя на чале зь Сьцепанам Радычам[19]. Палітычная становішча яшчэ больш пагоршылася, калі Радыч быў забіты ў Народнай скупшчыне ў 1928 годзе, што прывяло да таго, што кароль Аляксандар I усталяваў дыктатуру ў студзені 1929 года[20]. У тым жа годзе ён пераназваў дзяржаву ў Каралеўства Югаславія. Падчас Другой сусьветнай вайны пад кіраўніцтвам Антэ Павэліча была створаная пранямецкая Незалежная Дзяржава Харватыя (усташы). Пад націскам камуністычна настроеных партызанскіх аддзелаў Ёсіпа Броза Ціта рэжым Павэліча быў зрынуты і ўтвораная Сацыялістычная Фэдэрацыйная Рэспубліка Югаславія, або СФРЮ, у склад якой увайшлі шэсьць фэдэрацыйных рэспублік: Сэрбія, Харватыя, Славенія, Македонія, Чарнагорыя і Босьнія і Герцагавіна.
У 1967 годзе харвацкія пісьменьнікі і лінгвісты апублікавалі Дэклярацыю аб статусе і назве харвацкай стандартнай мовы з патрабаваньнем роўнага стаўленьня да сваёй мовы разам зь іншымі мовамі дзяржавы[21]. Дэклярацыя спрыяла нацыянальнаму руху, які дамагаўся пашырэньня грамадзянскіх правоў і пераразьмеркаваньня югаслаўскай эканомікі, кульмінацыяй якога стала Харвацкая вясна 1971 году, якая была здушаная югаслаўскім кіраўніцтвам[22]. Тым ня менш, Канстытуцыя Югаславіі 1974 году надала фэдэральным адзінкам большую аўтаномію, таму фактычна Харвацкая вясна дасягнула сваёй мэты. Да таго ж гэтая канстытуцыя забясьпечыла юрыдычны падмурак незалежнасьці фэдэратыўных складнікаў пазьней[23]. Па сьмерці Ціта ў 1980 годзе палітычная сытуацыя ў Югаславіі пагоршылася. Нацыянальную напружанасьць узмацнілі Мэмарандум Сэрбскай акадэміі навук і мастацтваў 1986 году і гэтак званая Бюрактатычная рэвалюцыя 1989 годзе ў Ваяводзіне, Косаве і Чарнагорыі[24][25]. У студзені 1990 году камуністычная партыя падзялілася паводле нацыянальнай прыкметы, і харвацкая фракцыя запатрабавала большая свабоды ў рамках фэдэрацыі[26]. У тым жа годзе ў Харватыі адбыліся першыя шматпартыйныя выбары, у выніку чаго перамога Франьё Туджмана абвастрыла нацыянальную напружанасьць[27].
Па здабыцьці незалежнасьціРэдагаваць
У 1991 годзе Харватыя абвесьціла незалежнасьць, прызнаную міжнароднай супольнасьцю ў 1991—1992 гадах, пачалася вайна за незалежнасьць, якая доўжылася да канца 1995 году. Абвяшчэньне незалежнасьці Харватыяй і Славеніяй сталася пачаткам распаду СФРЮ. Канчаткова цэласнасьць краіны была адноўленая ў 1998 годзе. Большасьць крыніцаў ацэньвае колькасьць загінулых у вайне каля 20 тысяч чалавек[28][29]. Першым прэзыдэнтам новай незалежнай Харватыі быў Франьё Туджман. Пэрыяд пасьля 2000 году характарызуецца дэмакратызацыяй, эканамічным ростам, структурнымі і сацыяльнымі рэформамі, але ў той жа час існаваньнем беспрацоўя, карупцыі і неэфэктыўнасьці дзяржаўнага кіраваньня[30]. У лістападзе 2000 году і сакавіку 2001 году парлямэнт зрабіў праўкі ў канстытуцыю, змяніўшы былую дзьвюхпалатную структуру да гістарычнай аднапалатную формы і скараціўшы паўнамоцтвы прэзыдэнта[31]. Харватыя далучылася да праграмы Партнэрства дзеля міру 25 траўня 2000 году[32] і стала сябрам Сусьветнай гандлёвай арганізацыі 30 лістапада 2000 году. 29 кастрычніка 2001 году Харватыя склала Пагадненьне аб стабілізацыі і асацыяцыі з Эўрапейскім Зьвязам[33], і зрабіла афіцыйную заяўку на далучэньне да ЭЗ у 2003 годзе, атрымаўшы статус краіны-кандыдата ў 2004 годзе. Перамовы аб далучэньні адбыліся ў 2005 годзе[34]. 1 красавіка 2009 году Харватыя далучылася да Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы[35]. Хваля антыўрадавых пратэстаў у пачатку 2011 году выявіла агульную незадаволенасьць палітыкай і эканомікай[36]. На наступны год большасьць грамадзянаў краіны выказалася на рэфэрэндуме за далучэньне да ЭЗ, што афіцыйна адбылося 1 ліпеня 2013 году[37]. У 2013 годзе адбыўся рэфэндум аб пажыцьцёвым шлюбе мужчыны і жанчыны.
НасельніцтваРэдагаваць
Насельніцтва краіны налічвае каля 4,3 млн чалавек, зь які харваты складаюць 90%, сэрбы — 5%, астатнія — басьнійцы, вугорцы, славенцы, чэхі. 88% насельніцтва — каталікі, 4% — праваслаўныя. Афіцыйная мова — харвацкая.
ПалітыкаРэдагаваць
Кіраўнік краіны — прэзыдэнт. Заканадаўчую ўладу прадстаўляе аднапалатны парлямэнт — Сабор.
У адміністрацыйным сэнсе тэрыторыя краіны складаецца з 20 жупаніяў і сталічнай акругі.
Жупанія | Сталіца | Плошча (км²) | Насельніцтва |
---|---|---|---|
Белавар-Білагора | Белавар | 2652 | 119,743 |
Брод-Пасавіна | Славонскі-Брод | 2043 | 158,559 |
Дуброўнік-Нерэтва | Дуброўнік | 1783 | 122,783 |
Істрыя | Пазін | 2820 | 208,440 |
Карлавац | Карлавац | 3622 | 128,749 |
Капрыўніца-Кружэўцы | Капрыўніца | 1746 | 115,582 |
Крапіна-Загор’е | Крапіна | 1224 | 133,064 |
Ліка-Сенж | Госьпіч | 5350 | 51,022 |
Медымур’е | Чакавец | 730 | 114,414 |
Асіек-Баранья | Осіек | 4152 | 304,899 |
Пожэга-Славонія | Пожэга | 1845 | 78,031 |
Прымор’е-Горскі Котар | Рыека | 3582 | 296,123 |
Шыбэнік-Кнін | Шыбэнік | 2939 | 109,320 |
Сісак-Маславіна | Сісак | 4463 | 172,977 |
Спліт-Далмацыя | Спліт | 4534 | 455,242 |
Вараждзін | Вараждзін | 1261 | 176,046 |
Віравіціца-Падравіна | Віравіціца | 2068 | 84,586 |
Вукавар-Сырмія | Вукавар | 2448 | 180,117 |
Задарская жупанія | Задар | 3642 | 170,398 |
Загрэбская жупанія | Загрэб | 3078 | 317,642 |
Загрэб (сталічная акруга) | Загрэб | 641 | 792,875 |
ГеаграфіяРэдагаваць
Тэрыторыя краіны мае мае выгнутую канфігурацыю. Адзін з бакоў, утвараемы рэкамі Мура, Драва і Дунай на поўначы і Сава на поўдні, цягнецца на ўсход да Сэрбіі. Другі бок, абмежаваны Адрыятычным морам і заходнімі хрэбтамі Дынарскіх Альпаў, цягнецца па поўдзень да Каторскай бухты.
Славонія — раўнінная тэрыторыя паміж рэкамі Драва, Дунай і Сава (зьяўляецца часткай Сярэднедунайскай нізіны). На паўднёвы-захад ад яе разьмешчаны горны ланцуг выпняковых Дынарскіх Альпаў, выцягнутая ўздоўж узьбярэжжа Адрыятычнага мора: самая высокая кропка — гара Цынцар (2 085 м). У Істрыі так сама пераважае раўнінны рэльеф. Здараюцца землятрусы. Берагавая лінія Адрыятычнага мора значна парэзаная. Уздоўж берага шмат скалістых выспак. (усяго каля 1 185).
У Славоніі і Малай Харватыі ўмерана-кантынэнтальны клімат зь цёплым летам (+20°С — +23°С) і прахалоднай зімой (-1°С — +3°С); у Далмацыі і Істрыі — міжземнаморскі субтрапічны клімат зь цёплым, амаль без дажджоў летам (+25°С) і мяккай даждлівай зімой (+8°С). У зімку пераважае халодны паўночна-ўсходні вецер «бура». У Дынарскіх Альпах клімат горны, з умераным цёплым летам, умерана халоднай зімой і шматлікімі ападкамі. На ўсходзе і поўначы выпадае 700—1000 мм, на Адрыятычным узьбярэжжы — 800—1500 мм ападкаў штогод. Галоўныя рэкі — Сава, Драва, Дунай і Купа. Самае вялікае возера — Вранска.
У паўночнай частцы краіны пераважаюць дубовыя і ліпавыя лясы; у Славоніі — лесастэпы і стэпы; на Адрыятычным узьбярэжжы і выспах — субтрапічная расьліннасьць; у гарах — дубова-грабавыя, букавыя і сасновыя лясы. Апрацоўваемыя землі займаюць каля 25% тэрыторыі краіны, пасьвішчы — 22%. У лясах жывуць воўкі, мядзьведзі, алені, казулі, дзікі, лісы, фазаны, дзікія качкі.
ЭканомікаРэдагаваць
Харватыя мае разьвітую рынкавую эканоміку. Зьвесткі Міжнароднага валютнага фонду сьведчаць пра тое, што СУП краіны склаў у 2011 годзе 80,3 млрд даляраў, ці 18 191 даляраў на чалавека. Агенцтва Эўрастат сьведчыць, што ў 2010 годзе ў Харватыі СУП на чалавека складае каля 61% ад сярэдняга значэньня па Эўрапейскім Зьвязе. Сярэдні заробак ў краіне склаў у ліпені 2012 году 5492 куны (912 даляраў) за месяц, а Міжнародная прафсаюзная арганізацыя ацэньвае беспрацоўе ў Харватыі на ўзроўні 9,1%.
У 2010 годзе большая частка эканомікі краіны складаецца з сэктара паслугаў (66%), прамысловасьць складае 27,2%, сельская гаспадарка — 6,8%. Прамысловасьць у асноўным прадстаўленая караблебудаўніцтвам, пераапрацоўкай ежы, фармацэўтыкай, інфармацыйнымі тэхналёгіямі, біяхіміяй і дрэваапрацоўкай. У 2010 годзе харвацкі экспарт склаў 64,9 млрд кунаў (8,65 млрд эўра), а імпарт 110,3 млрд кунаў (14,7 млрд эўра). Самым буйным зьнешнегандлёвы партнэрам краіны зьяўляецца Эўрапейскі Зьвяз.
Прыватызацыя і разьвіцьцё эканомікі краіны пачалося з фармаваньня новага ўраду Харватыі, і канчаткам грамадзянскай вайны 1991 году. Наступствам вайны стала значнае разбурэньне інфраструктуры, асабліва турыстычнай галіны. У 1993 годзе, у параўнаньні з 1989 годам СУП краіны скараціўся на 40,5%. У наш час каля 40% валавага прыбытку Харватыі забясьпечваюць прадпрыемствы дзяржаўнай уласнасьці. Значнай праблемай застаецца карупцыйнасьць дзяржаўнай сыстэмы кіраваньня. У 2011 годзе Харватыя заняла 66 месца па ўзроўні карупцыі. Іншай буйной праблемай эканомікі краіны зьяўляецца буйныя зьнешнія запазычанасьці, якія складаюць больш за 34 млрд эўра ці 89,1% СУП краіны.
Глядзіце таксамаРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Перапіс насельніцтва 2011
- ^ Salopek, Igor (2010). «Krapina Neanderthal Museum as a Well of Medical Information». Acta Medico-Historica Adriatica. Hrvatsko znanstveno društvo za povijest zdravstvene kulture. 8 (2): 197—202. PMID:21682056.
- ^ Wilkes 1995. С. 114.
- ^ Wilkes 1995. С. 115.
- ^ Gibbon, Edward; John Bagnell Bury; Boorstin, Daniel J. (1995). «The Decline and Fall of the Roman Empire». New York: Modern Library. — С. 335. — ISBN 978-0-679-60148-7.
- ^ J. B. Bury (1923). «History of the later Roman empire from the death of Theodosius I. to the death of Justinian». Macmillan Publishers. — С. 408.
- ^ Paton, Andrew Archibald (1861). «Researches on the Danube and the Adriatic». Trübner. — С. 218—219.
- ^ Mužić 2007. С. 157—160.
- ^ Budak 2018. С. 178—185.
- ^ Ivandija, Antun (1968). «Pokrštenje Hrvata prema najnovijim znanstvenim rezultatima». Bogoslovska Smotra. University of Zagreb, Catholic Faculty of Theology. 37 (3—4): 440—444. ISSN 0352-3101.
- ^ Mužić 2007. С. 169—170.
- ^ Budak 2018. С. 106.
- ^ Brković, Milko (2001). «Diplomatička analiza papinskih pisama druge polovice IX. stoljeća destinatarima u Hrvatskoj». Radovi. Zadar: HAZU (43): 29—44.
- ^ Mužić 2007. С. 195—198.
- ^ а б в Frucht 2005. С. 422—423.
- ^ «Povijest Gradišćanskih Hrvatov». Croatian Cultural Association in Burgenland.
- ^ Stančić, Nikša (2009). «Hrvatski narodni preporod — ciljevi i ostvarenja». Cris: Časopis Povijesnog društva Križevci. 10 (1): 6—17. — ISSN 1332-2567.
- ^ Čuvalo, Ante (2008). «Josip Jelačić — Ban of Croatia». Review of Croatian History. Croatian Institute of History. 4 (1): 13—27. — ISSN 1845-4380.
- ^ а б «Parlamentarni izbori u Brodskom kotaru 1923. godine». Scrinia Slavonica.
- ^ Begonja, Zlatko (2009). «Ivan Pernar o hrvatsko-srpskim odnosima nakon atentata u Beogradu 1928. godine». Radovi Zavoda Za Povijesne Znanosti HAZU U Zadru. Croatian Academy of Sciences and Arts (51): 203—218. — ISSN 1330-0474.
- ^ Šute, Ivica (1999). «Deklaracija o nazivu i položaju hrvatskog književnog jezika — Građa za povijest Deklaracije». Radovi Zavoda Za Hrvatsku Povijest. 31 (1): 317—318. — ISSN 0353-295X.
- ^ Vurušić, Vlado (6.08.2009). «Heroina Hrvatskog proljeća». Jutarnji list.
- ^ Rich, Roland (1993). «Recognition of States: The Collapse of Yugoslavia and the Soviet Union». European Journal of International Law. 4 (1): 36—65. doi:10.1093/oxfordjournals.ejil.a035834.
- ^ Frucht 2005. С. 433.
- ^ «Leaders of a Republic in Yugoslavia Resign». The New York Times.
- ^ Pauković, Davor (1.06.2008). «Posljednji kongres Saveza komunista Jugoslavije: uzroci, tijek i posljedice raspada». Časopis za Suvremenu Povijest. Centar za politološka istraživanja. 1 (1): 21—33. — ISSN 1847-2397.
- ^ Magas, Branka (13.12.1999). «Obituary: Franjo Tudjman». The Independent.
- ^ «Presidents apologise over Croatian war». BBC News.
- ^ «Serbia to respond to Croatian genocide charges with countersuit at ICJ». SETimes.
- ^ Puljiz, Vlado; Bežovan, Gojko; Matković, Teo; Šućur, dr Zoran; Zrinščak, Siniša (2008). «Socijalna politika Hrvatske». Zagreb: Pravni fakultet u Zagrebu. — С. 43—52. — ISBN 978-953-97320-9-5.
- ^ «History and Development of Croatian Constitutional Judicature». Constitutional Court of the Republic of Croatia.
- ^ «Partnerstvo za mir». Hrvatska enciklopedija.
- ^ «Kronologija: Težak put od priznanja do kucanja na vrata EU». Jutarnji List.
- ^ «Evo kako je izgledao hrvatski put prema EU!». Dnevnik.
- ^ «Hrvatska postala članica NATO saveza». Dnevnik.
- ^ «Et tu, Zagreb?». The Economist.
- ^ «Croatia celebrates on joining EU». BBC News.
ЛітаратураРэдагаваць
- Аксёнова Л.А., Жидков М.П., Кайданова О.В., Конюшков Б.Д. Котляков В.М. Люри Д.И., Стрелецкий В.Н., Тархов В.А., Уткин А.И., Хропов А.Г. Страны мира. — М.: ОЛМА, 2009. — 320 с. — ISBN 978-5-373-02764-9
- Budak, Neven Hrvatska povijest od 550. do 1100. — Leykam international, 2018. — ISBN 978-953-340-061-7
- Frucht, Richard C. Eastern Europe: An Introduction to the People, Lands, and Culture. — ABC-CLIO, 2005. — ISBN 978-1-57607-800-6
- Mužić, Ivan Hrvatska povijest devetoga stoljeća. — Naklada Bošković, 2007. — ISBN 978-953-263-034-3
- Wilkes, John The Illyrians. — Oxford: Wiley-Blackwell, 1995. — 376 с. — ISBN 978-0-631-19807-9
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Харватыя на бачыне Curlie