Лесота
Лесо́та — краіна ў Паўднёвай Афрыцы, ня мае выхаду да мора, з усіх бакоў абкружаная Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікай.
Лесота Muso oa Lesotho | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: «Khotso, Pula, Nala» («Мір, дождж, павага») | |||||
Дзяржаўны гімн: «Lesotho Fatse La Bontata Rona» | |||||
Афіцыйная мова | ангельская, сэсота | ||||
Сталіца | Масэру | ||||
Найбуйнейшы горад | Масэру | ||||
Форма кіраваньня | канстытуцыйная манархія Лэтсіе ІІІ Пакаліта Масысылі | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
140-е месца ў сьвеце 30 355 км² нязначны | ||||
Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
146-е месца ў сьвеце 2 067 000 68,1/км² | ||||
СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
150 месца ў сьвеце $3,198 млрд $1304 | ||||
Валюта | Лоці (LSL) | ||||
Незалежнасьць — ад Вялікабрытаніі |
4 кастрычніка 1966 | ||||
Аўтамабільны знак | LS | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .ls | ||||
Тэлефонны код | +266 | ||||
Гісторыя
рэдагаваць- ХІХ стагодзьдзе — утвораная краіна Басута
- 1868 год — Басута анэксаваная Вялікабрытаніяй
- 1966 год — атрыманьне незалежнасьці, уваход у ААН
- 1970 год — дзяржаўны пераварот арганізаваны былым прэм’ерам, спыненьне дзейнасьці канстытуцыі, абмежаваньне каралеўскай улады
- 1975 год — пагаршэньне стасункаў з ПАР
- 1979 год — баі ўрадавых войскаў з паўстанцамі Арміі Вызваленьня Лесота
- 1986 год — ПАР увяла блякаду межаў Лесота, у выніку дзяржаўнага перавароту да ўлады прыходзіць генэрал Лекханья, які вярнуў каралеўскае кіраваньне краінай
- 1990 год — Вайсковая Рада зьвергла караля Машоэшоэ ІІ, новым каралём стаў Лэтсіе ІІІ (яго сын)
- 1991 год — чарговы пераварот арганізаваны палкоўнікам Рамаема, дазволеная дзейнасьць палітычных партыяў, з эміграцыі вяртаецца Машоэшоэ ІІ
- 1993 год — праведзеныя першыя за шмат гадоў свабодныя парлямэнцкія выбары, якія выйграў Кангрэс Басута, прэм’ерам стаў Нтсу Макхехле
- 1995 год — зноў каралём стаў Машоэшоэ ІІ
- 1996 год — Машоэшоэ ІІ загінуў у аўтамабільнай катастрофе, каралём стаў Лэтсіе ІІІ
- 1998 год — новым прэм’ер-міністрам стаў Пакаліта Масысылі, у краіне ўзьніклі бунты, інтэрвэнцыя паўднёваафрыканскіх войскаў пад эгідай Афрыканскага зьвязу
- 1999 год — заканчэньне інтэрвэнцыі
- 2002 год — Масысылі зноў становіцца прэм’ерам
- 2006 год — Лесота пад час урачыстасьцяў 40-годзьдзя атрыманьня незалежнасьці зьмяніла дзяржаўны сьцяг
- 2007 год — у Лесота афіцыйна абвешчаная гуманітарная катастрофа. Голад закрануў 20% насельніцтва краіны.
Палітыка
рэдагавацьЛесота — канстытуцыйная манархія. 2 траўня 1993 году тут была прынятая новая канстытуцыя, згодна зь якой кіраўніком дзяржавы зьяўляецца кароль. Заканадаўчая ўлада належыць дзьвюхпалатнаму парлямэнту: Народнаму сходу і Сэнату. Народны сход складаецца з 65 дэпутатаў, якія выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін, Сэнат складаецца з уладароў мясцовых плямёнаў, ці іх прадстаўнікоў і 8 сэнатараў назначаюцца каралём. Выканаўчая ўлада належыць ураду з прэм’ер-міністрам на чале. Палітычная сыстэма Лесота — шматпартыйная. Самая ўплывовая партыя гэта Кангрэс Басута, якая была заснаваная ў 1952 годзе.
Адміністрацыйны падзел
рэдагавацьЛесота падзелена на 10 акругаў, акругі дзеляцца на варды:
№№ | Акруга | Сталіца | Плошча(км²) | Насельніцтва (2001) |
---|---|---|---|---|
1 | Берэа | Тэятэянэнг | 2222 | 300 557 |
2 | Бута-Буце | Бута-Буце | 1767 | 126 948 |
3 | Лерыбэ | Хлотсэ | 2828 | 362 339 |
4 | Мафетэнг | Мафетэнг | 2119 | 238 946 |
5 | Масэру | Масэру | 4279 | 477 599 |
6 | Мохалес-Хук | Мохалес-Хук | 3530 | 206 842 |
7 | Макатлонг | Макатлонг | 4075 | 89 705 |
8 | Цгачас-Нэк | Цгачас-Нэк | 2349 | 80 323 |
9 | Цгутынг | Цгутынг | 2916 | 140 641 |
10 | Таба-Цека | Таба-Цека | 4270 | 133 680 |
Геаграфія
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Геаграфія Лесота
Лесота — гэта горная краіна, знаходзіцца на вышыні ня меней чым 1000 мэтраў. Паверхня краіны ў асноўным гэта складаныя горы і ўзвышшы. Значная частка краіны знаходзіцца вышэй за 1800 м Клімат халодны, але летам у далінах тэмпэратура ўздымаецца да 30°С, зімы марозныя, у гарах тэмпэратура вагаецца ад −7 °C да −18 °C. З траўня да верасьня горы пакрытыя сьнегам.
Эканоміка
рэдагавацьЭканоміка краіны моцна інтэграваная ў паўднёваафрыканскую эканоміку.
Лесота экспартуе ваду і электрычнасьць у ПАР. Таксама існуе экспарт дыямэнтаў, поўсьці, адзеньня. Эканоміка заснаваная на сельскай гаспадарцы. У краіне распаўсюджана працоўная міграцыя (у асноўным у ПАР).
Лесота атрымлівае міжнародную дапамогу з боку ЗША, Сусьветнага банку, Вялікабрытаніі, Эўрапейскага Зьвязу.
Невялікі ўчастак чыгункі злучае Лесота з ПАР.
Лесота ўваходзіць у Паўднёваафрыканскі Мытны зьвяз разам з Батсванай, Намібіяй, ПАР, Свазілэндам.
Дэмаграфія
рэдагаваць98% насельніцтва складаецца з народу басута, 2% — зулусы, эўрапейцы.
70% насельніцтва краіны сканцэнтравана ў заходніх раёнах Лесота. У выніку хуткага тэмпу росту захворваньняў СНІДам зьніжаецца сярэднегадавы прырост насельніцтва. Нараджальнасьць — 26,53 на 1000 чалавек, сьмяротнасьць — 25,03 на 1000 чалавек. У Лесота высокі ўзровень дзіцячай сьмяротнасьці — 84,23 на 1000 немаўлятаў. 36,9% насельніцтва — гэта дзеці ва ўзросьце да 14 гадоў. Сярэдняя працягласьць жыцьця — 36,68 гадоў (мужчыны — 36,86 гадоў, жанчыны — 36,49 гадоў).