Угандыйскі шылінг

валюта Ўганды

Уґандыйскі шылінґ — ґрашовая адзінка дзяржавы Ўґанда.

Адзін уґандыйскі шылінґ роўны 100 цэнтам. Міжнароднае абазначэньне — UGX.

У ґрашовым звароце знаходзяцца банкноты наміналам у 1000, 5000, 10000, 20000 і 50000 шылінґаў, манэты наміналам 1, 2, 5, 10, 50, 100, 200 і 500 шылінґаў.

Уґандыйскі шылінґ уведзены 15 жніўня 1966 г. замест усходнеафрыканскага шылінґа, які выпускаўся Ўпраўленьнем ґрашовага звароту Ўсходняй Афрыкі для Кеніі, Уґанды, Танґаньікі і Занзыбара. З выпускам нацыянальнай валюты пачаўся абмен на яе ўсходнеафрыканскіх шылінґаў 1:1 і паступовае выманьне іх са звароту.

З 21 па 29 кастрычніка 1979 праведзены абмен старых банкнотаў на новыя 1:1.

З 18 траўня 1987 уведзены новы уґандыйскі шылінґ, роўны 100 цэнтам, абмен старых банкнотаў на новыя праводзіўся 100:1.